20 красавіка
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 16 красавіка 2018.
20 красавіка — сто дзесяты (сто адзінаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | ||
2021 |
ПадзеіПравіць
Вацлаў Ластоўскі (1920-я гг.)
- 1918: «Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі (губернскіх і павятовых камендантах)
- 1922: У Парыжы на стадыёне «Першынг» адкрыліся першыя сусветныя жаночыя гульні. Апошнія з іх адбыліся ў 1934 годзе ў Лондане.
- 1923: Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР
- 1945: Скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёна. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам.
- 1950: Адкрыўся Ісландскі нацыянальны тэатр
- 1968: «Deep Purple» упершыню выступілі з канцэртам
НарадзілісяПравіць
- 570: Мухамад, прарок (пам. 8.6.632)
- 1586: Роза Лімская, каталіцкая святая, патронка Перу і Лімы (пам. 24.8.1617)
- 1660: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст (пам. 15.8.1721)
- 1881: Мікалай Мяскоўскі, рускі кампазітар (пам. 1950)
- 1889: Адольф Гітлер, кіраўнік Германіі, ідэолаг нацызму (пам. 1945)
- 1957: Людка Сільнова, беларуская паэтэса
- 1983: Міранда Кэр, аўстралійская супермадэль
ПамерліПравіць
- 1314: Клімент V, Папа Рымскі (нар. у 1264)
- 1786: Джон Гудрайк, англійскі астраном (нар. 17.9.1764)
- 1899: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік (нар. 12.3.1832)
- 1910: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (нар. 19.10.1890)
- 1918: Карл Фердынанд Браўн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1909 года (нар. 6.6.1850)
- 1947: Крысціян X, кароль Даніі (нар. 26.9.1870)
СвяткуюцьПравіць
- : Дзень кітайскай мовы
- Венесуэла: Дзень дэкларацыі аб незалежнасці.
- ЗША: Дзень перавернутага ананасавага пірага
- Сьера-Леонэ, Дзень рэспублікі.
- Уругвай, Дзень экспедыцыі 33-х.