Украінская мова
Украі́нская мо́ва (укр.: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская[12][13][14]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне[15], адна з дзяржаўных у Прыднястроўі і ў Рэспубліцы Крым. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі[16], Малдове[17][18], Польшчы[19], Расіі[20][21], Румыніі[22], Славакіі[23], Германіі, Чэхіі, Казахстане[24], Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі[25], Канадзе[26], ЗША[27] і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету[З 4].
Украінская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | українська мова |
Краіны | Украіна, Расія, Беларусь, Польшча, Малдова, Славакія, Румынія, Казахстан |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус |
![]() |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | укр 720 |
ISO 639-1 | uk |
ISO 639-2 | ukr |
ISO 639-3 | ukr |
WALS | ukr |
Ethnologue | ukr |
Linguasphere | 53-AAA-ed |
ABS ASCL | 3403 |
IETF | uk |
Glottolog | ukra1253 |
![]() |

Навука пра ўкраінскую мову завецца лінгвістычнай украіністыкай або ўкраіназнаўствам.
Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу (т. зв. «гражданка»), зрэдку — лацініцу ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексікалогія, тэрміналогія, анамастыка, стылістыка і культура маўлення, дыялекталогія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН (камп’ютарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН (украінская мова ў сувязях з іншымі мовамі). Штогод 9 лістапада ва Украіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.
Класіфікацыя правіць
Паводле традыцыйнай генеалагічнай класіфікацыі, украінская мова адносіцца да ўсходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і[28][29][30].
Найбліжэйшай генеалагічна да ўкраінскай з’яўляецца беларуская мова[31][32][33] (пачынаючы з IX—XI стагоддзяў абедзве мовы часткова фарміраваліся на сумеснай дыялектнай аснове — у прыватнасці, паводле доктара філалагічных навук, лінгвіста-славіста Пятра Бузука, паўночная дыялектная група ўкраінскай мовы ўтварае дыялектны кантынуум з крайнімі паўднёвымі беларускімі гаворкамі Палесся[34], абодва народы ў сярэднія вякі мелі агульную пісьмовую кніжную мову[35][36]).
Паводле тыпалагічнай класіфікацыі, украінская — флектыўная мова[37].
Графіка правіць
Традыцыйна для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі кірыліцу. Гэта звязана з усходнім абрадам украінскай царквы, якая доўгі час была магутным, амаль адзіным пашыральнікам адукацыі. Да XVIII стагоддзя ўжываўся класічны кірылічны шрыфт, у XVI—XVII стагоддзях паралельна выкарыстоўваўся таксама «казацкі скорапіс», у якім напісанне літар было іншым («хвалістым» або «барочным»)[38]. Агульнавядомая генетычная сувязь кірыліцы з грэчаскім алфавітам здаўна прыводзіла да таго, што ў дэкаратыўных мэтах кірылічныя надпісы часам рабіліся шрыфтамі, напісанне якіх паўтарала прапісныя грэчаскія літары (з адпаведнай стылізацыяй тых славянскіх літар, аналагаў якіх не было ў грэчаскім). Прыклады таму сустракаюцца ў гравюрах украінскіх выданняў з самага пачатку XVII стагоддзя, а таксама ў гравіраваных шрыфтах загалоўкаў[З 5]. Паводле звестак «Усерасійскага „слоўніка-тлумачальніка“»[40], «грамадзянскія літары … ўпершыню ўжытыя ў друку Пятра Магілы, канчаткова ўведзеныя расійскім імператарам Пятром I у 1708 годзе, г. зв. гражданка (грамадзянскі шрыфт)». З Расіі выкарыстанне гэтага шрыфту распаўсюдзілася і на іншыя народы, якія ўжывалі кірылічнае пісьмо. Такім чынам, стварэнне новай украінскай арфаграфіі адбывалася на аснове гражданкі.
Сёння для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірылічную азбуку з 33 літар. Асаблівасцямі ўкраінскага алфавіта ў параўнанні з іншымі кірылічнымі з’яўляецца наяўнасць літар ґ, є і ї (ґ ужываюць таксама ва ўрумскім і, часам, у беларускім алфавітах).
А а | Б б | В в | Г г | Ґ ґ | Д д | Е е | Є є | Ж ж | З з | И и |
І і | Ї ї | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с |
Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ь ь | Ю ю | Я я |
- Таксама як і ў беларускай мове, ва ўкраінскай ёсць апостраф: укр.: дев’ять (дзевяць), укр.: пам’ять (памяць)[З 6];
- Е е — адпаведнік беларускай літары і гука Э э;
- Є є — гук [йэ], адпаведнік беларускай літары Е е.
- И и — адпаведнік беларускай літары і гука Ы ы;
- Ї ї — гук [йі], які ёсць і ў беларускай мове: да іх [да йіх], выбаіна [выбайіна];
- Щ щ — гук [шч], не можа быць мяккім, толькі цвёрдым[З 7].
У розныя гістарычныя эпохі для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі таксама лацінскі алфавіт розных рэдакцый. Сёння ўкраінская лацініца не мае адзінага стандарту і афіцыйнага статусу (на афіцыйным узроўні замацаваныя толькі правілы транслітарацыі з кірыліцы на лацініцу). Яе ўжыванне вельмі абмежаванае: як правіла, гэта публікацыі на тэму ўласна ўкраінскай лацініцы[41]. Дыскусіі па ўніфікацыі і магчымым укараненні лацінкі ва ўкраінскім правапісе адбываліся спачатку ў Галіцыі і Букавіне ў 1830-я, 1850-я гады, пасля ў 1920-я гады ва УССР, а пасля ў 1991 годзе яны аднавіліся ўжо ў незалежнай Украіне.
Адрозненні ад іншых славянскіх моў правіць
Украінская мова як асобная славянская мова мае шматлікія рысы, якія збліжаюць або аддаляюць яе ад суседніх славянскіх моў — польскай, беларускай, рускай, балгарскай і славацкай[З 8].
Сваю спецыфіку мова праяўляе на ўзроўні словаўтваральных мадэлей і, найбольш выразна, на ўзроўні лексікі — так званых лексічных украінізмаў[42].
На фанетычным і марфалагічным узроўні ўкраінскую мову адрознівае:
- найбольшая колькасць гукаў (фанем) з усіх славянскіх моў — 48[43];
- высокая вакальнасць — «празрыстасць», гучнасць[44];
- паслядоўна захаваная флексія клічнага склону (у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх моў)[45];
- паралельна выкарыстоўваюцца флексіі давальнага склону для назоўнікаў мужчынскага роду: укр.: директор-у, укр.: директор-ові (дырэктару);
- захаваны паралельныя формы стварэння будучага часу: укр.: ходитиму, буду ходити (буду хадзіць).
Лексіка правіць
Асноўны слоўнікавы фонд украінскай мовы змяшчае чатыры пласты славянскіх слоў: агульнаіндаеўрапейская лексіка (укр.: батько (бацька), укр.: матір (маці), укр.: сестра (сястра), укр.: дім (дом), укр.: вовк (воўк), укр.: бути (быць), укр.: жити (жыць), укр.: їсти (есці) і г. д.); праславянскія словы (укр.: коса (каса), укр.: сніп (сноп), укр.: жито (жыта), укр.: віл (вол), укр.: корова (карова), укр.: ловити (лавіць) і г. д.); уласна ўкраінскія словы, уласцівыя ў асноўным украінскай мове (укр.: кисень (кісларод), укр.: водень (вадарод), укр.: мрія (мроя), укр.: зволікати (марудзіць), укр.: зайвий (лішні), укр.: байдуже (абыякава), укр.: примхи (прымхі), укр.: перекотиполе (павей) і г. д.); запазычанні з іншых славянскіх моў[46][47] (з беларускай — укр.: розкішний (раскошны), укр.: обридати (абрыднуць), укр.: нащадок (нашчадак), укр.: ззаду; з польскай — укр.: перешкода (перашкода), укр.: недолугий (шалапутны), укр.: дощенту (дашчэнту), укр.: обіцяти (абяцаць), укр.: цікавий (цікавы), укр.: гасло (лозунг), укр.: мить (імгненне), укр.: шлюб, укр.: завжди (заўсёды); з чэшскай — укр.: брама, огида (агіда), укр.: ярко (ярка), укр.: паркан, карк (карак); з сербскай — укр.: хлопець (хлопец), з балгарскай — укр.: храм, глава, владика (уладыка), укр.: сотворити (здзейсніць); з царкоўнаславянскай мовы — укр.: приязнь (прыхільнасць), укр.: злочин (злачынства)[З 9][50], запазычанні з розных цюркскіх моў — укр.: кавун, торба, тютюн (тытунь), запазычанні з германскіх моў — укр.: фарба, дах. Рэшту лексікі складаюць познія запазычанні, сярод якіх найбольш з мёртвых класічных моў — старажытнагрэчаскай — укр.: огірок (агурок), укр.: троянда (ружа); лаціны — укр.: мета (мэта), укр.: раптом (раптам). У савецкі час у лексікон увайшло шмат русізмаў — укр.: копійка (капейка), укр.: вертоліт (верталёт). Апошнім часам лексічны склад актыўна папаўняецца запазычаннямі з англійскай мовы. Агульнае развіццё мовы, як і ў іншых унармаваных мовах, адбываецца таксама за кошт унутраных рэсурсаў украінскай мовы: новыя словы ўзнікаюць на базе ўжо існых[51].
Антрапаніміка[З 10] ўкраінскай мовы зазнала моцны ўплыў хрысціянства і грэчаскай мовы.
Лексічна ўкраінская мова паўплывала на іншыя суседнія славянскія мовы, перш за ўсё на польскую[52] і рускую літаратурныя мовы[З 11]. У многія мовы свету ўвайшлі ўкраінскія словы[53]: укр.: «гопак», укр.: «козак», укр.: «степ», укр.: «бандура», укр.: «борщ» (у польскую былі запазычаны ўкраінскія словы польск.: „hreczka” — укр.: гречка, польск.: „chory” — укр.: хворий, да рускай руск.: «вареники» — укр.: вареники, руск.: «пасека» — укр.: пасіка, руск.: «бублик» — укр.: бублик, руск.: «подполковник» — укр.: підполковник і інш.
Сувязі з беларускай лексікай правіць
Украінскія запазычанні ў беларускай мове называюць украінізмамі. Украінская лексіка пачала пранікаць у практыку беларускага пісьменства ўжо прынамсі з XV ст., чаму спрыялі творы на аснове ўкраінскіх крыніц; творы, напісаныя на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы, перамяшчэнне цэнтра праваслаўя ВКЛ у Кіеў і паходжанне некаторых вялікалітоўскіх пісьменнікаў з украінскіх ваяводств. Існавала таксама лексіка, што мела ўкраінскую агаласоўку, лексічныя або словаўтваральныя ўкраінізмы, а таксама змяшэнне на пісьме літар и—ы, ѣ—и[54].
У пэўнай ступені новая хваля ўкраінізмаў адзначаецца ў новай гісторыі, калі ў XX ст. у сучасную літаратурную беларускую мову трапілі словы, утвораныя на аснове ўкраінскіх лексічных мадэлей (напрыклад, барацьбіт, дзеяслоў), а таксама словы для спецыфічных паняццяў украінскай культуры (гл. вышэй). Некаторая рысы, характэрныя для ўкраінскай мовы, таксама ўласцівыя паўднёва-заходнім гаворкам беларускай мовы[54].
Дыялекты правіць
У сучаснай украінскай мове вылучаюць тры асноўныя дыялекты[55][56][57]:
- паўночны (палескі) дыялект[58] — да паўночнага дыялекту належыць усходнепалеская, сярэднепалеская і заходнепалеская гаворкі[57]. На поўначы дыялекты мяжуюць з пераходнымі ўкраінска-беларускімі дыялектамі Заходняга Палесся (Берасцейшчына і Піншчыны)[59]. Гаворкі гэтых рэгіёнаў адрозніваецца ў бок фанетычнага змяшэння ўкраінскай мовы з рускай і беларускай мовамі.
- паўднёва-заходні дыялект[60] — да паўднёва-заходняга дыялекту адносяцца валынская, падольская, надднястранская, надсянская, покуцка-букавінская, гуцульская, байкаўская, закарпацкая гаворкі[57]. Паўднёва-заходні дыялект адрозніваецца значнай дыялектнай раздробленасцю, абумоўленай іншамоўным уплывам (польскім, славацкім, венгерскім, румынскім), працяглым адасабленнем тых ці іншых гаворак у межах розных дзяржаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, часткова геаграфічнымі ўмовамі (адноснай ізаляцыяй у горных раёнах Карпат). Фанетычныя асаблівасці: цвёрды гук р: укр.: бура, гира, радно (літаратурна укр.: буря, гиря, рядно́ — бура, гіра, коўдра); канчатак -є замест -я і адсутнасць даўжыні зычнага: укр.: житє, весілє, зілє (укр.: життя, весілля, зілля — жыццё, вяселле, зелле); адрозненні ў склонавых канчатках: укр.: батькови, ковальови, коньом, земльою, на поли (укр.: батькові, ковалеві, конем, землею, на полі — бацьку, кавалю, канём, зямлёй, на полі); канчатак -ий замест -ій: укр.: синий, третий (укр.: синій, третій — сіні, трэці).
Апроч таго, да паўднёва-заходняга дыялекту некаторыя лінгвісты адносяць асобную русінскую мікрамову.
- паўднёваўсходні дыялект[61] — да гэтага дыялекту належыць сярэднепадняпроўская, стэпавая і слабажанская гаворкі[57]. Гаворкі Сярэдняй Наддняпраншчыны ляглі ў аснову сучаснай украінскай літаратурнай мовы. Асаблівасці: змяшэнне ў маўленні ненаціскных е і и: укр.: сеило, веишневий, зеилений (літаратурна укр.: село, вешневий, зелений — сяло, вішнёвы, зялёны); канчаткі -ю і -е ў 1-ай і 3-ай асобах: укр.: ходю́, носю́, хо́де, но́се (літаратурна укр.: ходжу, ношу, ходить, носить — хаджу, нашу, ходзіць, носіць).
Суржык правіць
Суржыкам называюць ненарматыўнае маўленне ўкраінцаў, якое ўвабрала ў сябе элементы рускай мовы — перш за ўсё лексічныя і ў меншай ступені марфалагічныя (фанетыка і граматыка застаюцца ўкраінскімі).
Гэтая з’ява ўзнікла ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў, калі асіміляцыйная палітыка Расійскай імперыі перапыніла развіццё стараўкраінскай пісьмовай традыцыі на захопленых землях усходняй Украіны[62]. Тэрмін «суржык» для абазначэння моўнай з’явы пачалі выкарыстоўваць у першай чвэрці XX стагоддзя. Верагодна, гэты тэрмін паходзіць з народнай гаворкі, дзе ў літаральным сэнсе абазначаў сумесь розных відаў збожжа, а ў пераносным — чалавека змешанага паходжання[62].
Пры гэтым даць агульную характарыстыку суржыку вельмі цяжка з прычыны шырокай рэгіянальнай і індывідуальнай варыятыўнасці. Нягледзячы на агульныя рысы, на індывідуальным узроўні розныя людзі, гаворачы на суржыку, могуць ужываць розную колькасць русізмаў, прычым няўстойлівасць можа назірацца нават у маўленні аднаго чалавека[62].
Фанетыка правіць
Украінская мова мае найбольшую колькасць фанем сярод славянскіх моў — 48[З 12][63]:
- 6 галосных: [ɑ] — а, [e] — е (бел. э), [i] — і, [u] — у, [o] — о, [ɪ] — и (бел. ы);
- 32 асноўныя зычныя: [m] — м, [n] — н, [nʲ] — нь, [b] — б, [d] — д, [d͡z] — дз, [d͡zʲ] — дзь, [d͡ʒ] — дж, [dʲ] — дь, [ɡ] — ґ, [p] — п, [t] — т, [t͡s] — ц, [t͡sʲ] — ць, [t͡ʃ] — ч, [tʲ] — ть, [k] — к, [w] — в, [j] — й, [ɦ] — г, [z] — з, [zʲ] — зь, [ʒ] — ж, [f] — ф, [s] — с, [sʲ] — сь, [ʃ] — ш, [x] — х, [l] — л, [lʲ] — ль, [rʲ] — рь, [r] — р,
- 10 падвоеных зычных: [ɲː] — мяккая нн, [ɟː] — мяккая дд, [cː] — мяккая тт, [ʎː] — мяккая лл, [t͡sʲː] — мяккая цц, [zʲː] — мяккая зз, [sʲː] — мяккая сс, [t͡ʃʲː] — мяккая чч, [ʒʲː] — мяккая жж, [ʃʲː] — мяккая шш.
- Яшчэ ва ўкраінскай мове ёсць 4 ётаваныя галосныя фанемы, якія не з’яўляюцца самастойнымі гукамі: [je] - є (бел. е), [ji] — ї (бел. йі), [ju] - ю,, [ja] - я;
Галосныя гукі правіць
Галосных гукаў ва ўкраінскай мове шэсць ([ɑ] — a, [ɛ] — e, [i] — i, [u] — y, [ɔ] — o, [ɪ] — и), акрамя таго, ёсць напаўгалосны [j] — й (паводле іншай класіфікацыі, гэта шчылінны санорны сярэднеязычны цвёрдападнёбны мяккі зычны).
Украінскія галосныя — поўнага ўтварэння. Яны вымаўляюцца дакладна і выразна як у націскной пазіцыі, так і ў ненаціскной, але ў ненаціскных пазіцыях вымаўляюцца прыкладна ўдвая карацей, і, як вынік, больш выразна, што найбольш прыкметна для галосных з вельмі падобнымі артыкуляцыйнымі параметрамі. Аднак ва ўкраінскай мове няма кароткіх рэдукаваных галосных, ненаціскныя галосныя, гэтак жа як і націскныя, з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння.
Спалучэнне й з галоснай перадаюць адной літарай (я, є, ї, ю), за выключэннем прыставак най-, якнай-, щонай-, як, напрыклад, у слове найекологічніший (найбольш экалагічна чысты). Няма звыклай для беларускага алфавіта літары ё, на пісьме яна перадаецца спалучэннем «йо» і «ьо», а таксама (толькі ў асобных дыялектах) спалучэннем «йи» і «ьи».
Зычныя гукі правіць
Большасць зычных мае 3 разнавіднасці: цвёрды, мяккі (палаталізаваны) і доўгі, напрыклад: л, ль, лл або н, нь, нн. На пісьме разнавіднасць зычнага звычайна абазначаюць наступным галосным. У асобных выпадках ужываюць асаблівы знак мяккасці — ь і цвёрдасці — апостраф. Для пазначэння даўгаты зычны пішуць двойчы запар.
Гукі d͡z (дз) і гук d͡ʒ (дж), як і ў беларускай мове, не маюць адмысловых літар для пазначэння: кожны з іх пазначаюць дзвюма літарамі.
/nʲ/ | укр.: знання (веды/[аў]) | [znɑˈɲːɑ] | [знан':а́] |
/dʲ/ | укр.: суддя (суддзя) | [suˈɟːɑ] | [суд':а́] |
/tʲ/ | укр.: життя (жыццё/[ця]) | [ʒɪ̞ˈcːɑ] | [жиет':а́] |
/lʲ/ | укр.: зілля (зелле/[ля]) | [ˈzʲiʎːɑ] | [з’і́л':а] |
/t͡sʲ/ | укр.: міццю (моцай) | [ˈmʲit͡sʲːu] | [м’і́ц':у] |
/zʲ/ | укр.: мотуззя (вяроўка/[кі]) | [moˈtuzʲːɑ] | [моуту́з':а] |
/sʲ/ | укр.: колосся (калоссе/[ся] | [kɔˈlɔsʲːɑ] | [коло́с':а] |
/t͡ʃ/ | укр.: обличчя (твар/[ру]) | [ɔˈblɪt͡ʃʲːɑ] | [обли́ч’:а] |
/ʒ/ | укр.: збіжжя (збожжа) | [ˈzbʲiʒʲːɑ] | [зб’і́ж’:а] |
/ʃ/ | укр.: затишшя (зацішша) | [zɑˈtɪʃʲːɑ] | [зати́ш’:а] |
У некаторых паўднёва-ўсходніх гаворках /rʲ/ таксама асіміляваў наступны /j/, утвараючы мяккі доўгі [rʲː], напрыклад укр.: пірря (пёры) [ˈpirʲːɐ] [п’і́р':а], літаратурна пір’я [ˈpirjɐ] [п’і́рйа].
Вымаўленне правіць
Ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўленне слоў і словазлучэнняў падпарадкоўваецца наступным правілам:
Галосныя гукі правіць
- Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: укр.: [нака́з], укр.: [го́рдість] (гонар), укр.: [у́сно] (вусна), укр.: [се́ла] (вёскі), укр.: [кри́ца] (сталь), укр.: [лі́вий] (левы). Для літаратурнай мовы характэрнае таксама выразнае вымаўленне [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: укр.: [малина] (маліна), укр.: [кувати] (куваць), укр.: [пішоў] (пайшоў), укр.: [молоко] (малако).
- У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з прыбліжэннем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: укр.: [сеило] (вёска), укр.: [теиче] (цячэ), укр.: [диевись] (глядзі). Аднак у залежнасці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэнне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] укр.: [теихенький] (ціхенькі) укр.: [миіні] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [й] вымаўляецца выразна укр.: [добрий] (добры), укр.: [чеирвоний] (чырвоны)[64].
Зычныя гукі правіць
- Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзін гук, што адрознівае іх ад вымаўлення гукаспалучэнняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [з'].
- Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цвёрда.
- У патоку маўлення зычныя гукі [ж], [ч], [ш] прыпадабняюцца наступным гукам [з], [ц], [з], а гукі [з], [ц], [з] прыпадабняюцца наступным [ж], [ч], [ш]. Вымаўляецца укр.: [звазься], [стезьці], [смієсься], [не муцься], [ріцьці], [зрішши], [бежчесний], пішацца укр.: зважся (наважся), укр.: стежці (сцежцы), укр.: смієшся (смяешся), укр.: не мучся (не пакутуй), укр.: річці (рэчцы), укр.: зрісши (павялічыўшыся), укр.: безчесний (несумленны)[65].
- У патоку маўлення спалучэнне мяккага гука [т'] з мяккімі [з'], [с'] або [ц'] утварае падоўжаны мяккі гук [ц':] або [ц']. Вымаўляецца укр.: [беріцьця], [тіцьці], [брацький], пішацца укр.: беріться (бярыцеся), укр.: тітці (цётцы), укр.: братський (братэрскі)[66].
- У патоку маўлення звонкі гук [з] у спалучэнні з іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: укр.: з'ї[з]д (з’езд), укр.: [з]боку, укр.: [з]года, укр.: лі[з]ти (лезьці), укр.: Моро[з]ко (Марозка). Прэфікс з, як прыназоўнік, перад глухім зычным пераходзіць у с-: вымаўляецца укр.: [сьцідити], пішацца укр.: зцідити (зцадзіць), вымаўляецца укр.: [ссушити], пішацца укр.: зсушити (засушыць). Змена прэфікса з- на с- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад [к], [п], [т], [х], [ф]: укр.: сказати (сказаць), укр.: спитати (спытаць), укр.: стурбований (занепакоены), укр.: схилити (схіліць), укр.: сфотографувати (сфатаграфаваць).
- У патоку маўлення глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца укр.: [бородьба], але пішацца укр.: боротьба (барацьба), вымаўляецца укр.: [прозьба], але пішацца укр.: просьба, вымаўляецца укр.: [ходжби], але пішацца укр.: хоч би (хоць бы).
- У патоку маўлення зычныя [д], [т], [л], [н], [з], [с], [ц] у спалучэнні з мяккімі зычнымі мякчэюць: укр.: [міцьнісьть], [пісьня], [сьвято], [гідьнісьть], пішацца: укр.: міцність (моцнасць), укр.: пісня (песня), укр.: свято (свята), укр.: гідність (годнасць)[67]..
- Зычны [в] у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук [ў], які не можа прыпадабняцца глухому зычнаму [ф]. У патоку маўлення адбываецца чаргаванне гукаў [у] — [в], [і] — [й], што дазваляе пазбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўлення збегу зычных гукаў.
- Чаргаванне [у] — [в], [і] — [й] залежыць ад таго, якім гукам — зычным ці галосным — заканчваецца папярэдняе слова і пачынаецца наступнае: укр.: А скільки в[ў] нас багатства і щастя золотого (а колькі ў нас багацця і шчасця залатога).
- У пачатку маўлення перад словам, якое пачынаецца зычным гукам, вымаўляецца і адпаведна пішацца [у]: укр.: У лісі був, а дров не бачив[ў] (У лесе быў, а дроў не бачыў). Перад словам, якое пачынаецца з галоснага, гучыць зычны [в]: укр.: В[ў] автобусі багато людей (у аўтобусе багата людзей). Чаргаванне [у] — [в] у пачатку слоў залежыць ад значэння слова. Правапіс замацоўвае напісанне некаторых слоў толькі з [у] ці толькі з [в]: укр.: утиск (уціск), укр.: угруповання (групоўка), укр.: уряд (урад), укр.: указ (указ), укр.: влада (улада), укр.: власний (уласны), укр.: вплив (уплыў), укр.: вправа (управа [напрамак]), але з іншым значэннем — укр.: управа (управа [на кагосьці]), укр.: враження (уражанне), але укр.: ураження (паражэнне), укр.: вступ (уступленне), але укр.: уступ (уступ [прыступка]).
Граматыка правіць
Словаўтварэнне правіць
Ва ўкраінскай мове вылучаюць марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы словаўтварэння[68]. Да марфалагічных спосабаў адносяцца наступныя тыпы ўтварэння[69]:
- суфіксальны (спосаб утварэння слоў з дапамогай суфікса: укр.: гарячий → гаряченький (гарачы → гарачанькі), укр.: слухати → слухач (слухаць → слухач), укр.: вітер → вітерець (вецер → ветрык);
- прыставачны (спосаб утварэння слоў з дапамогай словаўтваральных прэфіксаў: укр.: давати → надавати (даваць → надаваць), укр.: хто → ніхто, укр.: в’язати → укр.: вив’язати (вязаць → звязаць);
- прыставачна-суфіксальны (дазваляе ствараць словы адначасовым даданнем да ўтваральнай асновы словаўтваральнага прэфікса і суфікса: укр.: межа → безмежний (мяжа → бязьмежны), укр.: при дорозі → придорожній (пры дарозе → прыдарожны);
- безафіксны (спосаб утварэння слоў шляхам скарачэння зыходнага слова: укр.: переходити → перехід (пераходзіць → пераход), укр.: нічний → ніч (начны → ноч);
- складання асноў і слоў (спосаб утварэння слоў, пры якім дзве і больш асновы аб’ядноўваюцца ў адно слова: укр.: скрэбсці неба → хмарочос (часаць хмары → небаскроб), укр.: синій + жовтий → синьо-жовтий (сіні + жоўты → сіня-жоўты).
Пры немарфалагічных спосабах утварэнне новага слова адбываецца:
- праз зліццё цэлага словазлучэння: укр.: цього дня → сьогодні (сяго дня → сёння), укр.: добра ніч → добраніч (добрая ноч → дабранач);
- праз набыццё словам новага значэння: укр.: коріньу рослин → коріньу математиці (кораньу раслін → кораньу матэматыцы); укр.: супутниклюдина → супутниккосмічний апарат (спадарожнікчалавек → спадарожніккасмічны апарат);
- шляхам пераходу адной часціны мовы ў іншую: укр.: операційна (аперацыйная), укр.: швидка (хуткая).
Яшчэ адной разнавіднасцю словаўтварэння з’яўляецца абрэвіяцыя: укр.: медсестра ← медична сестра (медсястра ← медыцынская сястра), укр.: ЛПУ ← Ліберальна партія України (ЛПУ ← Ліберальная партыя Украіны), укр.: ДЕК ← державна екзаменаційна комісія (ДЭК ← дзяржаўная экзаменацыйная камісія) і г. д.
Марфалогія правіць
Ва ўкраінскай мове традыцыйна вылучаюць дзесяць часцін мовы[70][71]:
- самастойныя: назоўнік, дзеяслоў, прыметнік, лічэбнік, займеннік, прыслоўе;
- службовыя (не выконваюць сінтаксічнай ролі ў сказе): злучнік, прыназоўнік, часціца;
- выклічнік.
Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік і дзеяслоў з’яўляюцца зменнымі часцінамі мовы (скланяюцца), іншыя часціны з’яўляюцца нязменнымі. Ва ўкраінскай мове вылучаюць сем склонаў[72]: (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны) і два лікі (адзіночны і множны)[73]. Парны лік, які быў уласцівы стараславянскай мове, толькі часам праяўляецца ў сучаснай украінскай мове[З 13], напрыклад, у творным склоне: укр.: очима, плечима (вачыма, плячыма), нароўні з укр.: очами, плечами (вачамі, плячамі)[74]. Існуе тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы і ніякі[75].
Назоўнік змяняецца па ліках, скланяецца:
Склон (укр.) | Прыклад (укр.) | Склон (бел.) | Прыклад (бел.) |
укр.: називний хто / що? | укр.: брат, мова | назоўны хто/што? | брат, мова |
укр.: родовий кого / чого? | укр.: брата, мови | родны каго / чаго? | брата, мовы |
укр.: давальний кому / чому? | укр.: братові/у, мові | давальны каму / чаму? | брату, мове |
укр.: знахідний кого / що? | укр.: брата, мову | вінавальны каго / што? | брата, мову |
укр.: орудний ким / чим? | укр.: братом, мовою/й | творны кім / чым? | братам, моваю/й |
укр.: місцевий о/на/у/по/ кому / чому? | укр.: по браті/ові, у мові | месны аб/па/на/па кім / чым? | па браце, у мове |
укр.: кличний хто / що? | укр.: брате, мово | клічны[З 14] | браце, — |
Дзеяслоў мае 4 часы: цяперашні — укр.: читає (чытае), прошлы — укр.: читав (чытаў), будучы, які мае тры формы: простую — укр.: прочитає (прачытае), складаную — укр.: читатиме (будзе чытаць / чытацьме), састаўную — укр.: буде читати (будзе чытаць), і даўномінулы час — укр.: був читав (быў чытаў). Усе дзеясловы дзеляцца на два трыванні — закончанае і незакончанае. У прошлым часе дзеяслоў не мае характарыстыкі асобы, затое мае характарыстыку роду[76]. Да дзеяслова таксама традыцыйна адносяць дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік[77].
Прыметнік — нязначная колькасць прыметнікаў мужчынскага роду разам з агульнаўжывальнай поўнай формай мае кароткую (нязменную) форму: укр.: ясен (ясны), укр.: дрібен (дробны), укр.: зелен (зялёны), укр.: повен (поўны), укр.: славен (слаўны), укр.: красен (красны), укр.: винен (вінны), укр.: потрібен (патрэбны), укр.: певен (пэўны), укр.: годен (годны), укр.: ладен (ладны), укр.: рад (рады)[З 15]. Поўныя формы прыметнікаў могуць мець не ўласцівую ўкраінскай мове нясціслую форму (толькі прыметнікі жаночага і ніякага роду, сустракаюцца ў асноўным у народнай творчасці і паэтыцы) у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага лікаў[78]: укр.: гарная (пекная), укр.: гарнеє (пекнае), укр.: гарнії (пекныя); укр.: синяя (сіняя), укр.: синєє (сіняе), укр.: синії (сініі); замест традыцыйнага ўжывання укр.: гарна, гарне, гарні; синя, синє, сині.
Гісторыя правіць
Пра паходжанне і станаўленне ўкраінскай мовы ёсць шмат версій [79], найбольш вядомыя з якіх — праславянская[80][81][82], старажытнаруская[83][84], паўднёваруская[85][86].
Сярэднявечча правіць
Гісторыя ўкраінскай мовы пачынаецца ад праславянскага моўнага адзінства (да VI ст.). Пэўна вызначана, што спецыфічныя моўныя рысы ўкраінскай мовы сустракаюцца ўжо ў помніках XI—XII стагоддзяў, якія паходзяць з Паўднёвай Русі[87]. Яны сістэматычна выяўляюцца ў помніках позняга часу (XIV—XV стагоддзяў). Украінскі этнас фарміраваўся ў нетрах Кіеўскай Русі, перш за ўсё на аснове насельніцтва Кіеўскага, Чарнігаўскага, Пераяслаўскага, Галіцкага і Валынскага княстваў. Кансалідацыі ўкраінскага народа, станаўленню яго мовы перашкаджала тая акалічнасць, што пасля мангольскага нашэсця ў XIII стагоддзі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаў. Так, Чарнігава-Севершчына, Падолле і Кіеўшчына з Пераяслаўшчынай, а таксама вялікая частка Валыні належалі Вялікаму Княству Літоўскаму з афіцыйнаю «рус[ь]кай», г. зн. агульнай старабеларуска-ўкраінскай мовай; Паўночная Букавіна стала часткай Малдаўскага княства — тут таксама доўгі час усе дзяржаўныя справы вяліся на «рус[ь]кай» мове; частку Заходняй Валыні і Галічыну захапіла Польшча, а Закарпацце — Венгрыя.
Ужо ў перыяд існавання ВКЛ гаворкі ўкраінскай мовы кантактавалі з нормамі маўлення старабеларускай мовы. Украінізмы ў тагачаснай беларускай літаратуры вядомыя прынамсі з XV ст. і ўкараняліся дзякуючы творам на аснове ўкраінскіх крыніц; твораў, створаных на этнічным беларуска-ўкраінскім памежжы, а таксама дзякуючы перамяшчэнню цэнтру літоўскага праваслаўя з Вільні ў Кіеў. З іншага боку, трапленню ў старабеларускую мову ўкраінізмаў спрыялі аўтары паходжаннем з украінскіх зямель, якія тварылі на тэрыторыях сучаснай Беларусі. Да гэтых украінізмаў адносілася не толькі лексіка, але і словы з украінскай агаласоўкай, лексічныя або словаўтваральныя ўкраінізмы[54].
Асабліва вялікае значэнне для кансалідацыі ўкраінскага народа і яго мовы, развіцця яго самасвядомасці і дзяржаўнасці меў Кіеў. Гэты горад стаў магутным цэнтрам развіцця і распаўсюджвання навукі, адукацыі і культуры, тут зарадзіліся ідэі народна-вызваленчай барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту. У другой палавіне XVI — першай палавіне XVII стагоддзяў украінцы засялялі ў асноўным Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Палтаўшчыну, Брацлаўшчыну (Падолле), Запарожжа, Валынь, Галічыну, Паўночную Букавіну і Закарпацкую Русь. У гэты час узмацняецца міграцыйны рух украінцаў з захаду на ўсход — на поўдзень Кіеўшчыны, Брацлаўшчыну, левабярэжную Украіну, Слабажаншчыну.
Характэрныя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы ўкраінскай народнай мовы ўвайшлі ў яе першую літаратурную форму — агульную старабеларуска-ўкраінскую літаратурную мову. У некаторых тагачасных пісьмовых помніках фіксуюцца такія напісанні, як шість замест шесть, адбываецца чаргаванне в з у (ужити — вжити, утиск — втиск), ужываюцца мясцовыя народныя словы (верховина — верхняя плынь ракі, грунь — пагорак, криничина — мясцовасць, багатая на крыніцы, полонина — горная паша і інш.), юрыдычная тэрміналогія (дідич, дідизна, займище, закоп, нащадок, осадити, податок) і інш.
З XV стагоддзя ва Украіну пранікаюць рэфарматарскія ідэі, выкліканыя з’яўленнем перакладаў евангельскіх тэкстаў на стараўкраінскую (старабеларускую) літаратурную мову, якая з аднафункцыянальнай (дзелавой) становіцца многафункцыянальнай, што значна пашырае яе слоўнік і ўзбагачае магчымасці выражэння.
Новы і найноўшы час правіць
У пачатку XVIII стагоддзя ўказам расійскага цара Пятра I ва Усходняй Украіне было забаронена друкаваць на ўкраінскай мове рэлігійную літаратуру. Гэта адбілася на кнігавыдавецкай справе ў цэлым. Украінская мова прымусова выцяснялася рускай[88]. Тым не менш, украінская мова працягвала функцыянаваць на заходнеўкраінскіх землях, якія знаходзіліся ў складзе Аўстра-Венгрыі.
З канца XVIII стагоддзя зараджаецца новая ўкраінская літаратурная мова на народнай аснове. Такія ўкраінамоўныя пісьменнікі, як Іван Катлярэўскі, Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Панас Мірны, Міхаіл Кацюбінскі, Леся Украінка і іншыя, сваёй творчасцю ўзнялі новую ўкраінскую літаратурную мову да ўзроўню агульнанароднай[89][90][91][92][93][94]. У 1860-1880-х гадах развіццё ўкраінскай літаратурнай мовы штучна абмяжоўвалася царскімі забаронамі (Валуеўскі цыркуляр, 1863; Эмскі акт, 1876)[95][96].
З пачатку XX стагоддзя ўкраінская літаратурная мова была адзначана не толькі ў мастацкай, але ў навуковай і публіцыстычнай літаратуры. Асабліва бурна яна развіваецца пасля аднаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці (1917) і практычна да канца 1-й трэці XX стагоддзя ўваходзіць ва ўсе сферы грамадскага жыцця, стаўшы інструментам асветы, навукі і культуры, спрыяе росту новай украінскай інтэлігенцыі. І хоць у гады бальшавіцкіх рэпрэсій рабілася ўсё, каб замарудзіць працэс развіцця ўкраінскай мовы[97][98], аднак знішчыць мову, укаранёную ў сістэме адукацыі і культуры, сродках масавай інфармацыі, было ўжо немагчыма. Новае наступленне на яе было здзейснена ў часы застою — украінская мова пачала знікаць з навучальных устаноў, навукі, іншых сфер грамадскага жыцця.
У 1989 годзе дзякуючы намаганням патрыятычнай грамадскасці быў прыняты Закон УССР «Пра мовы ва Украінскай ССР», які надаў украінскай мове статус дзяржаўнай. Гэты статус быў замацаваны ў Канстытуцыі Украіны 1996 года.
Назвы правіць
Назву «ўкраінская мова» ўжывалі, пачынаючы з XVI стагоддзя, для абазначэння мовы паўднёварускіх зямель Рэчы Паспалітай, аднак да сярэдзіны XIX стагоддзя асноўнай назвай гэтай мовы была «рус[ь]кая мова»[З 16]. Гэта пачало ўносіць блытаніну з моманту далучэння Украіны да Масковіі (пазней да Расійскай імперыі), бо рускія пачынаючы з XVIII стагоддзя пачалі пазначаць сваю мову падобным прыметнікам (руск.: русский язык).
Пасля пэўнага перыяду ваганняў між тымі ці іншымі назвамі менавіта назва «ўкраінская мова» паступова перамагла ва ўсіх украінскіх рэгіёнах.
У розны час, між іншага, мелі ўжытак наступныя назвы:
- проста мова ў познім сярэдневякоўі ў процівагу кніжнай[99];
- маларасійская / маларуская мова ці паўднёварасійская / паўднёваруская гаворка ў Расійскай імперыі;
- русінская мова (афіцыйна), рус[ь]кая мова (гутаркова) ў Аўстра-Венгрыі;
- вуграрус[ь]кая або карпатарус[ь]кая гаворка ў Венгрыі[100].
Правапісныя нормы правіць
З XVIII стагоддзя існавала і канкурыравала некалькі сістэм украінскага правапісу (да 50-ці рознай ступені распаўсюджанасці, у тым ліку і чыста індывідуальныя[101]) з розным саставам алфавіта і заснаваныя на розных прынцыпах. Іх можна падзяліць на тры асноўныя групы:
- (Паў)фанетычныя сістэмы на аснове кірыліцы :
- правапіс І. Катлярэўскага (1798): пераходны ад этымалагічнага да фанетычнага;
- правапіс граматыкі А. Паўлоўскага (1818): гук [i] незалежна ад паходжання перадаецца цераз і, [je], ['е] цераз ѣ, [jo], ['о] цераз іô, [g] цераз кг; няма и;
- правапіс слоўніка Бялецкага-Насенка (1840-я);
- афіцыйны варыянт украінскага правапісу 1876—1905 гадоў у Расійскай імперыі (на ім пісаў свае вершы, між іншага, Тарас Шаўчэнка): максімальна набліжаны да дарэформеннага рускага правапісу, былі літары ы, ъ, не было є, ї, апострафа.
- Этымалагічныя сістэмы:
- сістэма Максімовіча — «максімовічаўка» (1827);
- закарпацкі правапіс (да 1940-х).
- Фанетычныя сістэмы на аснове змененага алфавіта:
- правапіс «Русалкі Днястровай» (1837): и, i, ѣ, є, џ, ў; няма ы, ъ;
- сістэма П. Куліша — «кулішоўка» (1850-я): і, i, е, є, раздзяляльны ъ; g або ґ; няма ы;
- сістэма М. Драгаманава — «драгаманаўка» (1870-я): і, i, j; няма ѣ, ю, я, ш, ы, ъ;
- сістэма Я. Жаляхоўскага — «жаляхоўка» (1886): склад алфавіта тоесны цяперашняму ўкраінскаму;
- цяперашні ўкраінскі афіцыйны правапіс (слоўнік Б. Грынчанка (1907—1909), афіцыйныя зводы арфаграфіі 1921, 1928, 1933, 1946, 1960, 1990, 1993 гадоў[102].
- у 1928—1933 гадах афіцыйна дзейнічаў украінскі правапіс 1928 года, называны таксама «скрыпнікаўскім» (па прозвішчы аднаго з аўтараў правапіснага зводу М. Скрыпніка). З канца 1930-х гадоў пачынаецца планамернае збліжэнне ўкраінскага правапісу з рускім. Украінскі правапіс 1933 года, які ўвайшоў у абарот яшчэ да вайны, замацоўваецца рэформай 1946 года. У той жа час, «украінскі правапіс 1928 года», больш блізкі да норм галіцкіх гаворак, працягвае выкарыстоўваць украінская дыяспара за мяжой аж да цяперашняга часу.
- У 2019 годзе прыняты новы правапіс, які вярнуў частку нормаў правапісу 1928 года.
Распаўсюджанасць правіць
Геаграфія распаўсюджання правіць
Геаграфічна і гістарычна тэрыторыя распаўсюджання ўкраінскай мовы размяшчаецца між арэалам распаўсюджання рускай мовы на паўночным усходзе (пазней таксама і на ўсходзе), беларускай на поўначы, польскай і славацкай на захадзе, балгарскай на паўднёвым-захадзе. З неславянскіх моў украінская прыкладна ад 895 года мяжуе на захадзе з венгерскай, якая належыць да ўральскай сям’і, на паўднёвым захадзе з румынскай і яе малдаўскімі гаворкамі (раманская група), якія прынамсі з XIII стагоддзя разарвалі непасрэдны кантакт між украінскай і балгарскай мовамі; да 1945 года і з пачатку 1990-х гадоў таксама і з крымскататарскай мовай, якая належыць да цюркскай моўнай сям’і.
Раней кантакты ўкраінскай мовы з цюркскімі былі больш моцныя і разнастайныя: печанегі (X—XI стагоддзі), полаўцы (XI—XIII стагоддзі) і татары (з XIII стагоддзя) межавалі з ёй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, а часам пранікалі і ўглыб украінскай тэрыторыі, туркі гранічылі з украінскімі землямі на поўдні (асабліва ў XVII—XVIII стагоддзях). У асобных рэгіёнах украінская мова мела цесныя кантакты таксама з румынскай (Букавіна, Паўночная Бесарабія, Буджак, Прыднястроўе), венгерскай (Закарпацце), славацкай (Прашыўшчына ў Славакіі) і беларускай (Берасцейшчына, Чарнігаўшчына) мовамі. Кантакты з немцамі, армянамі, сербамі і іншымі народамі былі абмежаваны ў часе і тэрытарыяльна[103].
Колькасць носьбітаў правіць
Украінская мова з’яўляецца роднай мовай украінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны (па перапісе 2001 года роднай яе лічылі 32 млн 600 тыс. чалавек — 67,5 % насельніцтва Украіны, і 85,2 % этнічных украінцаў[104]) і за межамі Украіны: у Расіі (валодае 1 млн 800 тыс. чалавек [105]), Малдове (без уліку Прыднястроўя ўкраінская з’яўляецца роднай для 181 тыс. чалавек[106][107], Канадзе (валодае 174 тыс. чалавек[108]), ЗША (129 тыс. носьбітаў[109]), Казахстане (размаўляюць украінскай 128 тыс. чалавек[110]), Беларусі (роднай называе 116 тыс. чалавек[111][112]), Румыніі (57 тыс. носьбітаў[113]), Польшчы (23 тыс. чалавек, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Польшчы[114] і ад 20 да 450 тыс. чалавек з ліку рабочых эмігрантаў[115][116]), Бразіліі (ня менш за 17 тыс. носьбітаў), Славакіі (11 тыс. чалавек, якія назвалі сваю мову ўкраінскай[117] і 24 тыс. чалавек, якія назвалі сваёй мовай русінскую[118]) і іншых краінах.
Украінская мова займае па колькасці яе носьбітаў, паводле розных крыніц, 25[119] або, магчыма, 22 месца[120] у свеце. Яна таксама трэцяя[119] або другая[120] па распаўсюджанасці сярод славянскіх моў. Па розных ацэнках, у свеце ў цэлым на ўкраінскай мове размаўляе ад 41 млн[9] да 45 млн чалавек[51].
Статус правіць
З пачатку XVII і да XX стагоддзя ўкраінская мова не мела паўнапраўнага дзяржаўнага статусу, знаходзілася пад забаронай або ў прыгнечаным становішчы (гл. паланізацыя, русіфікацыя), часам наогул трапляла пад рэпрэсіі ў краінах, куды ўваходзілі ўкраінскія землі.
Ранейшыя часы правіць
Украінская мова была дзяржаўнай ці рэгіянальнай, між іншым, у такіх дзяржавах і адміністрацыйных суб’ектах, як:
- Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (1850—1918)[121];
- Украінская Народная Рэспубліка (1917—1921)[122];
- Афіцыйна выкарыстоўвалася Урадам УНР у выгнанні (1921—1992);
- Украінская дзяржава (1918);
- Заходне-Украінская Народная Рэспубліка (1918—1919)[123];
- Кубанская Народная Рэспубліка (1918—1920);
- Зялёны Клін (1918—1922);
- Ва Украінскай ССР украінская мова афіцыйна ўжывалася ў 1920—1989 гадах нароўні з рускай, была дзяржаўнай мовай (1989—1991)[124];
- Карпацкая Украіна (1938—1939);
- Падчас Другой сусветнай вайны на падкантрольных Трэцяму Рэйху ўкраінскіх землях у складзе марыянетачных і самаабвешчаных дзяржаўных утварэнняў[125];
- З 1 па 5 чэрвеня 2006 года рэгіянальная ў Сербіі і Чарнагорыі[126].
Сучаснасць правіць
У адпаведнасці з артыкулам 10 (Раздзел I — «Агульныя палажэнні») Канстытуцыі Украіны[127], украінская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай Украіны.
Вярхоўная Рада Украіны 25 красавіка 2019 года прыняла Закон Украіны «Пра забеспячэнне функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай» , які забяспечвае выключнае выкарыстанне ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця. Украінскія дэпутаты таксама прыраўнялі публічнае прыніжэнне або грэбаванне дзяржаўнай мовай да правапарушэнняў, звязаных з публічным здзекам з дзяржаўных сцяга, герба і гімна[128].
У выніку падзей анексіі Крыма і наступнай інтэрвенцыі Расіі ва Украіну 18 сакавіка 2014 года Расіяй і самаабвешчанымі ўладамі паўвострава Крым было зацверджана фактычнае далучэнне тэрыторыі паўвострава Крым да Расіі. На месцы дэ-факта скасаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны ўладамі Расіі было абвешчана ўтварэнне Рэспублікі Крым, адной з дзяржаўных моў якой стала ўкраінская мова[1]. Севастопаль (не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым) расійскімі ўладамі пераўтвораны ў горад федэральнага значэння, і Севастопальская гарадская рада, паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, не можа ўстанаўліваць дзяржаўную мову.
За межамі Украіны і Прыднястроўя статус украінскай мовы рэгулюе «Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў»[4].
Статус рэгіянальнай мовы:
- Жудзец Марамурэш
- 7 камун
- Жудзец Сучава
- 3 камуны
- Жудзец Караш-Северын
- 2 камуны
- Жудзец Тыміш
- 2 камуны
- Жудзец Марамурэш
- Прыднястроўе (непрызнаная рэспубліка)
У адпаведнасці з артыкулам 12 Канстытуцыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, украінская мова, нароўні з малдаўскай і рускай, з’яўляецца адной з трох афіцыйных моў ПМР[2].
- 18 населеных пунктаў
- 68 населеных пунктаў (русінская)
- АК Ваяводзіна (русінская)[130]
Мова нацменшасці:
Рэлігійныя ўстановы і цэрквы правіць
Праваслаўныя цэрквы правіць
Паводле артыкула 14 раздзела II «Памесны Сабор» Статута пра кіраванне Украінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхата, яе афіцыйнай мовай сабору і вядзення пратаколаў з’яўляецца ўкраінская мова[131]. Таксама ўкраінская выкарыстоўваецца як мова богаслужэнняў, навучання, пропаведзей, тэалагічнай і царкоўнай літаратуры[132]
З 1919 года ўкраінская мова нароўні з царкоўнаславянскай з’яўляецца мовай набажэнстваў ва Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве[133].
Украінская мова выкарыстоўваецца для правядзення богаслужэнняў у некаторых парафіях Украінскай Праваслаўнай Царквы маскоўскага патрыярхата, якая ўваходзіць у склад Рускай Праваслаўнай Царквы на правах самакіруемай царквы з правамі шырокай аўтаноміі[134].
Украінская мова нароўні з англійскай выкарыстоўваецца ва Украінскай праваслаўнай царкве Канады, якая з’яўляецца самакіруемай царквой у складзе Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы[135]
Украінскія супольнасці Польскай Праваслаўнай Царквы ўжываюць украінскую мову ў чытанні Свяшчэннага Пісання і ў пропаведзі[136].
Ватыкан, Святы Прастол і Каталіцкая Царква правіць
Паводле першага пункту «Рашэнняў і пастаноў, ухваленых Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які адбыўся ў Рыме ў дні з 24 верасня па 8 кастрычніка 1989 года», Украінская грэка-каталіцкая царква ў сваім набажэнстве выкарыстоўвае ўкраінскую мову, хоць яе афіцыйнай літургічнай мовай з’яўляецца царкоўна-славянская[137].
Міжнароднае тэле- і радыёвяшчанне правіць
Украінская мова выкарыстоўваецца шэрагам міжнародных дзяржаўных тэлеканалаў, сярод іх:
- Закарпацкая абласная дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Тиса-1» — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 1968 годзе[З 17][138].
- Голас Амерыкі — амерыканскі дзяржаўны тэлеканал, вяшчае на ўкраінскай мове з 1933 года[139].
- УТР (Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Сусветная служба «Українське телебачення і радіомовлення») — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2003 годзе[140].
- Euronews — тэлеканал Еўрапейскага вяшчальнага саюза, вядзе вяшчанне на ўкраінскай мове з 2009 года[141].
- Перший Ukraine — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2012 годзе[142].
Таксама на ўкраінскай вядуць сваё вяшчанне такія прыватныя міжнародныя тэлеканалы, як Міжнародны славянскі канал, Інтер +, 1+1 International.
На ўкраінскай мове вядзе радыёвяшчанне шэраг дзяржаўных міжнародных радыёстанцый, сярод якіх:
- Радыё Ватыкан — дзяржаўнае радыё Ватыкана, вядзе радыёвяшчанне на ўкраінскай мове з 1939 года[143][144].
- Сусветная служба Радыё Румынія — дзяржаўнае радыё Румыніі, вядзе радыёвяшчанне на ўкраінскай мове з 1941 года (рэгулярныя перадачы з 1994 года)[143][145].
- Радыё Прыднястроўя — дзяржаўнае радыё непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, створанае ў 1991 годзе[146].
- Польскае радыё для замежжа — дзяржаўнае радыё Польшчы, вядзе радыёвяшчанне на ўкраінскай мове з 1992 года[143][147].
- Голас Расіі — дзяржаўнае радыё Расіі, вядзе радыёвяшчанне на ўкраінскай мове з 2003 года (праграма «Мая Украіна» Нацыянальнага радыё Украіны, уласнае вяшчанне з 2009 года)[143][144].
- Міжнароднае радыё Кітая — дзяржаўнае радыё КНР, украінскамоўны сайт быў запушчаны ў 2008 годзе[144].
Таксама на ўкраінскай мове вядуць міжнароднае радыёвяшчанне прыватныя радыёстанцыі, такія як: Радыё Свабода, Транссусветнае радыё — Украіна, Голас Бібліі, Радыё Тэас, Адвентысцкае сусветнае радыё — Голас Надзеі.
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Дэ-юрэ — тэрыторыя Украіны як Аўтаномная Рэспубліка Крым, дэ-факта пад кантролем Расійскай Федэрацыі.
- ↑ Непрызнаная дзяржава.
- ↑ Жудзец — назва паветаў у Румыніі.
- ↑ Глядзіце таксама спіс моў паводле колькасці носьбітаў .
- ↑ Напрыклад, гравюра з «Служебника» 1604 года (тыпаграфія Фёдара Балабана) змяшчае надпіс з цалкам сучаснымі на выгляд словамі «МÁСΛО», «ПШЕΝИЦА», «ВИΝÒ»; у слове «ХΛѢ́БЪ» толькі апошняя літара аформлена не так, як у звыклых на сёння шрыфтах[39].
- ↑ Тут і далей курсівам пазначаны ўкраінскія словы паводле афіцыйнага ўкраінскага правапісу, у дужках — беларускія пераклады, акрамя выпадкаў поўнага супадзення ў напісанні.
- ↑ Астатнія літары ўкраінскага алфавіта пазначаюцца і вымаўляюцца гэтак жа, як і ў беларускай мове.
- ↑ Глядзіце таксама спіс Сводэша для славянскіх моў.
- ↑ У сувязі з вялікай колькасцю запазычанняў з польскай, нямецкай, чэшскай і латыні, у пачатку станаўлення сучасная ўкраінская мела большае лексічнае падабенства з заходнеславянскімі мовамі, чым з царкоўнаславянскай і рускай[48]. У сярэдзіне XVII ст. лінгвістычныя разыходжанні паміж украінскай і рускай мовамі мелі такі сур'ёзны характар, што існавала неабходнасць у наяўнасці талмача-перакладчыка падчас Пераяслаўскай рады, між Багданам Хмяльніцкім і прадстаўнікамі маскоўскага цара[49].
- ↑ Антрапаніміка — тут: украінскія імёны.
- ↑ Абумоўлена перш за ўсё даволі працяглым знаходжаннем украінскіх зямель у складзе гэтых суседніх дзяржаў.
- ↑ Тлустым шрыфтам пазначана гучанне фанемы беларускім алфавітам.
- ↑ Гэтак жа як і ў сучаснай беларускай мове.
- ↑ Нягледзячы на тое, што асобна клічны склон у беларускай мове не вылучаюць, у ёй захаваўся шэраг слоў з падобнай клічнай формай.
- ↑ Калі-некалі, асабліва ў мастацкай літаратуры, падобныя кароткія формы дзеепрыметнікаў сустракаюцца і ў беларускай мове: патрэбен, красен, вінен і г. д.
- ↑ Руская мова — гэту назву ў той час ужывалі і да мовы сучасных беларускіх зямель.
- ↑ Тут і далей: вяшчае на ўкраінскай мове з моманту стварэння (калі не ўказана асобна іншага).
Крыніцы правіць
- ↑ а б Федэральны канстытуцыйны закон пра прыняцце ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнне ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль (руск.). Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі, Рада Федэрацыі (21 сакавіка 2014). Праверана 1 красавіка 2014.
- ↑ а б Конституція ПМР Архівавана 3 сакавіка 2016.. (руск.)
- ↑ а б Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 6 (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к List of declarations made with respect to treaty No. 148 (Status as of: 21/9/2011) // Council of Europe Архівавана 26 снежня 2018.. Рэгулюецца «Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў» (англ.)
- ↑ HOTARARE nr. 1.206 din 27 noiembrie 2001 pentru aprobarea Normelor de aplicare a dispozitiilor privitoare la dreptul cetatenilor apartinand unei minoritati nationale de a folosi limba materna în administratia publica locala, cuprinse în Legea administratiei publice locale nr. 215/2001 Архівавана 21 лютага 2007.
- ↑ а б У Словаччині збільшиться кількість населених пунктів, де офіційно вживатиметься мова нацменшин(недаступная спасылка) — Karpatnews (укр.)
- ↑ а б Украінская мова ў Харватыі Архівавана 5 мая 2013.. (англ.)
- ↑ а б National Minorities Policy of the Government of the Czech Republic (англ.)
- ↑ а б «Ethnologue», 13 выданне. (англ.)
- ↑ Статыстыка моў з сайта «ethnologue.org». (англ.)
- ↑ Апытанне цэнтра эканамічных і палітычных даследванняў імя А. Разумкова. (руск.)
- ↑ С. Я. Єрмоленко. Історія української літературної мови // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Іван Огієнко. Історія української літературної мови (укр.)
- ↑ Історичний розвиток української мови (укр.)
- ↑ Конституція України // ст. 10-я (укр.)
- ↑ О. І. Скопненко Українська мова в Білорусі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Н. П. Прилито. Українська мова в Молдові // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Убийвовк Н. Українська мова в Придністров'ї: минуле і перспективи // «Мовознавство. Доповіді та повідомлення на IV Міжнар. конгресі україністів». К., 2002 (укр.)
- ↑ Й. О. Дзендзелівський Українська мова в Польщі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Н. П. Прилито. Українська мова в європейській частині Росії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Н. П. Прилито. Українська мова в Сибіру та на Далекому Сході // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ С. В. Семчинський. Українська мова в Румунії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Й. О. Дзендзелівський. Українська мова у Словаччині // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ С. Ф. Клименко, В. В. Степаненко. Українська мова в Казахстані // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Р. П. Зорівчак. Українська мова ў Великій Британії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Р. П. Зорівчак. Українська мова в Канаді // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Р. П. Зорівчак. Українська мова у США // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Сучасна українська мова : Підручник / Пономарів О. Д., Різун В. В., Шевченко Л. Ю. та ін.; за ред. Пономарева О. Д. — Вид. 2-ге. — К.: Либідь, 2001. — 400 с. — ISBN 966-06-0173-5. — С. 5 (укр.)
- ↑ Васенко Л. А., Дубічинський В. В., Кримець О. М. Фахова українська мова. Центр учбової літератури. — К., 2007. — С. 7 (укр.)
- ↑ С. В. Семчинський. Генеалогічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Беларуска-украінскія ізалексы. — Мінск, 1971. — 125 с.
- ↑ Сцяцко П. У. Словаўтваральныя рэгіяналізмы беларускай мовы, агульныя з украінскай мовай // Проблеми дослідження діалектної лексики і фразеології української мови. Тези доповідей. — Ужгород, 1978. — С. 66-67.
- ↑ Янкова Т. С. Із спостережень над перехідними говірками між українською та білоруською мовами (за матеріалами фразеології) // Праці XII Республіканської діалектологічної наради. — К.: Наукова думка, 1971. — С. 382—388. (укр.)
- ↑ Бузук П. Взаємовідносини між укр. та білорус. мовами. «Зап. Істор.-філол. відділу УАН», 1926, кн. 7—8 (укр.)
- ↑ Гумецька Л. Л. Уваги до ўкр.-білорус. мовних зв’язків періоду XIV—XVII ст. // Дослідження з укр. та рос. мов. К., 1964 (укр.)
- ↑ Анічэнка У. В. Беларус.-укр. пісьмовамоўныя сувязі. Мінск, 1969.
- ↑ С. В. Семчинський. Типологічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Віталій Мітченко. Мистецтво скоропису в просторі українського бароко (укр.)
- ↑ Здымак 360 на старонцы 159 каталога «Украинские книги кирилловской печати XVI—XVIII вв.», М.: Государственная библиотека СССР имени В. И. Ленина, 1976. (руск.)
- ↑ Всероссийский «словарь-толкователь» / Под ред. В. В. Жукова. — 1-е изд. — СПб.: А. А. Каспари, 1893—1895. — Т. 1. — С. 445. (руск.)
- ↑ Ігор Чорновол. Латинка в українському правописі: ретроспектива і perspektyva
- ↑ Українська мова серед інших слов’янських: етнологічні та граматичні параметри: Монографія / О. Царук. — Дніпропетровськ: Наука і освіта, 1998. — 324 с. (укр.)
- ↑ Коструба П. П. Коструба. Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969. (укр.)
- ↑ Тимошенко П. Д. Засоби милозвучності (евфонії) української мови. УМШ, 1952, № 4 (укр.)
- ↑ Тимченко Є. Вокатив і інструменталь в українській мові. — К.: ДУАН, 1926. (укр.)
- ↑ Етимологічний словник української мови: У 7 т. / Редкол. О. С. Мельничук (голов. ред.) та ін. — К.: Наукова думка, 1983. — ISBN 966-00-0816-3. Т. 5: Р—Т / Уклад.: Р. В. Болдирєв та ін. — 2006. — 704 с. ISBN 966-00-0785-X. — С. 27-28 (укр.)
- ↑ Запозичення до української мови. Історія запозичення слів до українського словника. (укр.)
- ↑ Yaroslav Hrytsak. „On Sails and Gales, and Ships Driving in Various Directions: Post-Soviet Ukraine as a Test Case for the Meso-Area Concept“. In: Kimitaka Matsuzato ed. Emerging meso-areas in the former socialist countries: histories revived or improvised?. Slavic Research Center, Hokkaido University. 2005. p. 57. (англ.)
- ↑ Nicholas Chirovsky. (1973). On the historical beginnings of Eastern Slavic Europe: readings New York: Shevchenko Scientific Society, pg. 184 (англ.)
- ↑ Старослов’янізми Архівавана 22 мая 2011.. (укр.)
- ↑ а б Українська мова Архівавана 25 чэрвеня 2006.. сайт МЗС України (укр.)
- ↑ Харченко І. До проблеми польсько-українських мовних зв’язків (укр.)
- ↑ З ЕНЦИКЛОПЕДІЇ «УКРАЇНСЬКА МОВА» (укр.)
- ↑ а б в У. В. Анічэнка. Украінізм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 206. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
- ↑ Жилко Ф. Т. Нариси з діалектології української мови. — К., 1966 (укр.)
- ↑ Бевзенко С. П. Українська діалектологія. — К., 1980 (укр.)
- ↑ а б в г Атлас української мови у 3-ох томах (укр.)
- ↑ Никончук М. В. Північне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963
- ↑ Гриценко П. Е. Південно-західне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Железняк М. Г. Південно-східне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ а б в Лариса Масенко. Суржик: між мовою і язиком. Київ, 2011 (укр.)
- ↑ Коструба П. П. Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969. (укр.)
- ↑ Тоцька Н. І. Сучасна українська літературна мова. Фонетика, орфоепія, графіка, орфографія. — К., 1981 (укр.)
- ↑ Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 13 (укр.)
- ↑ Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 13, 22 (укр.)
- ↑ Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 34, 79, 94 (укр.)
- ↑ Словотвір сучасної української літературної мови. К., 1979. (укр.)
- ↑ Клименко Н. Ф. Система афіксального словотворення сучасної української мови. К., 1973 (укр.)
- ↑ Жовтобрюх М. А., Кулик Б. М. Курс сучасної української літературної мови. — К., 1965. — Ч. І. (укр.)
- ↑ Вихованець І. Р. Частини мови в семантико-граматичному аспекті. К., 1988 (укр.)
- ↑ Вихованець І. Р. Система відмінків української мови. К., 1987 (укр.)
- ↑ І. Р. Вихованець. Відмінювання // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ М. А. Жовтобрюх. Двоїна // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- ↑ Самійленко С. П. Категорія роду // Українська мова і література в школі. — 1965, № 10; 1966, № 5 (укр.)
- ↑ Русанівський В. М. Дієслово // Безпояско О. К., Городенська К. Г., Русанівський В. М. Граматика української мови: Морфологія. — К.: Либідь, 2003 (укр.)
- ↑ Гнатюк Г. М. Дієприкметник у сучасній українській літературній мові. — К., 1982 (укр.)
- ↑ Пронь К. Л. Нестягнені форми прикметників в українській мові // Українська мова і література в школі. — 1972. — № 7 (укр.)
- ↑ Онуфрієнко Г. С., Хваткова С. О. Проблема походження і періодизації української мови в концепціях і гіпотезах XX століття: Зб. наук. пр. VI Всеукр. наук.-практ. конф. «Державна етнонаціональна політика: правовий та культурологічний аспекти в умовах Півдня України» / Під заг. ред. М. В. Дєдкова. — Запоріжжя: Облдержадміністрація, ЗНТУ, 2005. (укр.)
- ↑ Півторак Г. П. Українці — звідки ми і наша мова. — К., 1993. (укр.)
- ↑ Німчук В. В. Аспекти дослідження етноглотогенезу українців // Пам’ятки писемності східнослов’янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995 (укр.)
- ↑ Півторак Г. П. Хронологічні межі формування української мови як мовної системи // Пам’ятки писемності східнослов’янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995. (укр.)
- ↑ Шахматов А. А. Очерк древнейшего периода истории русского языка. (укр.)
- ↑ Шахматов О. О., Кримський А. Ю. Нариси з історії української мови та хрестоматія з пам’ятників письменської староукраїнщини ХІ-XVIII вв. // Короткий нарис історії української мови. — К., 1924. (укр.)
- ↑ Житецький П. Г. Очерк звуковой истории малоруського наречия. — К., 1876. (укр.)
- ↑ Потебня А. А. К истории звуков руського язика. — Воронеж, 1876. (укр.)
- ↑ Франко І. Студії над найдавнішим київським літописом. // Франко І. Зібрання творів, т. 6. К., 1976 (укр.)
- ↑ І. В. Діяк. У братніх обіймах. (Українська мова в Російській імперії) // Українське відродження або нова русифікація (2000) Архівавана 10 снежня 2011.
- ↑ Левченко Г. А. Нариси з історії української літературної мови першої половини XIX ст. К.-Х., 1946. (укр.)
- ↑ Білодід І. К. Т. Г. Шевченко в історії укр. літ. мови. К., 1964. (укр.)
- ↑ Білодід І. К. Каменяр українського слова. К., 1966. (укр.)
- ↑ Тимошенко П. Д. Хрестоматія мат-лів з історії української літературної мови, ч. 2. К., 1961. (укр.)
- ↑ Грицютенко І. Є. Питання розвитку української літературної мови XIX ст. у висвітленні Панаса Мирного. УМШ, 1957, № 5; (укр.)
- ↑ Статєєва В. І Українські письменники про проблеми літературної мови та мовознавства кінця XIX — поч. XX ст. Ужгород, 1997. (укр.)
- ↑ Національні процеси в Україні. Історія і сучасність. — К., 1997. — Ч. 1. — С. 260—261. (укр.)
- ↑ Грушевский М. Очерк истории украинского народа. — К., 1991. — С. 332—333. (руск.)
- ↑ Мовна політика в УРСР: історія лінгвоциду // Українська мова у XX сторіччі: історія лінгвоциду. Документи і матеріали. За ред. Л. Масенко. — К.: Вид. дім Києво-Могилянська академія, 2005. (укр.)
- ↑ Дзюба І. М. Інтернаціоналізм чи русифікація? — К.: Видавничий дім «KM Academia», 1998. — С. 276 (укр.)
- ↑ Вячеслав Вс. Иванов. Славянские диалекты в соотношении с другими языками Великого княжества Литовского (руск.)
- ↑ Національна свідомість закарпатських українців у XX столітті. Павло Чучка Архівавана 28 сакавіка 2015. (укр.)
- ↑ Український правопис. Київ: Наукова думка, 1993. С. 3 (укр.)
- ↑ [http://izbornyk.org.ua/pravopys/pravopys2012.htm УКРАЇНСЬКИЙ ПРАВОПИС). (укр.)
- ↑ Історична фонологія української мови. Ю. Шевельов. (укр.)
- ↑ Всеукраїнський перепис населення 2001 р. Архівавана 7 верасня 2004. (укр.)
- ↑ Всероссийская перепись населения 2002 г. Архівавана 29 сакавіка 2012. (руск.)
- ↑ Перепись населения Молдовы 2004 р. Архівавана 18 лістапада 2008. (рум.), (руск.), (англ.)
- ↑ Національності Молдови за регіоном. (рум.)
- ↑ Перапіс насельніцтва Канады 2006 года Архівавана 9 сакавіка 2013. (англ.)
- ↑ Перапіс насельніцтва ЗША 2000 г. Архівавана 21 жніўня 2011. (англ.)
- ↑ Колькасць украінцаў, якія валодаюць украінскай мовай у Казахстане. (англ.)
- ↑ Марына насава. За студзень—ліпень 2009 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 12,9 тысячы чалавек . БелаПАН (26 жніўня 2009). Праверана 5 чэрвеня 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Большасць насельніцтва карыстаецца рускай мовай, але і беларуская нам родная // Звязда : Газета. — 19 верасня 2009. — № 177 (26535). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Нацыянальны перапіс насельніцтва 2002 г. Архівавана 28 мая 2009. (англ.)
- ↑ Польскі перапіс насельніцтва 2002 г. (польск.)
- ↑ Мовы меншасцей Польшчы Архівавана 26 лістапада 2013.. (англ.)
- ↑ Трудова міграція українців за кордон. (укр.)
- ↑ Мовы меншасцей у Славакіі Архівавана 26 ліпеня 2009.. (англ.)
- ↑ Сайт пасольства Украіны ў Славакіі Архівавана 15 снежня 2009.. (англ.)
- ↑ а б 30 найбуйнейшых моў свету. (англ.)
- ↑ а б Мови світу за демографічною потужністю Архівавана 10 снежня 2010.. (укр.)
- ↑ В.Я Марковський ПРАВОВИЙ СТАТУС УКРАЇНСЬКОЇ МОВИ В АВСТРО-УГОРСЬКІЙ ІМПЕРІЇ Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
- ↑ Заруба В. М. Історія держави і права України (укр.)
- ↑ Закон Української Національної Ради про уживання української мови у внутрішнім і зовнішнім урядуванні державних властей і урядів, публічних інституцій і державних підприємств у Західній області Української Народної Республіки (укр.)
- ↑ Рішення Конституційного Суда України щодо застосування державної мови органами державної влади, органами місцевого самоврядування та використання її у навчальному процесі в навчальних закладах України (укр.)
- ↑ Василь Офіцинський ДИСТРИКТ ГАЛИЧИНА (1941—1944) Архівавана 2 мая 2013. (укр.)
- ↑ З 1 червня українська — офіційна мова у Сербії (укр.)
- ↑ Конституція України. (укр.)
- ↑ svaboda.org
- ↑ Predpis č. 184/1999 Z. z. Zákon o používaní jazykov národnostných menšín (славенск.)
- ↑ Статут Аутономне Покрајине Војводине (серб.)
- ↑ СТАТУТ ПРО УПРАВЛІННЯ УКРАЇНСЬКОЇ ПРАВОСЛАВНОЇ ЦЕРКВИ КИЇВСЬКИЙ ПАТРІАРХАТ Архівавана 28 мая 2013. (укр.)
- ↑ Патріарх Філарет: Київський Патріархат проти другої державної мови — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
- ↑ Українська Автокефальна Православна Церква — Ближче до Бога, грудень 8, 2011 (укр.)
- ↑ В УПЦ (МП) готові перейти на українську мову Богослужінь — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
- ↑ Українська Православна Катедра Святої Софії Архівавана 18 верасня 2013. (укр.)
- ↑ Польська православна церква стає … польськомовною Архівавана 14 мая 2014. — Автокефалія (укр.)
- ↑ Феномен літургійної мови — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
- ↑ Про нас Архівавана 5 лютага 2013. — Тиса (укр.)
- ↑ Про нас Архівавана 8 сакавіка 2013. — Голос Америки (укр.)
- ↑ Державна телерадіокомпанія "Всесвітня служба «Українське телебачення і радіомовлення» Архівавана 21 красавіка 2013. (укр.)
- ↑ Мовлення Архівавана 15 сакавіка 2013. — Euronews (укр.)
- ↑ Перший Ukraine. Про канал Архівавана 15 красавіка 2013. (укр.)
- ↑ а б в г МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. З ІСТОРІЇ Архівавана 7 ліпеня 2012. (укр.)
- ↑ а б в МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. РАДІОСТАНЦІЇ Архівавана 7 красавіка 2013. (укр.)
- ↑ Частоти Архівавана 17 чэрвеня 2012. — Всесвітня служба Радіо Румунія (укр.)
- ↑ Радио Приднестровья Архівавана 2 ліпеня 2017. (руск.)
- ↑ Polskie Radio dla Zagranicy Архівавана 22 лютага 2015. (польск.)
Літаратура правіць
- Украінская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Головний редактор В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989. (укр.)
- Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
- Словник української мови в 11-ти т. — К.: Наукова думка, 1970—1980. (укр.)
- Словник української мови. У 20-ти т. / Український мовно-інформаційний фонд НАН України; за ред. В. М. Русанівського. — К.: Наукова думка, 2010. — Т. 1. А — Б. — 911 с. (укр.)
- Український орфографічний словник: понад 175 тис. слів / уклали: В. В. Чумак [та ін.]; за ред. В. Г. Скляренка. — Вид. 9-е, переробл. і доповн. — Київ: Дніпро, 2009. — 1011 с. — (Словники України). — ISBN 978-966-507-260-7 (укр.)
- Етимологічний словник української мови: В 7 т. / АН УРСР. Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні; Редкол. О. С. Мельничук (головний ред.) та ін. — К.: Наукова думка, 1982. (укр.)
- Фразеологічний словник української мови у 2-х т. — К.: Наукова думка, 1993. (укр.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Украінская мова
- Так буде українською
- Тлумачальны «Слоўнік украінскай мовы» ў 11 т. (1970—1980) (укр.)
- «Слоўнікі Украіны on-line»: граматычны слоўнік, слоўнікі сінонімаў, антонімаў, фразеалогіі (укр.)
- Урокі ўкраінскай мовы на Інтэрнэт Паліглоце (руск.)
- Матэрыялы для засваення ўкраінскай мовы Архівавана 22 мая 2013. (руск.)
- Украінскі лінгвістычны партал Архівавана 13 ліпеня 2013. (укр.)
- Сучасная ўкраінская літаратурная мова (укр.)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |