Адкрыць галоўнае меню

Domus Vista — вышынны жылы дом у Даніі, Капенгагене, у камуне Фрэдэрыксберг. Будаўніцтва завершана ў 1969 годзе. Вышыня будынка 101,95 м.

'
Domus vista 3.jpg
Інфармацыя пра будынак
Прызначэнне Жылы дом
Размяшчэнне Капенгаген
Краіна Сцяг Даніі Данія
Архітэктар Ole Hagen
Вышыня 101,95 м

Гэта другі па вышыні будынак у Даніі і другі па вышыні жылы будынак ва ўсёй Скандынавіі. Найвышэйшы ж жылы будынак Скандынавіі гэта Turning Torso, збудаванае ў 2005 годзе.

У будынку Domus Vista размяшчаецца 470 жылых кватэр на трыццаці паверхах, па 17 кватэр на паверх. Паводле першапачатковага плану ў будынку павінна было быць 28 паверхаў, але падчас будаўніцтва было прынята рашэнне пра надбудову яшчэ двух паверхаў. Першапачаткова ніжнія два паверху прызначаліся для гасцініцы і рэстарана, але ў 1970 годзе гасцініца была зачынена. Замест яе на першых двух паверхах цяпер размяшчаецца гандлёвы цэнтр і філіял бібліятэкі.