The Rolling Stones

брытанскі рок-гурт

«The Rolling Stones» (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў у гісторыі рок-музыкі.

The Rolling Stones
Злева направа: Мік Джагер, Роні Вуд, Кіт Рычардс, Чарлі Уотс кланяюцца пасля шоу 22 мая 2018 года ў Лондане.
Злева направа: Мік Джагер, Роні Вуд, Кіт Рычардс, Чарлі Уотс кланяюцца пасля шоу 22 мая 2018 года ў Лондане.
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка[1][2][…], блюз-рок[3], псіхадэлічны рок[4][5][…], рытм-н-блюз[6][7], рок-н-рол[8][9], блюз[10][11][…] і classic rock[d]
Гады 1962 — па гэты дзень
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Дартфард[d]
Мова песень Англійская
Лэйблы Polydor Records[d], Columbia Records, Atlantic Records, Virgin Records, Warner Music Group, ABKCO Records[d], Rolling Stones Records[d], Decca Records, Interscope Records[d] і London Recordings[d]
Кіраўнік Andrew Loog Oldham[d], Glyn Johns[d] і Patrick Stansfield[d][12]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Браян Джонс
Ян Сцюарт
Дзік Тэйлар
Тоні Чэпмэн
Біл Уайман
Мік Тэйлар
rollingstones.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1962 годзе ў Лондане. Назва была абрана паводле песні Мадзі Уотэрса «Rollin’ Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты Кіт Рычард і Браян Джонс, піяніст Іэн Сцюарт, пазней прыйшлі Біл Уаймен (бас-гітара), Чарлі Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962 годзе, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964 годзе. У другой палове 1960-х гадоў гурт атрымаў міжнароднае прызнанне; росквіт майстэрства прыйшоўся на 1970-я гады. У пачатку 1990-х гадоў музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х гадоў — толькі ўласныя песні[13].

Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з’яўляецца лідарам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.

Гурт выдаў 22 студыйныя альбомы ў Вялікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.

Дыскаграфія

правіць
  • 1964 The Rolling Stones (UK)
  • 1964 England's Newest Hit Makers (USA)
  • 1964 12 X 5 (USA)
  • 1965 The Rolling Stones № 2 (UK)
  • 1965 The Rolling Stones, Now! (USA)
  • 1965 Out of Our Heads (UK/USA)
  • 1965 December's Children (And Everybody's) (USA)
  • 1966 Aftermath (UK/USA)
  • 1967 Flowers (USA)
  • 1967 Between the Buttons (UK/USA/Japan)
  • 1967 Their Satanic Majesties Request
  • 1968 Beggars Banquet
  • 1969 Let It Bleed
  • 1971 Sticky Fingers
  • 1972 Exile on Main St.
  • 1973 Goats Head Soup
  • 1974 It's Only Rock and Roll
  • 1976 Black & Blue
  • 1978 Some Girls
  • 1980 Emotional Rescue
  • 1981 Tattoo You
  • 1983 Undercover
  • 1986 Dirty Work
  • 1989 Steel Wheels
  • 1994 Voodoo Lounge
  • 1997 Bridges to Babylon
  • 2005 A Bigger Bang
  • 2016 Blue & Lonesome
  • 2023 Hackney Diamonds

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць