Гюнтэр Блобель
Гюнтэр Блобель (ням.: Günter Blobel, нар. 21 мая 1936, г. Вальтэрсдорф, Германія, цяпер вёска Niegosławice (Польшча) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999 годзе «за выяўленне ў бялковых малекулах сігнальных амінакіслотных паслядоўнасцяў, адказных за адрасны транспарт бялкоў у клетцы»[8].
Гюнтэр Блобель | |
---|---|
ням.: Günter Blobel | |
| |
Дата нараджэння | 21 мая 1936[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2018[3][4][2] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | George Emil Palade[d] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Гюнтэр Блобель нарадзіўся 21 мая 1936 года ў невялікай вёсцы Вальтэрсдорф у германскай правінцыі Ніжняя Сілезія (цяпер тэрыторыя Польшчы, Сілезскае ваяводства). У студзені 1945 года яго сям’я бегла з роднай Сілезіі ад надыходзячай Чырвонай Арміі. На шляху на захад, яны прайшлі праз Дрэздэн, які пакінуў глыбокія ўражанні ў маладога хлопчыка. Праз некалькі дзён Дрэздэн быў разбураны падчас катастрафічнай бамбардзіроўкі паміж 13 лютага і 15 лютага 1945 года. Сям’я магла назіраць гэта, знаходзячыся прыкладна ў 30 кіламетрах ад гатэля, а хлопчык зноў быў глыбока ўражаны, але вайна яшчэ не закончылася, і 19-гадовая сястра Блобеля была забіта некалькі тыдняў праз у цягніку падчас паветранай атакі і пахавана ў брацкай магіле.
Пасля вайны Гюнтэр Блобель вучыўся ў гімназіі ў саксонскім горадзе Фрайберг. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт ў 1960 годзе ў Германіі. З 1967 года працаваў у Ракфелераўскім універсітэце (з 1976 года прафесар).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з іншымі выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 годзе сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»).
Доктар філасофіі (1967).
Член Нацыянальнай АН ЗША (1978), Папскай акадэміі навук (2001)
Блобель таксама добра вядомы сваёй актыўнай падтрымкай аднаўлення Дрэздэна ў Германіі, стаўшы ў 1994 годзе заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнай карпарацыі «Сябры Дрэздэна, Inc». Ён ахвяраваў усе атрыманыя грошы ад Нобелеўскай прэміі на аднаўленне Дрэздэна, у прыватнасці, на аднаўленне Фраўэнкірхэ (завершана ў 2005 годзе) і будаўніцтва новай сінагогі. У Лейпцыгу ён займаўся аднаўленнем касцёла святога Паўла, які быў падарваны камуністычным рэжымам ва Усходняй Германіі ў 1968 годзе[9].
Асабістае жыццёПравіць
Блобель працуе ва ўніверсітэце Ракфелера ў Нью-Ёрку з 1968 года. Ён жыве ў Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна з жонкай і трыма англійскімі сетэрамі. Ён таксама ўваходзіць у склад дырэктараў Nestlé і Савет кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута імя Скрыпс. Акрамя таго, ён з’яўляецца сузаснавальнікам і старшынёй навукова-кансультатыўнага савета Chromocell Corporation[10]. Уваходзіць у склад адборачнага камітэта па навуцы жыцця і медыцыны, які выбірае пераможцаў прэміі Шао (англ.: Shaw Prize).
УзнагародыПравіць
- 1999 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1999 — Massry Prize
- 1996 — King Faisal Award
- 1995 — Ciba Drew Award
- 1993 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1987 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1982 — Міжнародная прэмія Гайрднера
Зноскі
- ↑ Gunter Blobel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Günter Blobel — Nobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ 3,0 3,1 Günter Blobel // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Günter Blobel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Blobel_Günter
- ↑ The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1999 / Günter Blobel nobelprize.org
- ↑ Perils of Paulinerkirche / Leipzig Debates Bid to Rebuild Church Razed by Communists National Public Radio 22 June 2003
- ↑ Gunter Blobel, M.D., Ph.D. / Chairman of the Scientific Advisory Board
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).