Маркграфства Брандэнбург

Маркграфства Брандэнбург (ням.: Markgrafschaft Brandenburg) — адно з найбольш значных княстваў у Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1157 года аж да ліквідацыі імперыі ў 1806 годзе. Таксама вядомае як Марка Брандэнбург (ням.: Mark Brandenburg), гэта княства сыграла ключавую ролю ў гісторыі Германіі і Цэнтральнай Еўропы.

Дзяржава Свяшчэннай Рымскай імперыі
Марка/Маркграфства Брандэнбург
ням.: Mark/Markgrafschaft Brandenburg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1157 — 1806

Сталіца Брандэнбург
Берлін (з 1417)
Афіцыйная мова Ніжненямецкая мова
Рэлігія Рымскае Каталіцтва
Лютэранства
Кальвінізм
Форма кіравання манархія
Маркграф
 • 1157—1170 Альбрэхт Мядзведзь (першы)
 • 1797—1806 Фрыдрых Вільгельм III (апошні)
Гісторыя
 • 3 кастрычніка 1157 Заснавана маркграфства
 • 25 снежня 1356 Атрыманы статус курфюрства
 • 27 жніўня 1618 Брандэнбург-Прусія
 • 1 студзеня 1701 Каралеўства Прусія
 • 6 жніўня 1806 Ліквідацыя імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брандэнбург развіўся з Паўночнай маркі, заснаванай на тэрыторыі рассялення славянскіх Вендаў. Кіруючыя гэтай дзяржавай маркграфы па Залатой буле 1356 года атрымалі прэстыжны тытул курфюрстаў, які дазваляў ім галасаваць на выбарах імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзяржава была таксама вядома як Курфюрства Брандэнбург (ням.: Kurfürstentum Brandenburg).

Гісторыя правіць

Гогенцолерны ўзышлі на трон Брандэнбурга ў 1415 годзе. Пад кіраваннем Гогенцолернаў Брандэнбург імкліва развіваўся і ў XVII стагоддзі атрымаў у спадчыну герцагства Прусія. Утвараная дзяржава Брандэнбург-Прусія была ў XVIII стагоддзі ператворана ў каралеўства Прусія, якое нароўні з Аўстрыяй стала вядучай дзяржавай у Германіі на працягу XVIII стагоддзя. Нягледзячы на тое, што тытулам кіраўнікоў гэтай дзяржавы быў «кароль Прусіі», цэнтрам аб'яднанай дзяржавы працягвала заставацца сталіца Брандэнбурга — Берлін.

Маркграфства Брандэнбург было ліквідавана сумесна з архаічнай Свяшчэннай Рымскай імперыяй у 1806 годзе, аднак у 1815 годзе яно было заменена Прускай правінцыяй Брандэнбург. Кіруемая дынастыяй Гогенцолернаў, Прусія дамаглася аб'яднання Германіі ў 1871. Назва «марка Брандэнбург» сёння выкарыстоўваецца для неафіцыйнага абазначэння федэральнай зямлі Брандэнбург у Германіі.

Гл. таксама правіць