Тэадор Адорна

Тэадор Людвіг Візенгрунд Адорна (ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno; 11 верасня 1903, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя — 6 жніўня 1969, Вісп, Швейцарыя) — нямецкі філосаф яўрэйскага паходжання, сацыёлаг і тэарэтык музыкі. Прадстаўнік Франкфурцкай крытычнай школы.

Тэадор Адорна
ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno
Theodor W. Adorno.jpg
Дата нараджэння 11 верасня 1903(1903-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1969(1969-08-06)[6][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Gretel Adorno[d]
Род дзейнасці філосаф, кампазітар, музыказнавец, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, музычны крытык, аўтар афарызмаў, піяніст, пісьменнік, навуковы работнік
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hans Cornelius[d]
Вядомыя вучні Юрген Хабермас
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Займаўся музыказнаўствам. Вучыўся і пасля выкладаў ва Франкфурцкім універсітэце імя Іагана Вольфганга Гётэ. З 1934 года быў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, з 1938 — у ЗША. З 1949 года — зноў у Франкфурце-на Майне, прафесар універсітэта. З 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў.

Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з Максам Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. Тэадор Адорна пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з'яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго членаў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ — «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 19. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Theodor W. Adorno — 2010.
  4. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118500775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

СпасылкіПравіць