Стывен Гровер Кліўленд
Стывен Гровер Кліўленд (англ.: Stephen Grover Cleveland; 18 сакавіка 1837[1][2][…], Caldwell[d], Нью-Джэрсі — 24 чэрвеня 1908[1][2][…], Прынстан, Нью-Джэрсі) — 22-і і 24-ы прэзідэнт ЗША, прыхільнік ідэі панамерыканізму. Кліўленд быў адным з трох дэмакратаў (разам з Эндру Джонсанам і Вудра Вільсанам) на пасадзе прэзідэнта ў эпоху рэспубліканскага палітычнага панавання (з 1861 па 1933 гг.) Ён таксама з’яўляецца адным з двух кіраўнікоў у амерыканскай гісторыі, які быў прэзідэнтам два непаслядоўныя тэрміны (другі — Дональд Трамп).
Біяграфія
правіцьКліўленд быў лідарам руху дэмакратаў у падтрымку бізнэсу, які выступаў супраць высокіх тарыфаў, свабоднага срэбра, інфляцыі, імперыялізму і субсідый бізнэсу, фермерам і ветэранам. Яго крыжовы паход за палітычныя рэформы і фінансавы кансерватызм зрабілі яго знакавай фігурай для амерыканскіх кансерватараў той эпохі. Кліўленд быў шырока вядомы за сваю сумленнасць, упэўненасць у сваіх сілах, шчырасць і прыхільнасць да прынцыпаў класічнага лібералізму. Ён нястомна змагаўся супраць палітычнай карупцыі, патранажу і марыянэткавай сістэмы ўлады. У якасці рэфарматара Кліўленд меў такі аўтарытэт, што кансерватыўнае крыло Рэспубліканскай партыі падтрымала яго на выбарах 1884 года.
Падчас яго другога тэрміну адбылася сумнавядомая паніка 1893 года, якая перарасла ў цяжкую нацыянальную дэпрэсію, якую Кліўленд не змог пераламаць. Гэта сруйнавала Дэмакратычную партыю, адкрываючы шлях для рэспубліканскай перамогі на выбарах ў 1894 годзе, а ворагі Кліўленда ў аграрных пытаннях і свабоднага срэбра ўзялі канроль над Дэмакратычнай партыяй ў 1896 годзе. У выніку адбылася палітычная перабудова, якая завяршыла трэцюю партыйную сістэму і запусціла чацвёртую і Прагрэсіўную эру.
Кліўленд быў грозным палітыкам, у адказ ён атрымліваў адпаведную крытыку. Яго ўмяшальніцтва ў Пулманаўскую стачку 1894 года абурыла прафсаюзы па ўсёй краіне; яго падтрымка залатога стандарту і апазіцыя свабоднаму срэбру прывяла да канфрантацыі з аграрным крылом Дэмакратычнай партыі. Крытыкі скардзіліся, што Кліўленд быў перагружаны эканамічнымі катастрофамі ў краіне падчас яго другога тэрміну. Тым не менш, яго рэпутацыя непадкупнага чалавека з добрым характарам пераўзышлі непрыемнасці яго другога прэзідэнцкага тэрміну. Сёння, Кліўленд на думку большасці гісторыкаў лічыцца паспяховым лідарам і ўваходзіць у лік другога эшалона амерыканскіх прэзідэнтаў.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Grover Cleveland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Lundy D. R. Stephen Grover Cleveland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ https://web.archive.org/web/20211129003816/https://www.whitehousehistory.org/questions/how-many-weddings-have-been-held-at-the-white-house Праверана 15 снежня 2021.