Калгас
Калгас (акронім ад калектыўная гаспадарка, руск.: колхоз) — аб’яднанне сялян у СССР (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі.
З гісторыі калгасаў на тэрыторыі Беларусі
правіцьБольшасць калгасаў была створана на Беларусі ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1918—1930-я). Першыя аб’яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзення калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Пасля 1927 г. стварэнне калгасаў стала «генеральнай лініяй партыі». Большасць калгасаў былі створаны з парушэннем прынцыпаў добраахвотнасці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі і найбольш заможных гаспадароў (кулакоў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачвання», ў выніку якой кулацтва павінна было знікнуць як клас. Паводле некаторых даных, было раскулачана — пазбаўлена правоў і падпала пад высяленне — каля 700 тыс. сялян. Неўзабаве Беларусь была аб’яўлена зонай суцэльнай калектывізацыі.
Калгасная сістэма
правіцьКалгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзена калгасу ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў збываць дзяржаве па закупачных цэнах (даволі нізкіх).
Калгас трэба адрозніваць ад саўгаса (савецкая гаспадарка) — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спецыялізацыю на вытворчасці нейкага віду прадукцыі (збожжа, малако, гародніна ці інш.)
На сённяшні дзень
правіцьЯшчэ напачатку 1990-х гг. з’явіліся першыя фермерскія гаспадаркі, якія аднак на сёння не маюць вялікага распаўсюджвання.
Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сістэмы. У краіне зямля з’яўляецца дзяржаўнай маёмасцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзення гаспадарання: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спецыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі.
Літаратура
правіць- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
Спасылкі
правіць- Осадько М. П. Колхозы Архівавана 27 лютага 2011. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)