Адкрыць галоўнае меню

Расмус Барталін (дацк.: Rasmus Bartholin, лац.: Erasmus Bartholinus; 13 жніўня 1625, Роскіле — 4 лістапада 1698) — дацкі навуковец: медык, анатам, фізік, матэматык і педагог XVII стагоддзя.

Расмус Барталін
Rasmus bartholin.jpg
Дата нараджэння 13 жніўня 1625(1625-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1698(1698-11-04)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Caspar Bartholin the Elder[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, суддзя, урач, хімік, фізік, анатам
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Расмус Барталін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і навукоўцаў, дванаццаць яго сваякоў былі прафесарамі Універсітэта Капенгагена. Тры пакаленні сям’і Барталін ўнеслі значны ўклад у анатомію і медыцыну ў XVII і XVIII стагоддзях: бацька Расмуса, Каспар Барталін (старэйшы) (1585—1629), яго старэйшы брат Томас Барталін (1616—1680), і яго пляменнік Каспар Барталін (малодшы) (1655—1738).

На працягу 10 гадоў навучаўся ў розных універсітэтах Еўропы. Прафесар геаметрыі, а пазней і медыцыны Універсітэта ў Капенгагене.

Вядомасць да яго прыйшла пасля адкрыцця эфекту расшчаплення ў анізатропных асяроддзях прамяня святла на два складнікі, вядомага цяпер як падвойнае праменепраламленне. Упершыню выяўлены ім на крышталі ісландскага шпата (кальцыту). Расмус Барталін апублікаваў апісанне гэтай з’явы, але па прычыне, што фізічная прырода святла была на той час не да канца зразуметай, навуковец не змог яе растлумачыць. Гэта стала магчымым толькі пасля прапанаванай у пачатку XIX стагоддзя Томасам Юнгам хвалевай тэорыі святла.

Ён першым апісаў у навуковай медыцыне сіндром Патаў — храмасомнае захворванне чалавека, якое характарызуецца наяўнасцю ў клетках дадатковай храмасомы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 3,0 3,1 Erasmus Bartholin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119105241 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.