Джэніс Джоплін
Джэніс Лін Джоплін (англ.: Janis Lyn Joplin; 19 студзеня 1943, Порт-Артур, Тэхас, ЗША — 4 кастрычніка 1970, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская рок-спявачка, якая выступала спачатку ў складзе Big Brother and the Holding Company, затым у Kozmic Blues Band і Full Tilt Boogie Band. Джоплін выпусціла толькі чатыры студыйныя альбомы (адзін з якіх — пасмяротны рэліз), аднак лічыцца найлепшай белай выканаўцай блюза[7] і адной з найвялікшых вакалістак у гісторыі рок-музыкі[8].
Джэніс Джоплін | |
---|---|
англ.: Janis Joplin[1][2][…] | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1943[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1970[3][4][…] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Маці | Dorothy Bonita Joplin[d][5] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтар-выканаўца, кампазітарка, гітарыст, студыйны музыкант |
Гады актыўнасці | 1962—1970 |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | гітара, акустычная гітара і вакал |
Жанры | псіхадэлічны рок, блюз, блюз-рок, соўл[d], эйсід-рок[d], хард-рок, фолк-музыка і кантры |
Калектывы | |
Супрацоўніцтва | Крыс Крыстоферсан |
Лэйблы | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
janisjoplin.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьBig Brother & the Holding Company
правіцьУ 1966 годзе Джоплін далучылася да гурта Big Brother & the Holding Company як вакалістка. Тым часам гурт існаваў ужо год, у склад уваходзілі Сэм Эдру (гітара, вакал), Джэймс Гёрлі (гітара), Пэтр Албін (бас гітара) і Дэйв Гедз (ударныя).
У тым жа самым годзе калектыў падпісвае кантракт з прадзюсарам Бобам Шэдам і яго лэйблам Mainstream Records. Запіс іх першага альбома пачаўся ў снежні і доўжыўся тры дні. Сам альбом выйшаў толькі 23 жніўня 1967 года. Аднак ён не стаў хітом, трапіўшы толькі на 60-е месца ў чартах. А сінгл «Down On Me» дабраўся да топ-40.
За два месяцы да гэтага гурт выступіў на Monterrey Pop Festival, адным з самых вялікіх і знакамітых фестываляў у гісторыі, дзе акрамя іх выступілі таксама: The Jimmy Hendrix Experience, The Who, The Animals і іншыя. Там Джоплін пакарыла ўсіх сваім выкананнем песні «Ball and Chain» (якое лічыцца яе найлепшым выступам). Пасля гэтага Big Brother здабылі шырокую вядомасць.
31 кастрычніка 1967 года гурт падпісаў кантракт з новым менеджарам Альбертам Гросманам, які вельмі добра адгукаўся пра Джэніс, а рэшту музыкантаў недалюбліваў, што ў будучыні сыграе пэўную ролю. Таксама, прэзідэнт Columbia Records Клайв Дэвіс падпісаў з імі кантракт на выпуск трох студыйных альбомаў.
2 сакавіка 1968 года гурт, разам з прадзюсарам Джонам Сайманам, пачаў запіс свайго другога альбома пад назвай Cheap Thrills. Між тым у калектыве сталі ўзнікаць канфлікты. Музыканты адчувалі, што Джоплін становіцца суперзоркай, касуючы астатніх членаў гурта. У сваю чаргу Джаніс ўсё часцей чула меркаванне, што Big Brother ёй не адпавядаюць.
Запіс альбома скончыўся 20 траўня. Але яго выпуск затрымаўся, паколькі прадзюсар адхіліў амаль увесь матэрыял. Аднак попыт на пласцінку быў такі высокі, што яна атрымала залаты статус яшчэ да свайго выхаду. Клайв Дэвіс запатрабаваў неадкладна выпусціць дыск, і неўзабаве пасля гэтага (12 жніўня 1968) Cheap Thrills выйшаў.
Нягледзячы на тое, што рэцэнзіі ў амерыканскай прэсе былі стрыманыя, альбом стаў вельмі паспяховым. Толькі за першы месяц было прададзена больш за мільён пласцінак, а 12 кастрычніка Cheap Thrills заняў першы радок чарта «Білборд» і пратрымаўся на вяршыні 8 тыдняў, гэтаму спрыяў поспех сінгла «Piece Of My Heart» (#12 Bilboard Hot 100).
Дармо што альбом прадаваўся добра, адносіны ў калектыве працягвалі пагаршацца. І з цягам часу, стала ясна: дробныя спрэчкі і наркотыкі канчаткова развалілі гурт. Многія разумелі, што ў гэтай сітуацыі толькі Джоплін зможа дамагчыся сольнага поспеху. Гросман, усведамляючы патэнцыял спявачкі, не рабіў нічога, каб прадухіліць распад.
У верасні 1968 года менеджар абвясціў пра «сяброўскае расставанне» Джэніс і Big Brother. Распадам гурта былі незадаволены ўсе ў Сан-Францыска: некаторыя, нават, лічылі, што Гросман спецыяльна знішчыў гурт, каб перавабіць да сябе спявачку.
Аднак для тых, хто добра ведаў Джэніс — гэта не стала нечаканасцю. Адзін з гітарыстаў Big Brother Сэм Эндру прызнаваўся: яна не раз гаварыла яму, што хоча пакінуць гурт. Сама Джоплін пазней так гаварыла пра свой адыход: «Я любіла гэтых хлопцаў больш за ўсё на свеце, але разумела, калі я сур’ёзна стаўлюся да музыкі, трэба адысці…»
1 снежня 1968 года, ў Сан-Францыска, Джоплін сыграла з Big Brother свой апошні канцэрт. Пасля чаго, узяўшы з сабой Сэма Эндру, пакінула гурт, каб пачаць сольную кар’еру.
Kozmic Blues Band
правіць18 снежня 1968 года новы гурт Джэніс пад назвай Kozmic Blues Band упершыню сабраўся на рэпетыцыю. Акрамя Джоплін і Эндру ў склад гурта ўвайшлі: саксафаніст Тэры Клэментс, трубач Тэры Хэнслі, бубнач Рой Марковіц, арганіст Рычард Кэрмод, басіст Кейт Чэры, пазней яго замяніў Брэд Кэмпбел.
У красавіку 1969 года гурт адыграў вельмі паспяховае турнэ па Еўропе. Канцэрты ў нямецкім Франкфурце і шведскім Стакгольме здымала мясцовае тэлебачанне. А ў Лондане аўдыторыя, адгукнуўшыся на заклік Джоплін, устала з месцаў і пачала танцаваць. Джэніс была ў захапленні. «Я прабілася праз сцяну, якую лічыла непарушнай!» — казала яна, маючы на ўвазе традыцыйную «брытанскую стрыманасць», якую і не спадзявалася пераадолець.
Летам 1969 года пачаўся запіс першага сольнага альбома Джоплін. Пласцінка атрымала назву I Got Dem Ol'Kozmic Blues Again Mama!, за прадзюсара быў Габрыэль Мэклер. Праца над альбомам была вельмі напружаная. Некаторыя лічылі: што Джэніс была дрэннай лідаркай, бо не мела патрэбных на гэта здольнасцей. Іншымі словамі, ёй папросту было складана кіраваць калектывам. Прычынай гэтага магло стаць і тое, што ў новай каманды не было адзінства. Але з дапамогай Ніка Гравенітэса і Майка Блумфілда сітуацыю ўдалося стабілізаваць і работа пайшла збольшага нармальна.
Паралельна з працай у студыі гурт даваў канцэрты. 25 ліпеня Джоплін упершыню пабывала на Dick Caventt Show і спела там дзве песні «Try (Just A Little Bit Harder)» і «To Love Somebody».
16 жніўня 1969 года Джоплін выступіла на легендарным фестывалі ў Вудстаку. Яе сэт-ліст складаўся з 10 песень і ўключаў, як старыя («Piece Of My Heart», «Summertime»), так і новыя («Work Me Lord», «As Good As You've Been To This World») кампазіцыі. Аднак, шмат ў чым праз ужытыя напярэдадні наркотыкі, выступ выйшаў не самы ўдалы. Джэніс, нават, настаяла, каб яе не ўключалі ў прысвечаны фестывалю фільм 1970 года. Але гэта не перашкодзіла выступу з часам стаць культавым, і ў 2009 годзе быў выдадзены спецыяльны канцэртны альбом Woodstock Experience. Перад паездкай у Вудстак Сэм Эндру пакінуў гурт і яго месца заняў гітарыст Джон Тыл.
I Got Dem Ol’Kozmic Blues Again Mama! выйшаў 11 верасня 1969 года. Прэса прыняла яго неадназначна, але звычайным слухачам альбом у цэлым спадабаўся. Ужо ў кастрычніку пласцінка заняла 5 радок чарта «Білборд» і неўзабаве атрымала залаты статус. А сінгл «Kozmic blues» дабраўся да 41 пазіцыі ў Billboard Hot 100.
Пасля выхаду альбома, Джоплін дала з гуртом яшчэ некалькі канцэртаў, сярод якіх быў сумесны выступ з The Rolling Stones і Цінай Цёрнер. Апошняе шоў Джэніс і Kozmic Blues Band адбылося 21 снежня 1969 года ў Нью-Ёрку. Праз месяц, у студзені 1970 года, калектыў распаўся.
Full Tilt Boogie Band
правіцьУ пачатку 1970 года Джоплін адправілася ў падарожжа па Бразіліі. Праз усё падарожжа яна не ўжывала алкаголю і наркотыкаў. А ў красавіку таго года спявачка сыграла некалькі канцэртаў з нанова створанымі Big Brother & The Holding Company.
Незадоўга да выступу з Big Brother Джэніс зрабіла новы гурт, які атрымаў назву Full Tilt Boogie Band. Было прынята рашэнне цалкам адмовіцца ад духавой секцыі. Такім чынам, калектыў складаўся з 6 чалавек. Акрамя самой Джоплін, у гурт увайшлі: Брэд Кэмпбэл (бас-гітара), Джон Тыл (гітара), Кларк Пэрсан (ударныя), Кэн Пэрсан (арган) і Рычард Бэл (піяніна). Трэба адзначыць, што склад гурта, у адрозненне ад папярэдняга, быў пастаянны і ні разу не мяняўся.
Летам 1970 года, Джоплін і яе новы гурт паехалі ў тур па ЗША і Канадзе.
Дыскаграфія
правіць- Сольныя альбомы
- I Got Dem Ol' Kozmic Blues Again Mama! (1969)
- Pearl (1971)
- Разам з Big Brother & the Holding Company
- Big Brother & the Holding Company (1967)
- Cheap Thrills (1968)
Узнагароды
правіцьУ 1995 годзе Джэніс Джоплін пасмяротна ўведзена ў Зала славы рок-н-рола; у 2005 годзе — ганаравана Grammy (Lifetime Achievement Award) за выдатныя дасягненні; у 2013 годзе — атрымала зорку на Галівудскай «Алеі славы»[9]. Джоплін займае 46 месца ў спісе «50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў» часопіса Rolling Stone (2004)[10] і 28 у спісе «100 найвялікшых спевакоў і спявачак усіх часоў» (таго ж часопіса)[11].
Зноскі
- ↑ http://vocab.getty.edu/ulan/500335882
- ↑ http://collection.britishmuseum.org/id/person-institution/204834
- ↑ а б Janis Joplin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ tweet — 2006. Праверана 6 студзеня 2018.
- ↑ Janis Lyn Joplin. Janis Joplin . Texas handbook Online (27 лістапада 2001). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 17 кастрычніка 2009.
- ↑ Janis Joplin (англ.). — www.classicbands.com. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ Элина Маркина. Певице Дженис Джоплин открыли звезду на Голливудской Аллее славы (руск.)(недаступная спасылка). Вечерняя Москва. vmdaily.ru (5 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 5 лістапада 2013.
- ↑ Janis Joplin (англ.). — www.rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ The Immortals Top 50 (англ.)(недаступная спасылка). — www.rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2008. Праверана 19 кастрычніка 2009.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Англійская мова
- Amburn, Ellis (1995). Pearl. The obsessions and passions of Janis Joplin; a portrait. New York: Warner Books, 368 pages. ISBN 0-7515-0856-X
- Dalton, David (1991). Piece of My Heart. A portrait of Janis Joplin. New York: Da Capo Press, 284 pages. ISBN 0-306-80446-8
- Echols, Alice (2000). Scars of Sweet Paradise: The Life and Times of Janis Joplin. Henry Holt & Company, 464 pages. ISBN 978-0-8050-5394-4
- Friedman, Myra (1992). Buried Alive: The Biography of Janis Joplin. New York: Crown Publishing Group, 400 pages. ISBN 978-0-5175-8650-1
- George-Warren, Holly (2019). Janis: Her life and music. New York: Simon & Schuster, 400 pages. ISBN 978-1-4767-9310-8
- Landau, Deborah (1974). Janis Joplin. Her life and times. New York: Warner Books, 160 pages.
- Нямецкая мова
- Gottfried Blumenstein: Janis Joplin. Biographie einer Rocksängerin. Musikverlag Lied der Zeit, Berlin 1988, ISBN 3-7332-0040-3
- Axel von Cossart (Hrsg.): Janis Joplin. Revolte, Musik, Legende. Voco-Edition, Köln 1991, ISBN 3-926566-00-0
- Thomas Dittrich: Janis Joplin. Asche ins Meer. In: Siegfried Schmidt-Joos (Hrsg.): Am Ende des Regenbogens. Judy Garland, Billie Holiday, Edith Piaf, Janis Joplin. Ullstein, Frankfurt am Main 1985, ISBN 3-548-36516-7
- Myra Friedman: Die Story von Janis Joplin («Buried Alive»). Hannibal-Verlag, St. Andrä-Wördern 2002, ISBN 3-85445-169-5
- Heinz Geuen: Janis Joplin. Hemmungslos das Leben spüren. 2. Auflage. Econ Ullstein List Verlag, München 2001, ISBN 3-548-60185-5
- Holly George-Warren: Janis Joplin — Nothing left to lose; die Biographie. Droemer, München 2019, ISBN 978-3-426-27730-0
- Laura Joplin (Janis’ Schwester): Love, Janis. Ein wildes kurzes Leben; Biographie mit unveröffentlichten Briefen. Heyne, München 1995, ISBN 3-453-09207-4
- Ingeborg Schober: Janis Joplin. Dtv, München, 2002, ISBN 3-423-31065-0
- Чэшская мова
- Сооке, John Byrne. Na cestě s Janis Joplin. Překlad Gita Zbavitelová. Praha: 65. pole, 2016. 403 s. ISBN 978-80-87506-79-0
Спасылкі
правіць- www.findagrave.com. — Джэніс Джоплін на сайце Find-A-Grave
- www.johngilmore.com. — Spotlight on Janis Joplin. Taking a Piece of Her Heart. — Артыкул пра Джэніс Джоплін на сайце Джона Гілмара
- In Memorian Janis Joplin Архівавана 4 сакавіка 2016.. — Германскі сайт, прысвечаны Джэніс Джоплін
- smironne.free.fr. — Спіс і склады калектываў, з якімі выступала Джэніс Джоплін
- www.bbhc.com Архівавана 16 чэрвеня 2008., сайт Big Brother and the Holding Company