Дэла Роверэ
Дэ́ла Ро́верэ (італ.: della Rovere) — сямейства з Савоны, з якога паходзілі Папы Рымскія Сікст IV (будаўнік Сіксцінскай капэлы) і Юлій II (заступнік Мікеланджэла). Іх сямейным магільным склепам служыла рымская царква Сан-П'етра-ін-Вінколі.
Дэла Роверэ | |
---|---|
Тытул: | герцагі Урбінскія |
Кагнаты: |
Баса дэла Роверэ Гроса дэла Роверэ Джупа дэла Роверэ Рыярыа дэла Роверэ Сансоні Рыярыа дэла Роверэ Рыярыа дэла Роверэ Сфорцы Франчоці дэла Роверэ Гара дэла Роверэ |
Радзіма | Савона |
Ад даўно згаслай герцагскай дынастыі варта адрозніваць іх цёзак, дэла Роверэ з П’емонта (rovere па-італьянску — «дуб», прозвішча вельмі распаўсюджанае).
Гісторыя
правіцьПапа Сікст перадаў сваім сваякам кіраванне Сенігаліяй, герцагствамі Арчэ і Сора і шэрагам іншых гарадоў. Прытрымліваючыся ватыканскай практыкі непатызму, Папа Юлій пасадзіў сваіх пляменнікаў на лепшыя біскупскія кафедры Італіі. Адзін з гэтых пляменнікаў, Франчэска Марыя, з падачы Папы быў усыноўлены сваім дзядзькам, бяздзетным герцагам Урбінскім Гвідабальда з роду Монтэфельтра. У 1513 годзе да ўладанняў дэла Роверэ дадаўся горад Пезара.
Нягледзячы на супраціўленне тасканскіх Медычы, валадарства дэла Роверэ ва Урбіна працягвалася з 1508 да 1626 года, калі іх зрынуў з прастола Папа Урбан VIII. Кніжныя скарбы герцагаў былі вывезены ў Ватыкан, а апошняя прадстаўніца роду ў 1633 узяла шлюб з тасканскім герцагам Фердынанда II Медычы.
Уплывовы кардынал дэла Роверэ (1533—1598) меў незаконнанароджанага сына Іпаліта. Яго дачка Лукрэцыя дэла Роверэ (1589—1652) у 1609 годзе ўзяла шлюб з Маркантаніа Лантэ, даўшы пачатак княжацкай і герцагскай фаміліі Лантэ дэла Роверэ. Адным з уладанняў гэтага сямейства была знакамітая віла Лантэ пад Вітэрба.
Прадстаўнікі
правіцьПапы рымскія
правіць- Франчэска дэла Роверэ (1414—1484)
- Джуліяна дэла Роверэ (1443—1513)
- 1472—1475 Леанарда дэла Роверэ (нар. 1445; брат Папы Юлія II)
- 1475—1501 Джавані дэла Роверэ (нар. 1457; брат папы Юлія II)
Герцагі Урбінскія (1508—1626)
правіць(спадчыннікі дынастыі Монтэфельтра)
- 1508—1516; 1521—1538: Франчэска Марыя I дэла Роверэ (на некалькі гадоў зрынуць Медычы)
- 1539—1574: Гвідабальда II дэла Роверэ
- 1574—1621; 1623—1631: Франчэска Марыя II дэла Роверэ (ненадоўга адмовіўся ад улады на карысць сына)
- 1621—1623: Федэрыка Убальда дэла Роверэ (памёр ад эпілепсіі)
Іншыя
правіць- Фелічэ дэла Роверэ, пабочная дачка Папы Юлія II
- Віторыя дэла Роверэ, дачка Федэрыка Убальда, жонка Фердынанда II Медычы
Гл. таксама
правіць- Генерал дэла Роверэ — фільм Раберта Раселіні (1959)
Спасылкі
правіцьДэла Роверэ на Вікісховішчы |
- Радаслоўе роду дэла Роверэ Архівавана 29 жніўня 2012.