Ларэнца II Медычы
Ларэнца II дзі П’ера дэ Медычы (італ.: Lorenzo di Piero de' Medici; 12 верасня 1492 — 4 мая 1519) — капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі з 1516 года і герцаг Урбінскі з 1516 года з роду Медычы. Сын П’ера II Няўдачлівага і Альфансіны Арсіні, унук Ларэнца Цудоўнага, бацька Кацярыны Медычы.
Ларэнца II Медычы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Lorenzo di Piero de' Medici | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джуліяна II дзі Ларэнца дэ Медычы | ||||||
Пераемнік | Джуліа дзі Джуліяна дэ Медычы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франчэска Марыя I дэла Роверэ | ||||||
Пераемнік | Франчэска Марыя I дэла Роверэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джуліяна II Медычы | ||||||
Пераемнік | Федэрыка II Ганзага | ||||||
Нараджэнне |
12 верасня 1492 |
||||||
Смерць |
4 мая 1519[1][2] (26 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Медычы | ||||||
Бацька | П'ера Дурны[d] | ||||||
Маці | Альфансіна Арсіні[d] | ||||||
Жонка | Мадлен дэ ла Тур-д'Авернь[d][3] | ||||||
Дзеці | Кацярына Медычы[4][5][…] і Алесандра Медычы[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПапа Рымскі Леў X з роду Медычы, клапоцячыся пра сямейныя інтарэсы, перадаў 24-гадоваму пляменніку Ларэнца валоданне герцагствам Урбінскім, адабраным у роду дэла Роверэ. Франчэска Марыя I дэла Роверэ ў час Урбінскай вайны здолеў вярнуць сабе ўладанне горадам. Ларэнца ўзначаліў 10-тысячны атрад, які адправіўся на заваяванне Урбіна, але быў паранены і вярнуўся ў Таскану ні з чым. Вярнуць сабе ўладанне горадам ён змог паводле Урбінскага дагавора 1517 года, які завяршыў вайну.
Ларэнца дэ Медычы быў жанаты з Мадлен дэ ла Тур, графіняй Авернскай. Іх дачка Кацярына Медычы (будучая каралева Францыі) нарадзілася за тры тыдні да смерці бацькі. Алесандра Медычы, герцаг Фларэнцыі быў яго пазашлюбным сынам.
Заўчасная смерць герцага Урбінскага наступіла, верагодна, ад сіфілісу. Паводле маршала дэ Фларанжа, Ларэнца ўжо да часу шлюбу быў хворы і перадаў гэту хваробу Мадлен.
Ларэнца дэ Медычы ў капэле Медычы ў грандыёзнай грабніцы, пабудаванай Мікеланджэла. Трактат фларэнційскага пісьменніка Нікало Макіявелі «Уладар» (1513) прысвечаны Ларэнца дэ Медычы як маладому кіраўніку, які мог бы аб’яднаць усю Італію, выслаўшы замежных акупантаў.
Зноскі
- ↑ Lorenzo di Piero de' Medici, duca di Urbino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Lorenzo II de Medici, Duca di Urbino // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Н. Любович Екатерина Медичи // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 577–578.
- ↑ Catherine de' Medici // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 528–529.
Спасылкі
правіць- Каталіцкая энцыклапедыя (The Catholic Encyclopedia)
- Медичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.