Фелікс Баўмгартнер

Фелікс Баўмгартнер (ням.: Felix Baumgartner; нар. 20 красавіка 1969 года, Зальцбург) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер. Атрымаў вядомасць дзякуючы надзвычайна небяспечным трукам.

Фелікс Баўмгартнер
ням.: Felix Baumgartner
Пліта пашаны ў Вене на вуліцы пераможцаў
з аўтографам Фелікса Баўмгартнера
Род дзейнасці Скайдайвер
Дата нараджэння 20 красавіка 1969(1969-04-20) (55 гадоў)
Месца нараджэння Зальцбург
Грамадзянства Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Узнагароды і прэміі
Сайт Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Служыў у аўстрыйскай арміі, дзе займаўся скачкамі з парашутам[1].

У 1999 годзе ён усталяваў сусветны рэкорд, здзейсніўшы самы высокі скачок з парашутам з будынка — з вежы Петронас у Куала-Лумпур, Малайзія[2]. 31 ліпеня 2003 Баўмгартнер стаў першым чалавекам, які пераляцеў праз увесь Ла-Манш з дапамогай адмыслова зробленага для гэтага выпадку крыла з вугляроднага валакна[3].

Баўмгартнер таксама ўсталяваў сусветны рэкорд па самым нізкім скачку ў бейсджампінгу, калі скокнуў з вышыні 29 метраў (95 футаў) з рукі статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра[4].

Ён стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з завершанага віядука Міё ў Францыі 27 чэрвеня 2004 года, і першым чалавекам, які скокнуў з будынка Turning Torso (Мальмё, Швецыя) 18 жніўня 2006 г[5].

12 снежня 2007 года ён стаў першым чалавекам, які скокнуў з 90-га паверха (вышыня каля 390 метраў або 1280 футаў) самага высокага пабудаванага на той момант будынка ў свеце — Тайбэй 101 (Тайбэй, Тайвань)[6].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Felix Baumgartner(недаступная спасылка). redbull.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 23 Mar 2012. (англ.)
  2. Archive: 1999(недаступная спасылка). felixbaumgartner.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 23 Mar 2012. (англ.)
  3. Birdman Flies Atair Parachutes Across English Channel(недаступная спасылка). Atairaerospace.com (21 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2006. Праверана 18 мая 2010. (англ.)
  4. The Man Who Would Fall to Earth Архівавана 18 красавіка 2012., Esquire, p. 4, 2010-07-14, accessed 2010-07-14; «he leapt from the outstretched hand of O Cristo Redentor, the ninety-eight-foot-tall statue that looms over Rio de Janeiro. …the final product was … a world record — lowest BASE jump ever». (англ.)
  5. Pr-jippo kan sluta med åtal(недаступная спасылка) (18 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 5 December 2010. (шведск.)
  6. Extreme Felix Baumgartner jumping off Taipei 101. YouTube. Праверана 18 мая 2010. (англ.)

Спасылкі

правіць