Адкрыць галоўнае меню

Каліфорнія

штат ЗША
Каліфорнія
Сцяг Каліфорніі ГербКаліфорніі
Сцяг Каліфорніі Герб Каліфорніі
Map of USA CA.svg
Іншыя штаты ЗША
Плошча
 — Усяго

423 970 км²
Насельніцтва
 - Усяго (2010)
 — Шчыльнасць

37 253 956
90/км²
Вышыня над ур-м мора
 — Сярэдняя вышыня

884 м


Каліфорнія (англ.: California) — штат на захадзе ЗША. Займае 1-е месца па колькасці насельніцтва і 3-е па плошчы тэрыторыі (пасля Аляскі і Тэхаса). Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Мяжуе са штатамі Арэгон, Невада і Арызона, а таксама з Мексікай на поўдні. Сталіца штата — горад Сакрамента. Буйныя гарады — Лос-Анжэлес, Сан-Дыега, Сан-Хасэ, Сан-Францыска, Санта-Ана, Глендэйл, Мадэста.

Змест

ГеаграфіяПравіць

Геаграфія Каліфорніі адрозніваецца разнастайнасцю ад узбярэжжа Ціхага акіяна да хрыбта Сьера-Невада на ўсходзе краіны, ад пустыні Махавэ на паўднёвым усходзе да лесу Рэдвуд-Дуглас на паўночным захадзе. У сярэдняй частцы штата знаходзіцца Цэнтральная даліна, адзін з самых прадуктыўных сельскагаспадарчых раёнаў у свеце. У Каліфорніі размяшчаюцца самае высокае (гара Уітні) і самае нізкае (Даліна Смерці) месца ЗША. Амаль 40 % Каліфорніі пакрыта лясамі — нямала для параўнальна засушлівага штата. На тэрыторыі знаходзяцца Іасеміцкі нацыянальны парк і Нацыянальны парк Кінгс-Каньён. Каля паўднёвага ўзбярэжжа Каліфорніі месціцца архіпелаг Чанэл. Ён складаецца з 8 астравоў, 5 з якіх уваходзяць у склад аднайменнага марскога запаведніка. На рацэ Фетэр Оравілская плаціна.

ГісторыяПравіць

Тэрыторыя Каліфорніі была населена ў 12 тысячагоддзі да н. э. Да прыходу еўрапейцаў тут жылі шматлікія плямёны індзейцаў вінтун, ёкутаў, каўіла, вапа, мона, тымбіша, чумашаў, тонгва, серана, паютэ, шашонаў, махавэ, чэмехуэві, пома, ката, хупа, талова, мівок, эселен, оланяў, юрок, юкі, віёт, яна і г. д. Некаторыя даследчыкі лічаць, што чумашы і тонгва мелі даеўрапейскія кантакты з палінезійцамі.

Пачынаючы з канца васемнаццатага стагоддзя раён, вядомы як Альта Каліфорнія, быў каланізаваны Іспанскай імперыяй, стаўшы часткай віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 Мексіка, у тым ліку Верхняя Каліфорнія, стала Першай Мексіканскай імперыяй, спачатку як манархія і з наступным пераходам да рэспублікі. У 1846 група амерыканскіх пасяленцаў у Саноме абвясціла незалежнасць Каліфарнійскай рэспублікі. У выніку Амерыкана-мексіканскай вайны Мексіка саступіла Каліфорнію ЗША. Каліфорнія стала 31-м штатам 9 верасня 1850.

У дзевятнаццатым стагоддзі Каліфарнійская залатая ліхаманка парадзіла драматычныя сацыяльныя, эканамічныя і дэмаграфічныя змены ў Каліфорніі, вялікі прыток людзей і эканамічны рост. Асноўныя падзеі ў пачатку 20 стагоддзя ўключалі з'яўленне ў Лос-Анджэлесе цэнтра амерыканскай забаўляльнай індустрыі, а таксама рост буйнамаштабнага турыстычнага сектара.

ЭканомікаПравіць

У дадатак да квітнеючай сельскагаспадарчай галіны Каліфорніі важны ўклад у эканоміку штата ўносяць аэракасмічная, нафтаперапрацоўчая галіны, а таксама сектар інфармацыйных тэхналогій. Калі б Каліфорнія была асобнай краінай, яна займала б месца сярод 10 найбуйнейшых эканомік у свеце, з ВУП аналагічным Італіі, і была б 35-й па колькасці насельніцтва краінай.

Памятныя мясціныПравіць

Вядомыя асобыПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць