У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Алтар — у старажытныя часы алтаром называлася месца, на якім жрацы прыносілі ахвяраванні богу. Пазней, калі сталі будаваць пастаянныя бажніцы, так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой здзяйснялася богаслужэнне. У іўдзеяў алтары адрозніваліся паміж сабою па сваёй форме і архітэктуры ў залежнасці ад тых мэт, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальвання жывёлы і алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары і курылі фіміям.[1]

Алтары

У хрысціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары з’явіліся толькі ў часы панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (4 ст.), з 5 ст. пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Рыгора VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касцёле па некалькі алтароў, адзін з якіх з’яўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для свяшчэннаслужыцеляў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам.[1]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Скарына Ф. Творы:… С. 162.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць