Гумарэска (літаратура)

Гумарэ́ска (ням.: Humoreske ад англ.: Humour — гумар) — невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу.

У сюжэтнай аснове звычайна смешная прыгода, камічнае бытавое здарэнне, а аб’ект асмяяння — жыццёвая з’ява або загана ў чалавечым характары, якія не маюць адзнак сацыяльнай шкоднасці ці небяспечнасці.

Эмацыянальна-стылявым ладам наблтжаецца да анекдота, фабліо, фацэцыі.

У вершаваным выглядзе гумарэскі пісалі Сімяон Полацкі, А. С. Пушкін, Саша Чорны  (руск.), У. У. Маякоўскі, празаічныя творы ў гэтым жанры пакінулі А. П. Чэхаў, Астап Вішня, М. М. Зошчанка, Рыгор Горын[1] і іншыя.

Зноскі

Літаратура

правіць