Хіпі
Хіпі (анг. hippy або hippie; ад разм. Hip або hep, — «разумее, дасведчаны» (hipster — старую назву субкультуры прыхільнікаў Бібоп) — філасофія і субкультура, першапачаткова ўзнікла ў 1960-х гадах у ЗША.
Росквіт руху прыйшоўся на канец 1960-х — пачатак 1970-х гадоў. Першапачаткова хіпі пратэставалі супраць пурытанскай маралі некаторых пратэстанцкіх цэркваў, а таксама прапагандавалі імкненне вярнуцца да прыроднае чысціні праз любоў і пацыфізм. Падтрымлівалі вольны і незалежны лад жыцця, аскетызм, свабоду сексуальных зносін і ўжывання наркотыкаў. Многія хіпі былі вегітарыянцамі альбо веганамі, падарожнічалі аўтастопам, цікалівіся ўсходнімі рэліягіямі і філасофіямі (будызм, індуізм, даасізм, усходняя містыка). Праводзілі массавыя акцыі пратэсту супраць вайны ў В'етнаме, а таксама за правы жанчын, у абарону экалогіі. Сярод людзей, якія натхнілі рух хіпі, былі пісьменнік Кен Кізі, паэт Джэк Керуак, вучоны і грамадскі дзеяч Цімаці Ліры (таксама вядомы як ЛСД-гуру), пясняры Джон Ленан і Скот Макензі інш.
Адзін з самых вядомых лозунгаў хіпі: «Make love, not war!», што прыблізна азначае: «Кахайце, а не ваюйце». Рух хіпі меў месца ў ЗША, краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, у СССР і ў БССР у прыватнасці. У сацыялістыных краінах хіпі былі аб'ектам крытыкі і асуджэння ў СМІ. Доўгі перыяд часопіс «Вожык» амаль у кожным нумары публікаваў карыкатуры на прадстаўнікоў субкультуры.
Сёння беларускія хіпі штогод арганізоўваюць закрыты фестываль «Вясёлка». У верасні 2013 г. ён праходзіў у лесе каля Гомеля. У колах «Вясёлкі» строга забаронены алкаголь, мяса і наркотыкі.
Гісторыя хіпі
правіць1965 г. — прыкладны час узнікнення субкультуры;
лета 1967 г. — «Лета кахання», падчас якога ў Сан-Францыска збіраюцца і на доўгі час ствараюць камуну каля 100 000 хіпі. Перыяд росквіта «эпохі хіпі»;
15-18 жніўня 1969 г. — знакаміты музычны фестываль Вудстак у штаце Нью-Йорк, ЗША, на якім сабралося каля 500 000 чалавек, выступілі найбольш уплывовыя заходнія музычныя калектывы і песняры таго часу (Джымі Хендрыкс, The Who, Джэніс Джоплін, Карлас Сантана і інш). Лічыцца канцом «эпохі хіпі».
Сродкі масавай інфармацыі паступова раскрылі шматлікія негатыўныя бакі субкультуры: тысячы маладых людзей жылі камунамі фактычна на вуліцах, мелі месца хваробы, падлеткавая цяжарнасць, смерць ад наркотыкаў, самагубствы. У свядомасці сярэдняга амерыканца за хіпі замацаваліся негатыўныя стэрэатыпы. Абурэнне многіх людзей старэйшага пакалення выклікала і тое, што шматлікія маладыя людзі не жадалі працаваць, насілі бруднае адзенне (што на іх думку было часткай пратэсту супраць грамадскай сістэмы).
У канцы 1980-х гг. узрасла цікавасць да каштоўнасцяў і ідэй 1960-х, што прывяло да другой хвалі развіцця субкультуры. Трэцяя хваля прыйшлася на пачатак 2000-х гг.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).