Каралеўства Данія

Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — суверэнная дзяржава, якая складаецца з садружнасці трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшым членам садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту аб хатнім кіраванні, Фарэрскія астравы і Грэнландыя складаюць самакіравальную супольнасць людзей у межах каралеўства.[3]

Каралеўства Данія
Краіны-члены садружнасці.

З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.

Дзяржава Насельніцтва Плошча (км²) Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²)
Каралеўства Данія 5626011 2220093 2,5
Данія Данія 5519441 43094 127
Фарэрскія астравы Фарэрскія астравы 49006 1399 34
Грэнландыя Грэнландыя 57564 2175600 0,026

Дзяржаўны лад

правіць

Нацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты з Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Harhoff, Frederik (1993) Rigsfællesskabet (in Danish with English summary). Århus: Klim, p. 498. ISBN 87-7724-335-8
  2. Skou, Kaare R. (2005) Dansk politik A-Å (на дацкай). Aschehoug, p. 578. ISBN 87-11-11652-8
  3. Lov om Færøernes Hjemmestyre (на дацкай). Retsinformation.dk. «§ 1. Færøerne udgør inden for denne Lovs Rammer et selvstyrende Folkesamfund i det danske Rige. I Henhold hertil overtager det færøske Folk ved sin folkevalgte Repræsentation, Lagtinget, og en af dette oprettet Forvaltning, Landsstyret, inden for Rigsenheden Ordningen og Styrelsen af færøske Særanliggender som angivet i denne Lov.»