11 верасня
11 верасня — дзвесце пяцьдзясят чацвёрты (дзвесце пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 813: Людовік І Набожны каранаваны імператарам Захаду для сумеснага кіравання Франкскай дзяржавай з бацькам — Карлам Вялікім.
- 1938: Адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку.
- 1969: Выходзіць першы сольны альбом Джэніс Джоплін.
- 1973: Путч Аўгуста Піначэта ўстанавіў у Чылі 17-гадовую дыктатуру.
- 1992: Адкрыццё Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.
- 1993: Завяршыўся 50-ы Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымалі фільмы «Кароткія гісторыі » рэжысёра Роберта Олтмена і «Тры колеры: Сіні» Кшыштафа Кеслёўскага.
- 1998: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эрытрэяй.
- 2001: Тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр і Пентагон у ЗША.
Нарадзіліся
правіць- 1182: Мінамота-но Ёрыіэ, сёгун
- 1524: П'ер дэ Рансар, французскі паэт
- 1743: Мікалай Абрахам Абільгор, дацкі мастак
- 1790: Венцаслаў Пелікан, беларускі медык, грамадскі і палітычны дзеяч, прафесар (1817) і рэктар (1826—1831) Віленскага ўніверсітэта (пам. 9.6.1873)
- 1816: Карл Фрыдрых Цэйс, нямецкі інжынер
- 1841: Гіяцынт Альхімовіч, мастак, брат Казіміра Альхімовіча
- 1855: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (пам. 20.1.1922)
- 1865: Яніс Райніс, латышскі паэт і драматург
- 1877: Фелікс Дзяржынскі, савецкі дзяржаўны дзеяч (пам. 20.7.1926)
- 1903: Тэадор Адорна, нямецкі філосаф
- 1922: Хейна Мандры, эстонскі акцёр
- 1937: Іосіф Давыдавіч Кабзон, савецкі і расійскі спявак, Народны артыст СССР
- 1940: Браян Дэ Пальма, амерыканскі кінарэжысёр
- 1953: Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменнік
- 1965: Башар Асад, прэзідэнт Сірыі
- 1976: Асіх Алінеджад, іранская журналістка, пісьменніца, грамадскі дзеяч
- 2001: Антоніа Уотсан, ямайскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1677: Джэймс Гарынгтан, англійскі філосаф
- 1823: Давід Рыкарда, англійскі эканаміст
- 1868: Рамуальд Зянкевіч, этнограф, археолаг, фалькларыст (нар. 1.2.1811)
- 1948: Мухамед Алі Джына, пакістанскі дзяржаўны дзеяч
- 1958: Ханс Грундзіг, нямецкі мастак
- 1963: Сюзанна Дзюшан, французская мастачка
- 1971: Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР.
- 1973: Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі
- 1994: Джэсіка Тэндзі, брытанская і амерыканская актрыса
Святкуюць
правіць- Аргенціна: Дзень настаўніка
- ЗША: Дзень патрыёта
- Каталонія: Нацыянальны дзень Каталоніі
11 верасня на Вікісховішчы |