6 жніўня
6 жніўня — дзвесце васемнаццаты (дзвесце дзевятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2021 |
ПадзеіПравіць
- 966: Адальберт II Іўрэйскі стаў маркграфам Іўрэі. На гэтым пасту ён вядзе барацьбу за Атонам I за італьянскую карону
- 1500: Маскоўскія войскі ўзялі Пуціўль у ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў.
- 1517: У Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр».
- 1623: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Штадтлоне.
- 1806: Імператар Франц II адмовіўся ад германскай кароны — распушчана Свяшчэнная Рымская імперыя.
- 1940: Эстонія далучана да СССР.
- 1945: Бамбардзіроўка Хірасімы (Японія).
- 1961: Вывяржэнне вулкана на востраве Трыстан-да-Кунья
НарадзілісяПравіць
- 1715: Мацей Догель, вялікалітоўскі гісторык-археограф і правазнавец (пам. 24.2.1760)
- 1840: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар (пам. 22.8.1899)
- 1881: Аляксандр Флемінг, брытанскі бактэрыёлаг (пам. 11.3.1955)
- 1884: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец (пам. 20.10.1953)
- 1903: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР (пам. 15.2.1967)
- 1911: Люсіль Бол, амерыканская актрыса
- 1928: Эндзі Уорхал, амерыканскі мастак (пам. 22.2.1987)
- 1938: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар
- 1947: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана
- 1957: Мікалай Пінігін, беларускі рэжысёр
- 1965: Алесь Пушкін, беларускі мастак
- 1983: Робін ван Персі, галандскі футбаліст
ПамерліПравіць
- 258: Сікст II, Папа Рымскі
- 523: Гармізд, Папа Рымскі
- 1195: Генрых Леў, манарх з дынастыі Вельфаў
- 1221: Дамінік дэ Гусман, заснавальнік Ордэну дамініканцаў, прылічаны да святых (нар. 1170)
- 1458: Калікст III, Папа Рымскі
- 1660: Дыега Веласкес, іспанскі жывапісец
- 1969: Тэадор Адорна, нямецкі філосаф
- 1973: Фульхенсіа Батыста, кіраўнік Кубы
- 1978: Павел VI, Папа Рымскі
СвяткуюцьПравіць
- Аргенціна: Дзень дзіцяці
- Балівія: Дзень незалежнасці
- Беларусь: Дзень беларускага кнігадруку
- Ямайка: Дзень незалежнасці