БКМ-62103

(Пасля перасылкі з АКСМ-62103)

БКМ-62103беларуская ўдасканаленая мадэль беларускага трамвая АКСМ-601 з транзістарнай сістэмай кіравання, цягавымі рухавікамі пераменнага току, якія дазваляюць эканоміць да 50 % ужывання электраэнергіі, калі параўнаць з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання, са змененай святлатэхнікай, бамперамі і шклом каля цэнтральных дзвярэй. Уяўляе сабой аднасекцыйны вагон, які мае дзве маторныя цялежкі вытворчасці «Белкамунмаш», трохдзверны, з пераменным узроўнем падлогі (у сярэдзіне салона падлога нізкая) і асінхроннымі цягавымі электрарухавікамі. Прызначаны для эксплуатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм.

БКМ-62103

БКМ-62103 у Віцебску.
Вытворца Беларусь Белкамунмаш/Stadler Minsk
Адзінак пабудавана 94
Гады выпуску 2009—сучаснасць
Папярэднік АКСМ-601
Пераемнік БКМ-802
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць 100 км/г
Маса 20 т
Месцаў для сядзення 29
Намінальная змяшчальнасць 130 (5 чал/м²)
Поўная змяшчальнасць 159 (8 чал/м²)
Нізкападлогавасць <35%
Напружанне сеткі 550 В
Напружанне бартавой сеткі 24 В
Колькасць дзвярэй 3
Габарыты
Каляіна 1524 мм
Даўжыня 15 270 мм
Шырыня 2500 мм
Вышыня 3850 мм
База 7350 ± 6 мм
База цялежкі 1940 ± 0,5 мм
Дыяметр колаў 710 мм
Рухавікі
Магутнасць 50 кВт
БКМ-62103 на Вікісховішчы