Міхась Пянкрат
Міхась Міхайлавіч Пянкрат (28 жніўня 1918, в. Карпілаўка, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2001) — беларускі паэт, празаік.
Міхась Пянкрат | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | М. Асака, М. Дарожны, П. Жвір, М. Міхайлаў, П. Міхайлаў, М. Паўлаў, І. Чумічка |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Песня калгасніцы» // «Чырвоная змена», 1937 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі з 1935 працавалі ў калгасе. У 1937 скончыў Хутарскую сямігодку і паступіў у Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць агранома.
Увосень 1939 пайшоў служыць у Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, у санаторыі г. Есентукі, быў камісаваны. У 1940—1941 працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны да 1942 знаходзіўся ў вёсцы Ведрыца Чэрвеньскага раёна. У 1942 быў сувязным партызанскай брыгады «Красное знамя», якая дзейнічала на Міншчыне. З 1943 перайшоў у брыгаду, ваяваў да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі. У 1945 пераехаў у Мінск і працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Сталінская моладзь» (1945—1947), «Савецкі селянін» («Колхозная правда», «Сельская газета», 1947—1956), у часопісе «Вожык» (1959—1979). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1951.
Творчасць
правіцьПершы верш «Песня калгасніцы» апублікаваны ў 1937 у газеце «Чырвоная змена». Многія яго вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Піянер Беларусі», «Комсомольская правда», часопісах «Полымя», «Смена», «Крокодил».
Першая кніга — зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).
На словы М. Пянкрата П. Ахрыменка і З. Паўлоўскі напісалі песні. Паасобныя творы пісьменніка перакладзеныя на рускую, украінскую, азербайджанскую, грузінскую, літоўскую, таджыкскую, узбекскую, эстонскую мовы.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пянкрат Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 104—105. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Пянкрат Міхась / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.