Вожык (часопіс)
«Вожык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Да снежня 2021 года выдаваўся штомесячна ў Мінску на беларускай мове.
«Вожык» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» |
Выдавец | Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» |
Краіна | Беларусь |
Рэдактар | Юлія Зарэцкая |
Галоўны рэдактар | Ганна Аляксандраўна Кіслушчанка[d] |
Тэматыка | Часопіс сатыры і гумару |
Мова | Беларуская мова |
Перыядычнасць | Штомесячна |
Галоўны офіс | Мінск, праспект Незалежнасці, 39 |
ISSN | 0132-5957 |
Вэб-сайт | lim.by/vozhik.htm |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя выдання
правіцьПачаў выходзіць у ліпені 1941 года як агітплакат, орган ЦК КП(б)Б пад назвай «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з сакавіка 1942 года — газета-плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве. Маскоўскі часопіс «Кракадзіл» накіраваў вершаванае віншаванне новаму часопісу[1].
Са жніўня 1945 года выдаецца ў Мінску як часопіс сатыры і гумару «Вожык». Да 1958 друкаваўся на 8, затым на 12 старонках, з каляровымі ілюстрацыямі. З кастрычніка 2009 года па кастрычнік 2011 года — як альманах, са студзеня 2012 года — зноў як часопіс сатыры і гумару. Друкаваў фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п’есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, пераклады сатырычных і гумарыстычных твораў, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты, крыжаванкі.
Выдаваў сатырычны плакат «На калючкі» (з 1963 года, 2 разы ў год). «Бібліятэка „Вожыка“», літаратурны дадатак да часопіса сатыры і гумару «Вожык», выходзіла ў выдавецтве ЦК КПБ з 1957 г. па 6 кніжак штогод (затым — у РВУ «Літаратура і Мастацтва»).
Восенню 2021 года было абвешчана аб спыненні выхаду часопіса як самастойнага выдання (з 2022 года); на той час тыраж «Вожыка» складаў 472 экз.[2]
Асноўныя рубрыкі
правіць- «Бібліятэкары жартуюць»
- «Бізнес-класікі»
- «Вернісаж»
- «Віншуем!»
- «Вожыкаўскі плакат»
- «Вожык» у асобах»
- «Вожыку» пішуць…»
- «Вясёлая пошта»
- «Вясёлы слоўнік»
- «Гумар сяброў»
- «Дарогу маладым!»
- «Думкі ўголас»
- «Іголкатэрапія»
- «Імпарт»
- «Каб і хацеў — не прыдумаеш…»
- «Калючык»
- «Карэктарскія агрэхі»
- «Кнігарня «Вожыка»
- «Мабільны фотапрыкол»
- «Навіны з МУС: матай на вус…»
- «Пад вуглом 40°»
- «Старое на новы лад»
- «Студэнцкая гумарына»
- «Усмешкі чытачоў»
- «Упершыню ў «Вожыку»
- «NB» («Звярні ўвагу»)
Бібліятэка «Вожыка»
правіцьЛітаратурны дадатак да часопіса сатыры і гумару «Вожык». Выходзіла ў выдавецтве ЦК КПБ з 1957 г. па 6 кніжак штогод (затым — у РВУ «Літаратура і Мастацтва»). Змяшчае сатырычныя і гумарыстычныя творы — фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п’есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты. Пачатак бібліятэцы даў зборнік апавяданняў Якуба Коласа «Дзядзькаў сведка».
Выдадзены кнігі гумару і сатыры Кандрата Крапівы, Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Янкі Брыля, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча, Валянціна Зуба, Міхася Пянкрата, Паўла Кавалёва, Сяргея Дзяргая, Васіля Быкава, Міхася Чавускага, Петруся Броўкі, Івана Грамовіча, Міхася Скрыпкі, Генадзя Кляўко, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Барыса Сачанкі, Кузьмы Чорнага, Янкі Купалы, Захара Біралы, кнігі малюнкаў, шаржаў мастакоў-карыкатурыстаў Анатоля Волкава, Сяргея Раманава, Мікалая Гурло, Рыгора Грамыкі, Аскольда Чуркіна, Вадзіма Швяцова, Яўгена Бусла, Уладзіміра Бараноўскага, Міколы Гіргеля, Пятра Козіча, Анатоля Гармазы, Васіля Ключніка і многіх іншых.
Выйшлі калектыўныя зборнікі пісьменнікаў, сатырыкаў і гумарыстаў — «Давайце знаёміцца» (1957), «Працяг знаёмства» (1963), «Сатырычная паверка» (1976), карыкатурыстаў — «Першы блін — не камяком» (1977), «Калючы букет» (1981), «Пад адным дахам» (1982), «Заакіянскія „крыжаносцы“» (1984), а таксама агульныя зборнікі — «Мініяцюры і карыкатуры» (1964), «Крывавы бізнес» (1966), «Сем разоў адмерай…» (1970) і іншыя.
Пабачылі свет кнігі перакладнога гумару (пісьменнікаў рэспублік СССР, жарты народаў сацыялістычных краін і інш.) — «Украінскі гумар» (1957), «У нас у гасцях сябры» (1962), «Усмешкі сяброў» (1964), «„Крокодил“ — наш госць» (1965), «Літоўскі гумар» (1966), «Бочачка вінароба» (1967), «Як быў створаны кенгуру» (1968), «Мора па калені» (1969), «Кракадзіл-82» (1982), «Тарас на Парнасе» (2003) і іншыя, беларускага народнага гумару — «Мужык і баба» (1957), «Народныя ўсмешкі» (1961), «Смейцеся на здароўе!» (1987), «На вясёлай хвалі» (1988). Выйшаў зборнік сатыры і гумару Заходняй Беларусі (1920—1939) — «Гэй, смалі, страляй, маланка!» (1989).
Надрукаваны таксама першыя кнігі сатыры і гумару аўтараў: Івана Аношкіна «Лішні мінус» (1959), Лідзіі Арабей «Кватэра № 3» (1961), Васіля Маеўскага «На чыстую ваду» (1962), Георгія Юрчанкі «Распрэжаны Пегас» (1965), Уладзіміра Правасуда «Бабрыная справа» (1973), Язэпа Ядлоўца «Адзінаццатая запаведзь» (1977), Івана Курбекі «Абы здароўе» (1979), Васіля Найдзіна «Мужчынскія сакрэты» (1981), Уладзіміра Мацвеенкі «Лекі без аптэкі» (1987), Мікалая Каралёва «Штатны кум» (1989), Уладзіміра Ермалаева «Хто не смяецца, той не есць!» (1994), Юліі Зарэцкай «Шчаслівыя людзі» (2011) і інш. У выданнях змяшчаліся біяграфічныя даведкі пра аўтараў і сяброўскія шаржы.
Галоўныя рэдактары
правіць- Міхась Чавускі (1941—1943; 1947—1955)
- Кандрат Крапіва (1943—1947)
- Павел Кавалёў (1955—1967)
- Уладзімір Корбан (1967—1971)
- Аляксандр Раманаў (1971—1987)
- Валянцін Блакіт (1987—2000)
- Міхась Пазнякоў (2000—2002)
- Алесь Пісьмянкоў (2002—2004)
- Уладзімір Саламаха (2004—2008)
- Юлія Зарэцкая (2009—2016)
- Ганна Кіслушчанка (з 2016)
Вядомыя супрацоўнікі і аўтары выдання
правіцьПісьменнікі: Якуб Колас, Янка Купала, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, Пімен Панчанка, Максім Лужанін, Янка Брыль, Кузьма Чорны, Міхась Чавускі, Рыгор Рэлес, Антон Бялевіч, Сяргей Дзяргай, Валянцін Зуб, Генадзь Кляўко, Уладзімір Корбан, Эдуард Валасевіч, Міхась Пянкрат, Павел Кавалёў, Іван Грамовіч, Міхась Скрыпка, Максім Танк, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў, Хведар Жычка, Васіль Маеўскі, Пятро Прыходзька, Мікола Чарняўскі, Рыгор Яўсееў, Георгій Юрчанка, Уладзімір Правасуд, Уладзімір Мацвеенка, Іван Стадольнік, Яўген Міклашэўскі, Павел Місько, Мікола Вяршынін, Васіль Жуковіч, Міхась Сліва, Васіль Ткачоў, Павел Саковіч, Казімір Камейша, Янусь Малец, Міхась Скобла, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Віктар Жыбуль.
Мастакі-карыкатурысты: Анатоль Волкаў, Сяргей Раманаў, Мікалай Гурло, Зянон Паўлоўскі, Валянцін Ціхановіч, Аскольд Чуркін, Рыгор Грамыка, Вадзім Швяцоў, Леанард Чурко, Яўген Бусел, Сяргей Волкаў, Уладзімір Бараноўскі, Мікола Гіргель, Пётр Козіч, Анатоль Гармаза, Васіль Ключнік, Аляксандр Каршакевіч, Алег Папоў, Аркадзь Гурскі, Алег Гуцол, Віталь Дударэнка, Кастусь Куксо, Яўген Царкоў.
Крыніцы
правіць- ↑ Сняжана Інанец. Любімы «Вожык»: крытыка ворагаў народа ў савецкі час і «сіські» ў дзевяностыя. — Мн.: TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ https://belisrael.info/?p=29662
Літаратура
правіць- Блакіт, В. У. Вожык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.