Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ
Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ (ням.: Goethe-Universität Frankfurt am Main) — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых унівесітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43.000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей.
Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ | |
---|---|
Goethe-Universität Frankfurt am Main | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Goethe-Universität Frankfurt am Main |
Міжнародная назва | Goethe University Frankfurt am Main |
Заснаваны | 1912/1914 |
Тып | Дзяржаўны |
Прэзідэнт | Вернер Мюллер-Эстэрл (Werner Müller-Esterl) |
Студэнты | 43.065 (зіма 2012/2013) |
Прафесары | 650 (2012) |
Размяшчэнне | Франкфурт-на-Майне, Германія |
Сайт | www.uni-frankfurt.de |
![]() |
МесцазнаходжаннеПравіць
Універсітэт мае 4 кампусы:
- Кампус Бокенгайм: матэматыка, інфарматыка, універсітэцкая бібліятэка і вялікая частка мова- і культуразнаўства
- Кампус Рыдберг: фармацыя, фізіка, хімія, біялогія, геаграфія, біяхімія
- Кампус Вестэнд: тэалогія, філасофія, гісторыя, філалогія, археалогія, права, эканоміка, сацыяльныя навукі, выхаванне, псіхалогія, антропагеаграфія, большая частка адміністрацыі ўніверсітэта
- Кампус Нідэррад: медыцына, універсітэцкая клініка
Кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года. Факультэты, размешчаныя там зараз, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд.
ФакультэтыПравіць
Універсітэт мае наступныя 16 факультэтаў:
|
|
ГісторыяПравіць
У час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым унівесітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся на прыватныя сродкі. Дзякуючы актыўнай падтрымцы обербургамістра Франца Адзікеса, прамыслоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўніверсітэту. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 універсітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын).
Нароўні з Берлінскім унівесітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб у дадатак да традыцыйных прадметаў выкладаліся новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з'яўляліся, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэту. Таксама тут быў адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з'яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі.
З 1932 года універсітэт носіць імя Гётэ.
Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады, нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта кранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць ўвесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў, універстэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г.
Вядомыя студэнтыПравіць
- Гельмут Коль, нямецкі палітык, шосты бундэсканцлер Германіі; вывучаў права і гісторыю
- Тэадор Адорна, нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнаўца і кампазітар; вывучаў філасофію, музыказнаўства, псіхалогіі і сацыялогіі
- Роланд Кох, нямецкі палітык і менеджар, прэм'ер-міністр зямлі Гесэн у 1999–2010 гадах; вывучаў права
- Курт Бідэнкопф, нямецкі палітык, прэм'ер-міністр зямлі Саксонія ў 1990-2002 гадах; вывучаў права і эканоміку
- Хайдемары Вічорэк-Цойль, нямецкі палітык, федэральны міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў 1961-1965 гадах; вывучала англійскую мову і гісторыю
- Юрген Клоп, трэнер футбольнага клуба Барусія/Дортмунд; вывучаў спартыўныя навукі
Нобелеўскія лаўрэатыПравіць
Наступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:
- Паўль Эрліх: Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне ў 1908 годзе
- Макс фон Лаўэ: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1914 годзе
- Паўль Карэр: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1937 годзе
- Ота Штэрн: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1943 годзе
- Макс Борн: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1954 годзе
- Аляксандр Рабертус Тод: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1957 годзе
- Карл Цыглер: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1963 годзе
- Ганс Бетэ: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1967 годзе
- Герд Бініг: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1986 годзе
- Хартмут Міхель: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1988 годзе
- Райнгард Зельтэн: Нобелеўская прэмія па эканоміцы ў 1994 годзе
- Хрысціяна Нюслайн-Фольхард: Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе
- Хорст Людвіг Штромер: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1998 годзе
- Гюнтэр Блобель: Нобелеўская прэмія па медыцыне ў 1999 годзе
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ