Паютэ (саманазвы: Numa, Nuwuvi; англ.: Paiute) — група індзейскіх плямён, якая размаўляе на нумійскіх мовах. Жывуць пераважна ў рэгіёне Вялікі Басейн на тэрыторыі ўсходу Каліфорніі, захаду і поўдню Невады, поўдню Юты, паўднёвага ўсходу Арэгона.

Жанчына і дзеці паютэ ў Іасеміцкай даліне

Па моўнаму прынцыпу падзяляюцца на паўднёвых і паўночных паютэ. Акрамя таго, да паютэ часам адносяць банак і мона.

Назва паютэ паходзіць з іспанскай мовы. Іспанскія пасяленцы на поўначы Мексікі называлі паўднёвых паютэ Payuchi. Мяркуецца, што гэта назва магла значыць "сапраўдныя юты".

Спасылкі правіць