Трамвай
Трамва́й (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.
ГісторыяПравіць
Першыя трамваі цягнулі коні. Першая ў свеце конка адчынілася ў Балтымары (ЗША, штат Мэрыленд) у 1828 годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфельдзе (сёння ў межах Берліна).
РэкордыПравіць
Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.
Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)
Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут — 68 км.
У Будапешце ходзяць самыя доўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.
Трамвай у розных краінахПравіць
Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).
Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе, пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929. Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) і Мазыры (1988).
На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя і Хелуан).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).