Сан-Дыега
Сан-Дыега (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.
Горад
Сан-Дыега
San Diego
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.
ГеаграфіяПравіць
Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор'і гор Сан-Ісідра.
КліматПравіць
Клімат Сан-Дыега | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 31,1 | 32,2 | 37,2 | 36,7 | 36,7 | 38,3 | 37,8 | 36,7 | 43,9 | 41,7 | 37,8 | 31,1 | 43,9 |
Сярэдні максімум, °C | 18,4 | 18,3 | 18,7 | 19,7 | 20,3 | 21,6 | 23,7 | 24,7 | 24,4 | 22,7 | 20,6 | 18,2 | 20,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 13,9 | 14,4 | 15,2 | 16,5 | 17,8 | 19,1 | 21,1 | 22,0 | 21,4 | 19,3 | 16,3 | 13,6 | 17,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 9,4 | 10,4 | 11,8 | 13,3 | 15,2 | 16,7 | 18,6 | 19,3 | 18,4 | 15,9 | 12,0 | 9,1 | 14,2 |
Абсалютны мінімум, °C | −3,9 | 1,1 | 2,2 | 3,9 | 7,2 | 10,0 | 12,2 | 12,2 | 10,0 | 6,1 | 2,2 | 0,0 | −3,9 |
Норма ападкаў, мм | 50 | 58 | 46 | 20 | 3 | 2 | 1 | 1 | 4 | 15 | 26 | 39 | 265 |
Тэмпература вады, °C | 15 | 15 | 15 | 15 | 16 | 17 | 19 | 20 | 20 | 19 | 18 | 16 | 17 |
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide |
ГісторыяПравіць
У XVI стагоддзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 г. Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 г. налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 г., місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
ТранспартПравіць
У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімыПравіць
- Алкала-дэ-Энарэс, Іспанія
- Варшава, Польшча
- Уладзівасток, Расія
- Джэлалабад, Афганістан
- Іакагама, Японія
- Кавітэ, Філіпіны
- Кампінас, Бразілія
- Леон, Мексіка
- Перт, Аўстралія
- Тайчжун, Тайвань
- Тэма, Гана
- Тыхуана, Мексіка
- Чанджу, Паўднёвая Карэя
- Эдынбург, Шатландыя
- Яньтай, Кітай
- Шаблон:Сцяг Брытанскай Калумбіі Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
- Шаблон:Сцяг Вашынгтона Сіэтл, Вашынгтон, ЗША
- Каліфорнія Лос Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
- Каліфорнія Сан Францыска, Каліфорнія, ЗША
- Анкорыдж, Аляска, ЗША
- Шаблон:Сцяг Невады Лас Вегас, Невада, ЗША
- Навачаркаск, Расія[1].
Вядомыя асобыПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
Сан-Дыега на Вікісховішчы |