Адкрыць галоўнае меню

HSB Turning Torsoнебаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэсун. Будынак спраектаваны іспанскім архітэктарам Сант'яга Калатрава і афіцыйна адкрыты 27 жніўня 2005. Вышыня 54-павярховага будынка складае 190 метраў. Па завяршэнні будаўніцтва ён стаў самым высокім жылым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Еўропе пасля 264-метровага будынка Трыумф-Палас ў Маскве. Да пабудовы гэтага гмаху, самым высокім будынкам Мальмё быў 82-метровы будынак Кронпрынц (шведск.: Kronprinsen).

Turning Torso
Turning Torso 3.jpg
Краіна:
Месцазнаходжанне:
Адкрыццё: 27 жніўня 2005[2]
Архітэктурны стыль: постмадэрнізм[d] і хай-тэк[d]
Вышыня: 190 м[3]
Колькасць паверхаў: 54[4]
Колькасць ліфтаў: 5
Архітэктар: Сант'яга Калатрава
Забудоўшчык: NCC AB[d]
Emporis: 100189
Сайт: turningtorso.se
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Прататыпам канструкцыі будынка паслужыла скульптура Сант'яга Калатрава «Twisting Torso» (анг. Закручанае тулава).

ПадзеіПравіць

18 жніўня 2006 аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер скокнуў з верталёта з парашутам і прызямліўся акурат на верхні паверх будынка Turning Torso. Затым ён саскочыў з будынка ўніз на зямлю і ўдала прызямліўся.

СпасылкіПравіць