Крышталяграфія — навука пра крышталях і крышталічны стан матэрыі. Вывучае вонкавую форму, унутраную будову фізічныя ўласцівасці, рост, разбурэнне, сувязь паміж будовай і хімічным складам крышталёў. Даследуе прыродныя і сінтэтычныя крышталі. Падзяляецца на крышталяфізіку, крышталяхімію, геаметрычную крышталяграфію і крышталегенезіс. Геаметрычная крышталяграфія вывучае вонкавую і ўнутраную сіметрыю крышталёў, формы крышталінчых мнагагранікаў; крышталегенезіс — вывучэнне працэсаў зараджэння і росту крышталёў, іх фазавых пераходаў, структурных дэфектаў, зросткаў і інш. Звязана з мінералогіяй, петраграфіяй, геахіміяй і інш.

Як самастойная навука развіваецца з 2-й паловы 17 стагоддзя, з адкрыццём законаў пастаянства вуглоў у крышталях (Нільс Стэнсен, 1669), падвойнага праменепраламлення (Расмус Барталін, 1669), пастаянства пунктаў плаўлення крышталічных рэчываў (Роберт Гук, 1668), з’явы аднароднасці і анізатропнасці. Першы дапаможнік па крышталяграфіі апублікаваў Жан-Батыст Луі Рамэ дэ Ліль у 1772 годзе. У 2-й палове 18 стагоддзя Рэнэ Жуст Гаюі ў 1784 годзе выказаў меркаванне пра рашэцістую будову крышталёў. У 18-19 стагоддзях Рэнэ Жуст Гаюі, Г. В. Вульф, А. В. Гадалін распрацавалі вучэнне пра сіметрыю крышталёў.

Літаратура правіць