Алькала-дэ-Энарэс
Алькала-дэ-Энарэс (ісп.: Alcalá de Henares) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд, у 35 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтр гораду занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе было створана адно з першых біскупстваў у Іспаніі.
Горад
Алькала-дэ-Энарэс
Alcalá de Henares
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы неаліту, потым у гэтай мясцовасці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагоддзі да н.э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (па-лацінску: Complutum). Паводле загаду імператара Дыяклетыяна ў 306 годзе тут пакаралі смерцю двух хлопчыкаў-хрысціян, Хуста і Пастара, пасля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагоддзе архібіскуп Таледа кананізаваў мучанікаў, шанаваных у Іспаніі па гэты дзень. Пасля рымлян навакольныя землі належалі вестготам.
З 711 года мясцовасць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасць. 3 мая 1118 года горад быў адбіты войскамі архібіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад развіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўніверсітэт, які быў заснаваны кардыналам Сіснерасам.
У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калумба і каталіцкіх каралёў Ізабелы і Фердынанда. У XVIII—XIX стагоддзі горад прыйшоў у заняпад, універсітэт у 1836 годзе перанеслі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю і гарадок ператварыўся ў прадмесце Мадрыда.
Славутасці
правіцьЦэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да ліку асноўных славутасцей можна прылічыць Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудавана ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і архібіскупскую рэзідэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізіцыі.
Гарады-пабрацімы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алькала-дэ-Энарэс
- Афіцыйны сайт
- Фотаздымкі горада