Псіхадэлічны рок
Псіхадэлічны рок (англ.: Psychedelic Rock) — музычны жанр, які ўзнік у сярэдзіне 1960-х гадоў у Заходняй Еўропе і Каліфорніі (Сан-Францыска і Лос-Анджэлесе). Псіхадэлічны рок, або «псіхадэлія», звязаны з паняццямі «псіхадэлія» і «псіхадэлікі» (галюцынагены). Псіхадэлічны рок таксама цесна звязаны з субкультурай хіпі і ўсходняй (індыйскай) філасофіяй. Псіхадэлічны рок — складаная, экспрэсіўная музыка, якая моцна ўздзейнічае на слухача. Першапачаткова звязаны непасрэдна з ужываннем псіхадэлікаў як слухачамі, так і музыкамі, псіхадэлічны рок, з часам, стаў імітаваць дзеянне галюцынагенаў. Для гэтага выкарыстоўваецца шырокі арсенал сродкаў музычнай выразнасці і спецыяльныя эфекты пры выкананні музыкі.
Псіхадэлічны рок | |
---|---|
Кірунак: | Рок |
Вытокі: |
Індыйская музыка Псіхадэлічная музыка Джаз Фолк-рок |
Месца і час узнікнення: | Вялікабрытанія, ЗША канец 1960-х |
Папулярнасць: | 1960—1975 гады |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Acid rock |
Роднасныя: |
Блюз-рок Арт-рок Псіхадэлічны фолк Псіхадэлічны поп |
Вытворныя: | Хард-рок, Хэві-метал, Нью-эйдж, Прагрэсіў-рок, Стоўнер-рок, Неа-псіхадэлія |
У артыкуле «Псіхадэлія: новае моднае слова і што яно азначае», які з’явіўся ў кастрычніку 1966 у газеце «Melody Maker», гітарыст гурта «Hollies» Грэм Нэш, які наведваў раней псіхадэлічныя сесіі ў ЗША, пісаў: «Яны імкнуцца ўзнавіць ЛСД-сесію без выкарыстання наркотыкаў… гэта спроба раскрыць свядомасць. Яны спрабуюць дамагчыся таго ж самага, але з дапамогай спалучэння музыкі і светлавых эфектаў». Характэрнай рысай псіхадэлічнага рока сталі працяглыя сольныя партыі вядучых інструментаў. Жывыя выступы гуртоў у гэтым жанры звычайна суправаджаюцца яркім візуальным шоу з выкарыстаннем святла, дыму, відэа-інсталяцый і іншых эфектаў.
Значныя гурты
правіцьАнглійская псіхадэлія
правіць- Познія «The Beatles» (перыяд 66—68)
- «Pink Floyd»
- «Syd Barrett»
- «Cream»
- «Donovan»
- «Pink Fairies»
- «The Pretty Things»
- «The Yardbirds»
- «Jimi Hendrix Experience»
- «Ozric Tentacles» з 1984 г.
- «The Moody Blues»
- «Hawkwind»
Амерыканская псіхадэлія
правіцьГурты — прадстаўнікі каліфарнійскага гучання.
- «The Doors»
- «Grateful Dead»
- «Jefferson Airplane»
- «Love»
- «Blue Cheer»
- «The Byrds»
- «Country Joe and the Fish»
- «Iron Butterfly»
- «13th Floor Elevators»
- «Steppenwolf»
- «The Mothers of Invention»[1]
Гурты з другіх штатаў.
Краўт-рок
правіцьКраўт-рок — асобны кірунак псіхадэлічнай музыкі, які ўзнік у Германіі
- «Amon Düül»
- «Ash Ra Tempel»
- «Damo Suzuki»
- «Guru Guru»
- «Neu»
- «Kraftwerk»
Руская псыхадэлія
правіцьНеапсіхадэлія
правіцьТэрмін «неапсіхадэлія» ўжываецца ў адносінах да творчасці музыкантаў пост-псіхадэлічнай эры, якія карысталіся ў сваёй творчасці напрацоўкамі класікаў псіхадэлічнага года. Лічыцца, што пачатак адраджэнню псіхадэлік-рока паклалі такія пост-панк-калектывы, як «Echo And The Bunnymen» і «Teardrop Explodes»; шмат у чым натхняліся гучаннем псіхадэлічных груп 60-х прадстаўнікі т. н. «андэграўнду Пэйслі», пазней «асучасненае» псіхадэлічнае гучанне легла ў аснову Дрым-поп і Madchester-саўнду
Зноскі
- ↑ DeRogatis, Jim (1989). Turn on Your Mind: Four Decades of Great Psychedelic Rock. New York: Hal Leonard Corporation. ISBN 0-634-05548-8.
- ↑ The Verve на Allmusic.com