Гвідабальда II дэла Роверэ

Гвідабальда II дэла Роверэ (італ.: Guidobaldo II Della Rovere, 2 красавіка 1514, Урбіна - 28 верасня 1574) — герцаг Урбіна.

Гвідабальда II дэла Роверэ
італ.: Guidobaldo II Della Rovere
Партрэт пэндзля Аньёла Бранзіна.
Партрэт пэндзля Аньёла Бранзіна.
5-ы герцаг Урбінскі
20 кастрычніка 1538 — 28 верасня 1574
Папярэднік Франчэска Марыя I дэла Роверэ
Пераемнік Франчэска Марыя II дэла Роверэ
Нараджэнне 2 красавіка 1514(1514-04-02)
Урбіна
Смерць 28 верасня 1574(1574-09-28) (60 гадоў)
Урбіна
Род дэла Раверэ
Бацька Франчэска Марыя I дэла Роверэ
Маці Элеанора Ганзага
Жонка Віторыя Фарнезэ
Дзеці Франчэска Марыя II дэла Роверэ
Ізабела дэла Роверэ
Віргінія Фельтрыя дэла Раверэ
Лавінія Фельтрыя дэла Роверэ
Дзейнасць кандацьер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гвідабальда II быў сынам герцага Урбінскага Франчэска Марыя I дэла Роверэ і яго жонкі, Элеаноры Ганзага. У 1532 Гвідабальда ўдзельнічаў ва ўсеагульным аглядзе войскаў Венецыянскай рэспублікі, галоўнакамандуючым якімі ў той час быў яго бацька. У 1534 жэніцца з Джуліяй Варана, дачкой сіньёра Камерына. Гэты шлюб служыў у першую чаргу палітычным мэтам - а менавіта, распаўсюджванню ўплыву герцагаў Урбіна на Сярэднюю Італію (у прыватнасці - на вобласць Маркэ). У герцага і Джуліі нарадзілася дачка Віргінія Фельтрыя дэла Роверэ (1544-1571, замужам у першым шлюбе за Федэрыка Барамеа (у 1560-1562), у другім шлюбе (з 1569) - за Фердынанда Арсіні, герцагам Гравіна). У 1546 Гвідабальда становіцца камандуючым венецыянскімі войскамі.

У 1547 году Джулія Варана памерла. У 1548 Гвідабальда II ўступае ў шлюб другі раз - з Віторыяй Фарнезэ, дачкой герцага Пармскага П'ера-Луіджы II Фарнезэ. У гэтай сям'і нарадзіўся спадчыннік Гвідабальда, Франчэска Марыя II дэла Роверэ, а таксама дзве дачкі:

  • Ізабела дэла Роверэ, замужам за Нікола Сансеверына, князем Бісіньяна,
  • Лавінія Фельтрыя дэла Роверэ, замужам за Альфонса Фелічэ д'Авалас, князем Франкавіла.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Bicchierai. Lettere d'illustri capitani mai stampate. 1854, Firenze;
  • P. Litta. Famiglie celebri italiane. 1834, Milano.