Адкрыць галоўнае меню

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музеймузей Навагрудка заснаваны ў 1987 г. Адкрыты 12 верасня 1992 года. Экспазіцыя размешчана ў 9 залах (250 м.кв.) фонды музея налічваюць 13,5 тыс. адзінак захавання. Экспазіцыя адлюстроўвае найбольш значныя падзеі гісторыі горада і раёна, расказвае пра выдатных людзей, чыё жыццё і дзейнасць звязаны з Навагрудчынай.

Экспазіцыя знаёміць з утварэннем Вялікага княства Літоўскага: каранацыяй Міндоўга, дзейнасцю вялікіх князёў Войшалка, Гедыміна, Вітаўта і інш., расказвае аб рассяленні татараў на Навагрудчыне, аб стварэнні праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ і г.д. На падставе дакументаў і дыярам паказаны змены ў статусе горада ў сувязі з атрыманнем ім магдэбургскага права, герба, пасяджэннямі Галоўнага трыбунала ВКЛ, а таксама войнаў, якія прывялі да разбурэння Навагрудскага замка, падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў.

Музей мае багатую этнаграфічную калекцыю, творы народнага мастацтва (жаночы і мужчынскі строі, тканыя посцілкі, дзяругі, настольнікі, вышываныя ручнічкі, сурвэткі, гліняны і драўляны посуд).

Асобнымі тэмамі пададзена дзейнасць у міжваенны перыяд у Навагрудку дзяржаўнай польскай і прыватнай беларускай гімназій.

Значная плошча адведзена паказу нямецкай акупацыі Навагрудчыны ў гады І і ІІ сусветных войнаў: удзел жыхароў у ваенных дзеяннях, рэжым акупацыі, трагедыя яўрэйскай абшчыны горада, супярэчлівы рух супраціўлення, у якім удзельнічалі савецкія партызанскія атрады, фарміраванні Арміі Краёвай, яўрэйскі партызанскі атрад Бельскага і інш.

У музеі створаны мемарыяльны раздзел з архіва былога выпускніка беларускай гімназіі, ганаровага грамадзяніна г. Навагрудка, вядомага ў свеце вучонага ў галіне астранаўтыкі Барыса Кіта.

СпасылкіПравіць