Аўгсбургскі інтэрым

Аўгсбургскі інтэрым, або Аўгсбургская часовая пастанова (лац.: Augsburg Interim) — указ імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V, выдадзены 15 мая 1548 года на рэйхстагу ў Аўгсбургу пасля перамогі імператара ў Шмалькальдэнскай вайне 15461547 гг. Праект пастановы быў распрацаваны тэолагамі Іаганам Агрыкалам, Юліусам фон Пфлугам і Міхаэлем Хелдынгам. Аўгсбургская часовая пастанова стала адлюстраваннем спроб Карла V дасягнуць канфесійнага адзінства ў імперыі.

Змест правіць

Інтэрым прадпісваў пратэстантам прызнаць вяршэнства Рымскага Папы, вярнуцца да традыцыйных Сямі каталіцкіх таінстваў, прыняць канцэпцыю пераіснення. У якасці саступак Інтэрым дазваляў пратэстанцкім святарам браць шлюб, а таксама санкцыянаваў прычасце парафіян як хлебам, так і віном (утраквізм).

Значэнне правіць

Кампрамісны характар Аўгсбургскай часовай пастановы не задаволіў ні каталіцкую, ні пратэстанцкую партыю, аднак забяспечваў часавае статус-кво ў імперыі. Цэнтр лютэранства зрушыўся з Вітэнберга ў Марбург. Часовае пагадненне было пацверджана на Лейпцыгскім інтэрыме (22 снежня 1548 года) і канчаткова спыніла дзеянне ў 1555 годзе падпісаннем Аўгсбургскага рэлігійнага міру.

Спасылкі правіць

  • Клуг Ю. Происхождение Формулы Согласия / пер. с анг. Е. Терехина. М.: Лютеранское наследие, 2000. — С.11-12.