Іаган Агрыкала
Іага́н Агры́кала (Шнайдэр, таксама Іаган Эйслебен; 20 красавіка 1492 — 22 верасня 1566, Берлін) — адзін з самых дзейных і заслужаных па ўвядзенні пратэстанцкай веры багасловаў.
Іаган Агрыкала | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | багаслоў, філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1494[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1566[4][1][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
З 1515 г. жыў у Вітэнбергу, неўзабаве далучыўся да Марціна Лютэра, у 1519 г. суправаджаў яго на лейпцыгскі дыспут і ў 1525 быў адпраўлены ў Франкфурт-на-Майне, каб па жаданні тамтэйшага магістрата ўсталяваць у гэтым горадзе чын пратэстанцкага набажэнства. Па вяртанні адтуль ён быў настаўнікам і прыхадскім святаром у Эйслебене і ў 1536 г. заняў прафесарскую кафедру ў Вітэнбергу, дзе адбывалася распачатая ім яшчэ раней антынамісцкая спрэчка з Лютэрам і Філіпам Меланхтанам. Гэта спрэчка вымусіла яго ў 1536 годзе перасяліцца ў Берлін, дзе брандэнбургскі курфюрст Іаахім II прызначыў яго прыдворным прапаведнікам і генерал-суперінтэндэнтам. Агрыкалу прыпісваюць вядучую ролю пры падрыхтоўцы Аўгсбургскага інтэрыма.
Агрыкала памёр у Берліне пасля разнастайнай дзейнасці па распаўсюджванні пратэстанцкага вучэння ў брандэнбургскіх уладаннях. Акрамя шматлікіх багаслоўскіх сачыненняў, ён пакінуў пасля сябе сапраўдны нацыянальны твор «Die gemeinen deutschen Sprichwörter mit ihrer Auslegung», які выйшаў спачатку на ніжненямецкай мове (Магдэбург, 1528), а неўзабаве і на верхненямецкай (Нюрнберг, 1629); пазней ён быў выдадзены пад загалоўкам «Siebenhundert und Fünfzig Deutscher Sprichwörter» (Гагенау, 1534) і некалькі разоў перадрукоўваўся. Па патрыятычным духу, цвёрдай маралі і выразнай мове гэтым зборнікам належыць адно з першых месцаў у шэрагу нямецкіх сачыненняў таго часу.
Акрамя таго, Агрыкала напісаў некалькі царкоўных спеваў і «Tragedia Johannes Huss» (Вітэнберг, 1538), таксама перавёў у прозе «Andria» Тэрэнцыя (Берлін, 1543).
Зноскі
- ↑ а б Johann Agricola // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Johannes Agricola // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
ЛітаратураПравіць
- Каверау «Johann Agricola von Eisleben» (Берл., 1881).
- Латэндорф. «Agricola’s Sprichwörter, ihr hochdeutscher Ursprung und ihr Einfluss auf die deutschen und niederländ. Sammler» (Шверын, 1862).
- Агрикола Иоганн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.