Раніца (газета, 1929)
«Раніца» — газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў.
«Раніца» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | кастрычнік 1929 |
Спыненне публікацый | студзень 2021 |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 1 раз у месяц |
Галоўны офіс |
Гісторыя
правіцьВыдаецца з кастрычніка 1929 года ў Мінску штотыднёва на беларускай мове. Першапачаткова называлася «Піянер Беларусі», з 1993 года — сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нацыянальнай культуры; патрыятычнага, працоўнага, фізічнага, эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арганізацый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
У 2010 годзе шэраг СМІ паведамляў пра закрыццё газеты «Раніца»[1][2], аднак з кастрычніка 2010 года газета працягвала выходзіць штомесяц як дадатак да газеты «Переходный возраст» . Са студзеня 2021 года выхад газеты «Раніца» быў спынены па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома «Педагагічная прэса» (разам з газетай «Переходный возраст»).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сайт газеты «Раніца» Архівавана 22 кастрычніка 2017.