Кандацьеры (ад італ.: condotta — дагавор аб найме на ваенную службу) — у Італіі XIV—XVI стагоддзяў кіраўнікі ваенных атрадаў (кампаній), якія знаходзіліся на службе ў гарадоў-камун ды кіраўнікоў і складаліся галоўным чынам з замежнікаў. Кожны атрад групаваўся вакол кандацьера, які склікаў і распускаў атрад паводле свайго меркавання, заключаў дагаворы (кандоты) на вядзенне ваенных аперацый, атрымліваў грошы (італ.: soldo — «плата», гл. салдат) і расплачваўся з наймітамі. Здаралася, што кандацьеры захоплівалі ўладу ў гарадах, засноўваючы сіньярыі. У радах кандацьераў было нямала авантурыстаў.

Артэмізія Джэнтылескі. Партрэт кандацьера, 1622

Гісторыі вядомыя выпадкі, калі кандацьеры пасля атрымання платы за сваю працу пераходзілі з аднаго ваюючага лагера ў іншы і шантажавалі сваіх наймальнікаў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Разыграев А. В. Итальянские кондотьеры XIV—XV веков. «Сержант», № 4, 1997.

Спасылкі

правіць