Айдаха
Айдаха (англ.: Idaho) — 43-і паводле насельніцтва штат ЗША, знаходзіцца на ціхаакіянскім паўночным-захадзе ў групе Горных штатаў. 14-ы па плошчы і 39-ы па насельніцтве (1,49 млн чалавек). Каля паловы насельніцтва жыве ў гарадах. Этнічны склад: немцы — 18,9 %, англічане — 18,1 %, ірландцы — 10 %, «амерыканцы» — 8,4 %, нарвежцы — 3,6 %, шведы — 3,5 % [3]. Сталіца і найбуйны горад — Бойсе. Буйных гарадоў няма.
Айдаха | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Idaho | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Here We Have Idaho[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 3 ліпеня 1890 | ||
Кіраўнік | Брэд Літл[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
1 524 м | ||
![]() |
|||
Часавы пояс | UTC-7, UTC-8 і Амерыка/Дэнвер[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-ID | ||
Тэлефонны код | 208 | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
![]() |
Гісторыя правіць
Чалавек на тэрыторыі штата з’явіўся каля 14500 года да н.э. Упершыню быў заселены амерыканскімі паселенцамі ў 1860 годзе, пасля таго як было знойдзена золата. Стаў штатам у 1890 годзе.
Геаграфія правіць
Айдаха мяжуе з шасцю штатамі і канадскай правінцыяй. На ўсходзе — са штатамі Ваёмінг і Мантана, на захадзе — з Арэгонам і Вашынгтонам, на поўдні — з Ютай і Невадай, і на поўначы з канадскай правінцыяй Брытанская Калумбія.
Вялікую частку Айдаха займае паўднёвая ўскраіна Калумбійскага плато і Скалістыя горы вышынёй да 3857 м. На паўднёвым-захадзе — пласкагор’е, даліна ракі Снейк, штат практычна цалкам размешчаны ў басейне ракі Калумбія. Вечназялёныя лясы займаюць каля двух трацін яго тэрыторыі. Па плошчы нацыянальных лясных заказнікаў Айдаха займае 3-е месца ў краіне.
Клімат правіць
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −2 да −7, ліпеня ад +20 да +25. Ападкаў 300—500 мм на год.
Вядомыя асобы правіць
- Сара Луіз Пейлін
- Лана Цёрнер (1921—1995) — актрыса
Заўвагі правіць
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ Этнічны склад штата Айдаха Архівавана 16 лютага 2011.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).