Прыднястроўе

краіна і непрызнаная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая абвясціла незалежнасць ад Малдаўскай ССР у 1990 годзе ў якасці саюзнай рэспублікі ў с

Прыднястроўе (малд.: Нистрения, руск.: Приднестровье, укр.: Придністров'я) — непрызнанае міжнароднай супольнасцю дзяржаўнае ўтварэнне ва Усходняй Еўропе са спрэчным статусам. Незалежнасць ПМР не прызнана замежнымі краінамі, акрамя дзяржаў Супольнасці за дэмакратыю і права народаў, аднак некаторыя ўрады прызнаюць органы ўлады Прыднястроўя законнымі прадстаўнікамі насельніцтва, якія маюць паўнамоцтвы на вядзенне перамоў ад яго імя. Унутры Прыднястроўя яно мае статус «дзяржавы на шляху да прызнання». Паводле Малдовы рэспубліка ўваходзіць у яе склад як Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе.

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
Република Молдовеняскэ Нистрянэ
Приднестровская Молдавская Республика
Придністровська Молдавська Республіка
Герб Прыднястроўя
Сцяг Прыднястроўя Герб Прыднястроўя
Гімн: «Мы славим тебя, Приднестровье»
Дата заснавання 2 верасня 1990
Абвяшчэнне незалежнасці 25 жніўня 1991 (ад Малдовы)
Дыпламатычнае прызнанне Сцяг Абхазіі Абхазія
Сцяг Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Нагорны Карабах
Сцяг Паўднёвай Асеціі Паўднёвая Асеція
Афіцыйныя мовы Руская, малдаўская (кірыліца), украінская
Сталіца Ціраспаль
Найбуйнейшыя гарады Ціраспаль, Бендэр, Рыбніца
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Старшыня Урада
Вадзім Краснасельскі
Аляксандр Мартынаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

4.163 км²
2,35
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2004)
Шчыльнасць

517.963 чал.
555.347 чал.
124,6 чал./км²
Валюта Прыднястроўскі рубель
Тэлефонны код +373 5 і +373 2
Часавыя паясы +2

Прыднястроўе мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе, ў асноўным па р. Днестр, і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхада да Сусветнага акіяна не мае.

Гісторыя

правіць

З 1924 па 1940 гг. на тэрыторыі Прыднястроўя існавала Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (МАССР).

У 1939 годзе, згодна з Савецка-нацысцкім пактам, СССР выставіў ультыматум Румыніі, у выніку чаго яна была вымушана перадаць СССР Бесарабію.

У 1940 годзе Бесарабія і МАССР былі аб’яднаныя ў Малдаўскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

У чэрвені 1990 года афіцыйныя ўлады Кішынёва абвясцілі незаконнымі і не маючымі юрыдычнай сілы Пакт Молатава-Рыбентропа і Акт Вярхоўнага Савета СССР «Аб стварэнні Малдаўскай ССР» у 1940 г., такім чынам скасаваўшы ўваходжанне Бесарабіі ў СССР, і дэ-факта юрыдычна прызнаўшы правамоцным узнаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі былой МАССР.

Пасля прыняцця рашэння аб усталяванні адзінай дзяржаўнай мовы (малдоўскай на аснове лацінскай графікі) і ўвядзенні румынскага сцяга, у левабярэжнай (па рацэ Днестр) частцы Малдовы быў праведзены рэферэндум аб аўтаноміі, згодна з якімі была ўтворана Прыднястроўская Малдаўская ССР.

2 верасня 1990 года ў Ціраспалі II Надзвычайны З’езд дэпутатаў усіх узроўняў, кіруючыся вынікамі праведзенага рэферэндуму, абвясціў незалежнасць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Гэты дзень з’яўляецца галоўным дзяржаўным святам — Днём Рэспублікі.

Урад Малдовы не прызнаў гэтага рашэння і накіраваў у рэгіён паліцыю. Пачаліся сутыкненні паміж паліцыяй і прыднястроўскімі апалчэнцамі, якія перараслі ў сакавіку 1992 года ў ваенны канфлікт, які працягваўся да лета 1992 года. З абодвух бакоў загінула каля 2000 чалавек.

Больш падрабязней гл. у артыкуле Прыднястроўскі канфлікт.

 
Плакат з инфармацыяй аб рэферэндуме 2006 года

17 верасня 2006 года ў Прыднястроўі быў праведзены рэферэндум, на якім, згодна з афіцыйнымі данымі Цэнтральнай выбарчай Камісіі ПМР, 97,1 % удзельнікаў рэферэндума прагаласавала за незалежнасць з далучэннем у будучыні да Расіі, 2,3 % — за далучэнне да Малдовы.

Палітыка і дзяржаўны лад Прыднястроўя

правіць

Дзяржаўны лад Прыднястроўя

правіць

Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі была прынятая ў 1996 годзе на агульнанацыянальным рэферэндуме.

Прыднястроўе з’яўляецца суверэннай, незалежнай, унітарнай, дэмакратычнай, прававой і свецкай дзяржавай, па форме кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў на падставе ўсеагульных роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні; з’яўляецца старшынёю дзяржавы і выканаўчай улады, фарміруе Кабінет Міністраў, ажыццяўляе кіраванне і каардынацыю дзейнасці ўсіх структур дзяржаўнай улады, прадстаўляе рэспубліку ў міжнародных зносінах, з’яўляецца галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.

Парламент — дзвюхпалатны Вярхоўны Савет (складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Палаты Заканатворцаў), выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Таксама ў ПМР уласная судовая ўлада, праваахоўная і абаронная сістэмы.

Міжнародныя зносіны

правіць

Усталяваныя і падтрымліваюцца адносіны з непрызнанамі дзяржавамі: Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй, Нагорным Карабахам у рамках Садружнасці Непрызнаных Дзяржаў (СНД-2). Падпісаны дагаворы аб эканамічный і вайсковай узаемадапамозе.

Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні

правіць
  • Саюз малдаван Прыднястроўя
  • Саюз украінцаў Прыднястроўя
  • Саюз рускіх Прыднястроўя
  • Аб’яднаны Савет працоўных калектываў Прыднястроўя
  • Саюз абаронцаў Прыднястроўя
  • Саюз жанчын Прыднястроўя
  • Прыднястроўскі патрыятычны саюз моладзі
  • Патрыятычная партыя Прыднястроўя
  • Рэспубліка
  • Ліберальна-дэмакратычная партыя Рэспублікі Прыднястроўе.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

Тэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца 5 адміністрацыйных раёнаў (Грыгарыёпальскі, Дубасарскі, Камянецкі, Рыбніцкі, Слабадзейскі) і 2 горада рэспубліканскага падпарадкавання (Бендэр, Ціраспаль).

Насельніцтва

правіць

Паводле перапісу насельніцтва ПМР 2004 года, малдаване складалі 31,9 % жыхароў рэспублікі; 30,3 % — рускія; 28,8 % — украінцы, 2,5 % — балгары, 0,7 % — беларусы, 0,7 % — гагаузы. Усяго на тэрыторыі Прыднястроўя пражываюць прадстаўнікі 35 нацыянальнасцяў. Праваслаўе — дамінуючая канфесія ў ПМР: большасць вернікаў адносяцца да юрысдыкцыі Малдаўскай мітраполіі (у складзе Рускай праваслаўнай царквы).

Геаграфія

правіць

Размешчана на крайнім паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, займае вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні, а таксама асобныя тэрыторыі (г. Бендэр і бліжэйшыя населеныя пункты) на правым беразе Днястра. Не мае выхаду да мора, але адносіцца да прычарнаморскага рэгіёна.

Для тэрыторыі характэрны раўнінны рэльеф з рэдкімі лагчынамі. Больш за 80 % зямельных угоддзяў — чарназёмы. Расліннасць стэпавая, у поймах рэк — лугавая. Асноўная частка тэрыторыі ўзарана. Лясныя масівы пакрываюць 10 %. Клімат умерана-кантынентальны. Колькасць ападкаў сведчыць пра зону недастатковога ўвільгатнення. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −3,9 °C). Ранняя з інтэнсіўным праграваннем глебы і паветра вясна. Працяглае спякотнае лета (сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C). Цёплая, працяглая восень.

Ландшафт падзяляецца на дзве вобласці па даліне Ягарлыка. Паўночная вобласць — лесастэпавая раўніна, утвораная тэрасамі Днястра і адгор’ямі Падольскага ўзвышша, разбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах Днестра, ёсць некалькі невялікіх рэчак, большасць з іх малаводныя і летам перасыхаюць.

З карысных выкапняў ёсць радовішчы будаўнічага вапняку, гравія, шкляных пяскоў, керамічных глін і суглінкаў.

Жывёльны свет дастаткова разнастайны, але шмат відаў занесена ў Чырвоную кнігу праз пагрозу знікнення. Сустракаюцца касуля, дзік, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя.

Эканоміка

правіць

Прыднястроўе — развітая індустрыяльна-аграрная краіна, якая мае значны прамысловы патэнцыял.

У склад прамысловага комплексу ўваходзяць наступныя галіны: электраэнергетыка, чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка, электратэхнічная, хімічная, дрэваапрацоўчая, мэблявая, паліграфічная, шкляная, лёгкая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Першае месца належыць галіновай апрацоўчай прамысловасці. Вялікае значэнне надаецца сельскай гаспадарцы. Традыцыйная сельскагаспадарчая спецыялізацыя не перашкаджае развіццю працаёмкіх і навукаёмкіх вытворчасцей.

Прамысловасць уключае 144 прадпрыемсты з рознымі формамі ўласнасці. Найбуйнейшыя цэнтры вытворчасці — Ціраспаль, Бендэры, Рыбніца. Шмат відаў прадукцыі, якая выпускаецца ў Прыднястроўі, атрымалі сертыфікаты, якія падцвяржаюць адпаведнасць іх якасці сусветным стандартам.

Рэспубліка ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць са многімі краінамі замежжа. Сярэднегадавы знешнегандлёвы абарот прыднястроўскіх прадпрыемстваў складае 1.031.795.000 долараў ЗША.

Аснову энергетыкі скадаюць Днястроўская ЛРЭС і Дубасарская ГЭС. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка поўнасцю забяспечвае сябе электраэнергіяй уласных электрастанцый і з’яўляецца экспарцёрам электраэнергіі.

Калі па колькасці насельніцтва ПМР складае 17 % ад насельніцтва былой Малдаўскай ССР, то доля прамысловасці складае 30 %, энергетыкі — 90 %.

Аграпрамысловы сектар эканомікі аб’ядноўвае сельскую гаспадарку, перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, спецыялізаваную інфраструктуру: транспартаванне, захоўванне і гандаль.

У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сістэма апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы). Асноўная галіна — зерневая, плодаагароднінавая, вінаробчая. Cельская гаспадарка дазваляе забяспечыць патрэбы рэспублікі ў харчаванні і забяспечыць незалежнасць ад знешніх паставак.

Асноўным відам транспарта з’яўляецца аўтамабільны, у гарадах і шэрагу мястэчак функцыянуе аўтобусны грамадскі транспарт, у Ціраспалі і Бендэрах — тралейбус. Рака Днестр з’яўляецца суднаходнай, але недастаткова выкарыстоўваецца як транспартная артэрыя. Дарожная сетка добра развітая, аўтастрад няма. Чыгуначная сетка часткова электрыфікаваная.

Знешнеэканамічныя сувязі на ўзроўні рэспублікі ўскладненыя яе напрызнанасцю дэ-юрэ. Таму вялікае значэнне адыгрываюць дамовы, якія заключаюцца непасрэдна паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў.

Ажыццяўляюцца наступныя віды знешнеэканамічнай дзейнасці: гандаль, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, падпісанне міжрэгіянальных гаспадарчых пагадненняў, абмен тэхнічнай дакументацыяй.

Экспарт: электратэхнічныя вырабы, прыборы і сродкі аўтаматызавання, аўтапрычэпы і рэфрыжаратары, электраэнергія. У свежым выглядзе — агародніна, садавіна, тытунь. З будматэрыялаў — гравій, вапняк.

Імпарт: першасныя энерганосьбіты, мінеральныя ўгнаенні, сельгастэхніка, папера, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, бытавая тэхніка, ЭВМ, бавазняна-папяровая сыравіна, драўніна, тавары народнага спажывання.

Больш як 90 % прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у ПМР ідзе на экспарт.

Грашовай адзінкай ПМР з’яўляецца прыднястроўскі рубель.

Адукацыя

правіць
 
Галоўны корпус Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Дзейнічае сетка прафесійных навучальных устаноў з дзевяці дзяржаўных устаноў пачатковай прафесійнай адукацыі (восем ліцэяў і адно вучылішча); шаснаццаць дзяржаўных устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі (сем тэхнікумаў, два тэхнікумы-саўгасы, пяць каледжаў, два вучылішчы); дзве дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (Прыднястроўскі ўніверсітэт і Прыднястроўскі вышэйшы музычны каледж).

На тэрыторыі ПМР знаходзіцца пяць філіялаў ВНУ Расіі і адзін філіял ВНУ Украіны. Усе яны з’яўляюцца прыватнымі. Усе навучальныя ўстановы маюць развітую навучальна-матэрыяльную базу.

Прафесійныя навучальныя ўстановы рэспублікі рэалізуюць праграмы трох узроўняў адукацыі (пачатковага, сярэдняга і вышэйшага).

Пачатковыя прафесійныя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку рабочых і служачых па 35 прафесіях у межах напрамкаў: будаўніцтва — 39 %; прамысловасць — 25 %; сельская гаспадарка 21 %; гандаль і грамадскае харчаванне — 10 %; бытавое абслугоўванне — 5 %.

Сярэднія прафесійныя навычальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку па 51 спецыяльнасці ў напрамках: прамысловасці — 20 %; аховы здароўя −17 %;, эканомікі і права — 16 %; сельскай гаспадаркі — 21 %; энергетыкі — 6 %; будаўніцтва — 2 %; адукацыі — 9 %; бытавога абслугоўвання — 3 %; гандлю і грамадскага харчавання — 4 %; культуры і мастацтва — 2 %.

У вышэйшых навучальных установах ПМР падрыхтоўка ідзе па 48 спецыяльнасцях. ВНУ ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у наступных галінах: адукацыя — 58 %; прамысловасць — 18 %; эканоміка і права — 10 %; сельская гаспадарка — 9 %; ахова здароўя — 5 %.

Навучальны працэс ва ўстановах усіх відаў забяспечваюць звыш 1500 кваліфікаваных выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.

Вядучая навучальная ўстанова — Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У перыяд агрэсіі 1991—1992 гадоў ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі (першы замежны сябра асацыяцыі). У 1999 годзе стаў паўнавартасным сябрам Еўразійскай асацыяцыі класічных універсітэтаў. Яго дыплом прызнаецца ў Расіі.

Сродкі масавай інфармацыі

правіць

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства — «Новости Приднестровья»[2]. Дзейнічае дзяржаўны тэлерадыёцэнтр.

Рэспубліканскія газеты — «Приднестровье» (на рускай мове), «Гомін» (на украінскай мове), «Адевэрул Нистрян» — Днястроўская праўда (на малдаўскай мове кірыліцай).

«Радыё 1» — 104.1 FM.

Гістарычныя сімвалы

правіць

Гісторыя сімвалаў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэння ПМССР. 30 красавіка 1990 года на пазачарговай сэсіях рады Ціраспаля і Бендэраў пастанавілі не выкарыстоўваць ухвалены за некалькі дзён да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сцяг, аналагічны сцягу Румыніі. Замест яго вырашылі надалей ужываць сцяг Малдаўскай ССР.

2 верасня 1991 года ўрад Прыднястроўя зацвердзіў сцяг, адпаведны сцягу Малдаўскай ССР 1952 года, і герб, аналагічны гербу МССР, але дапоўнены блакітнымі і белымі хвалістымі рыскамі над чырвонай стужкаю і надпісам «ПМРСР. РССНМ. ПМССР.» Затым з перайменаваннем ПМССР у ПМР надпіс быў зменены на «ПМР. РМН. ПМР»

Да 2000 года выкарыстоўваўся выключна чырвнона-зялёна-чырвоны сцяг без сярпа і молата (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 годзе быў прыняты закон «Аб дзяржаўнай сімволіцы ПМР», які замацаваў серп і молат з зоркай у верхняй левай частцы сцяга.

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  2. «Ольвія-прэс» перайменавалі ў «Навіны Прыднястроўя»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 5 ліпеня 2022.

Спасылкі

правіць