Наваполацкі трамвай
Наваполацкі трамвай — від грамадскага транспарту ў Наваполацку. Існуе фактычна ў выглядзе хуткаснага трамвая. Адкрыццё адбылося 21 мая 1974 года. Выкарыстоўваецца ў асноўным персаналам заводаў «Нітрон» і «Палімір».
Наваполацкі трамвай | |
---|---|
Трамвайная сістэма | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Наваполацк |
Тып сістэмы | пасажырская |
Дата адкрыцця | 21 мая 1974 года |
Колькасць маршрутаў | 2 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 16 |
Агульная даўжыня маршрутаў | 13,7 |
Колькасць трамвайных паркаў | 1 |
Колькасць вагонаў | ▲37 |
Шырыня каляіны | 1524 |
Напружанне кантактнай сеткі | 550 |
Рэгламентаваная вышыня падвешвання кантактнай сеткі | 5.5 |
Працягласць самага доўгага маршруту | 9,1 км, № 1 |
Пасажырапаток за год | 5,3 млн |
Кампанія-перавозчык | НТКУП «Трамвайны парк» |
Сайт кампаніі | novopolotsk.by |
Вікісховішчы | на
Трамвайная сістэма ў Наваполацку з’яўляецца трэцяй хуткаснай сістэмай, адкрытай у СССР, і трэцяй, адкрытай у Беларусі.
Па стане на студзень 2016 года ў горадзе дзейнічае адна трамвайная лінія, 2 маршруты
, эксплуатуецца 41 трамвайны вагон (36 лінейных і 5 службовых) .Па ўсёй даўжыні лінія трамвая размяшчаецца на адасобленым палатне, у горадзе ідзе цэнтрам ускраіннага бульвару (Камсамольская вул. і вул. Блахіна) уздоўж гарадскіх раёнаў, за межамі горада лінія пракладзена ўздоўж ускрайку лесу, паралельна дарозе.
Гісторыя
правіцьПерадумовы стварэння
правіцьАдразу пасля заснавання завода «Палімір» паўстала пытанне аб хуткім і экалагічным транспарце, які б падвозіў працаўнікоў да завода. Першапачаткова планавалася стварыць тралейбусную лінію, аднак гэта было прызнана эканамічна нявыгадным. Было вырашана стварыць трамвайную сістэму.
Будаўніцтва
правіцьУ 1967 годзе пачалося будаўніцтва трамвайнай сістэмы ў Наваполацку. Асноўным яе прызначэннем быў падвоз працоўных да такіх заводаў, як «Палімір», «Нітрон» і «Вымяральнік».
У перыяд будаўніцтва ў трамвайным парку № 1 існаваў злучальны шлях (гейт) з чыгункай, па ім перавозілі будаўнічыя матэрыялы з усяго СССР з чыгункі ў горад. Пазней ён быў разабраны, а яго тэрыторыя была аддзеленая шырокай вуліцай і платамі.
Часта праекты змяняліся, напрыклад, было вырашана адмовіцца ад падземных пераходаў ля некалькіх прыпынкаў.
Развіццё
правіцьТрамвайны парк быў адкрыты 26 снежня 1973 года. Ў лютым 1974 года трамвай КТМ-5М3 № 001 (спісаны ў жніўні 2009 года) першым выйшаў на абкатку. Ім кіравала Кацярына Пархімовіч.
Раніцай 21 мая 1974 года першы наваполацкі трамвай выйшаў на лінію. Ім кіравала Кацярына Гаўрыльчык.
У лютым 2003 года трамвайнае прадпрыемства было нацыяналізавана і перададзена гораду (да гэтага яно было ў складзе цэха № 801 завода «Палімір»). Было ўтворана НТ КУП «Трамвайны парк».
У 2000 годзе сістэма перавезла рэкордную колькасць пасажыраў — 5,3 мільёна чалавек.
3 чэрвеня 2004 года быў афіцыйна адкрыты скарочаны трамвайны маршрут №Д «Трамвайны парк — завод Вымяральнік».
Летам 2004 года ўпершыню ў гісторыі сістэмы прыбыў новы трамвайны вагон — АКСМ-60102 № 050 (пабудаваны ў ліпені 2004). Апошні вагон гэтай мадэлі прыбыў у трамвайны парк 22 жніўня 2012 года.
1 верасня 2011 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы ў Наваполацку вагон АКСМ-62103 № 059.
25 лістапада 2014 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы аднасекцыйны эксперыментальны вагон АКСМ-802 № 061. Ён быў заснаваны на сучлененым трохсекцыйным АКСМ-843. На студзень 2016 года гэты вагон — адзіны мадэлі АКСМ-802.
У цяперашні час шляхі і кантактная сетка моцна зношаныя, яны маюць патрэбу ў замене.
Маршруты
правіцьУсяго на лініі трамвая 13 прыпынкаў. Сярэдняя адлегласць паміж імі — 0,76 км.
Існуе два кольцы: «Завод „Вымяральнік“», якое мае 4 пуці, і «Нітрон», на якім 3 пуці. На першым коле 3 адстойныя пуці, на другім — 2. На левых адстойных пуцях абодвух кольцаў ёсць назіральныя ямы, цяпер яны не выкарыстоўваюцца.
Па стане на студзень 2016 года ў Наваполацку дзейнічаюць два трамвайныя маршруты. Афіцыйна ў іх няма нумарацыі, аднак на некаторых вагонах можна ўбачыць шыльды з лічбай 1.
Дзеючыя маршруты
правіць№ маршрута | Дата адкрыцця | Маршрут руху | Даўжыня | Зноскі |
---|---|---|---|---|
1 | 21 мая 1974 | «Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — вуліца Блахіна — Прамысловая вуліца — Трамвайны парк — «„Нітрон“„ | 9,1 км | |
Д | 3 чэрвеня 2004 | “Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — Прамысловая вуліца —
Трамвайны парк |
4,6 км | Працуе ў гадзіны «пік» |
Рухомы састаў
правіцьМадэлі і колькасць эксплуатаваных вагонаў
правіцьПарк рухомага складу складаецца з наступнай колькасці вагонаў:
- 37 пасажырскіх (з іх 6 адхіленыя ад эксплуатацыі);
- 11 службовых
Большасць рухомага складу — вагоны КТМ-5 і АКСМ-60102. Вагоны КТМ-5 былі вырабленыя ў 1973 і 1986 гадах, АКСМ-60102 былі вырабленыя ў 2004—2012 гадах. У 2011 годзе ў трамвайны парк прыбыў першы і адзіны ў Наваполацку вагон АКСМ-62103, а ў 2014 — эксперыментальны вагон АКСМ-802. Вагоны АКСМ былі вырабленыя на мінскім прадпрыемстве «Белкамунмаш», вагоны КТМ — на Усць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе. Пэўнай афарбоўкі ў вагонаў няма, напрыклад, вагон АКСМ-802 афарбаваны ў казанскую афарбоўку, вагоны КТМ-5 наогул могуць быць афарбаваныя ў жоўты, сіні, блакітны, зялёны колеры, часам нават вагоны могуць быць двухколерныя.
Лінейныя | ||||||
Мадэль | Колькасць | Гады выпуску | Перыяд эксплуатацыі | Зноскі | ||
---|---|---|---|---|---|---|
КТМ-5 |
24 ед. | 1973, лістапад 1986, 1992 (71-605А) | з 1974 | Працуюць па СМА | ||
АКСМ-60102 |
10 адз. | 2004 — 2012 | з 2004 | |||
АКСМ-843 | 1 адз. | жнівень 2011 | з 2011 | |||
АКСМ-802 | 1 ед. | лістапад 2014 | з 2015 | Эксперыментальны | ||
Службовыя | ||||||
Мадэль | № вагона | Год выпуску | Зав. № | Зноскі | ||
КТМ-5 | 007 | 1973 | 1652 | Вышка КС | ||
ГС-4 | ГС-4 1 | 1970-я | Снегаачышчальнік | |||
ГС-4 | ГС-4 2 | 1970-я | 10 | Снегаачышчальнік | ||
ГС-4 | ГС-4 3 | 1970-я | 20 | Снегаачышчальнік | ||
ТК-28 | ТК 28 | 1970-я | 489 | рэйкатранспарцёр |
Сістэма многіх адзінак
правіцьУ Наваполацку эксплуатуецца некалькі вагонаў КТМ-5, якія працуюць па сістэме многіх адзінак. За дзень на лінію выпускаецца адзін-два трамвайныя цягнікі, якія працуюць па СМА. Усяго існуе 7 счэпак, счэпкі № 1, 3, 6, 11, 12 адмененыя праз спісанне аднаго з трамвайных вагонаў, які працуе па сістэме.
Перспектывы развіцця
правіць№ | Перспектыўная
дата адкрыцця |
Маршрут руху | Даўжыня | Зноскі |
---|---|---|---|---|
1 | пасля 2020 года | Кальцо «Завод „Вымяральнік“» — Камсамольская вуліца — Заводскі праезд — Маладзёжная вуліца — кальцо «Падкасцельцы» | 3,2 км | Пад мостам Маладзёжнай вуліцы ў канцы 80-х быў высыпан пясок — гэта задзел пад трамвайны прыпынак. Зараз на гэтым месцы пабудавана аўтастаянка.
З’яўляецца перспектыўным варыянтам развіцця трамвайнай сістэмы, праект занесены ў генеральны план горада. |
2 | пасля 2025 года | Кальцо «Падкасцельцы» — Маладзёжная вуліца — у Полацк |
Спасылкі
правіцьСайты
правіцьАфіцыйны сайт
правіцьСхемы лініі
правіцьФорумы і неафіцыйныя сайты
правіць- Фатаграфіі рухомага складу і лініі трамвая Наваполацка, схемы лініі
- Трамвай Наваполацка
- Гарадскі электратранспарт былога СССР . Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2013. Праверана 24 студзеня 2017.
- Трамвай у Наваполацку
Фотаздымкі
правіць- Вагон АКСМ-802 № 061
- Задзел пад трамвайны прыпынак на скрыжаванні Маладзёжнай вуліцы і Заводскага праезду (7 чэрвеня 2004 года)
- Вагон АКСМ-62103 № 059
- Вагон ТК-28
- Вагон ГС-4 № 1
- Расклад руху трамваяў з аб’явай аб запуску трамвайнага маршруту № Д (7 чэрвеня 2004 года)
- Расклад руху трамваяў на прыпынку «Аўтавакзал» (19 мая 2012 года)