Жывёлагадоўля
Жывёлагадоўля — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчых жывёл для вытворчасці жывёлагадоўчых прадуктаў.
Забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малочныя прадукты, мяса, яйцы, мёд і інш.), лёгкую і харчовую прамысловасць сыравінай (скура, воўна, мяса, малако і інш.), дае жывую цяглавую сілу (коні, валы, аслы, мулы, вярблюды, алені і інш.), асобныя кармы (касцявая мука і інш.), лекавыя сродкі (гармоны, сывараткі) і арганічныя ўгнаенні. Галоўныя галіны: гадоўля буйной рагатай жывёлы, свінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля, козагадоўля, аленегадоўля, птушкагадоўля, зверагадоўля, рыбаводства, сабакаводства, трусагадоўля, шаўкаводства. Жывёлагадоўля Беларусі мае малочна-мясны кірунак.
Жывёлагадоўля — найбольш старажытны промысел чалавецтва пасля палявання, збіральніцтва і рыбалоўства, засвоены нароўні з земляробствам, у неаліце (гл. неалітычная рэвалюцыя). З'яўленню жывёлагадоўлі папярэднічаў працэс прыручэнне пэўных відаў дзікіх звяроў, якія былі прыдатнымі для жыцця з чалавекам і з якіх магла быць вынятая карысць у форме крыніцы мяса, малака, шкур або ў якасці рабочай жывёлы, якая цягне плуг.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8
Спасылкі
правіцьФота і Відэа на Вікісховішчы |
- Животноводство (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Інфармацыйны рэсурс пра жывёлагадоўлю