Наваполацк

горад у Беларусі

Навапо́лацк[5] (трансліт.: Navapolack) — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017)[6].

Горад
Наваполацк
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1958
Плошча
48,49[1] км²
Вышыня цэнтра
133 ± 1 м і 143 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 95 717 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Шчыльнасць
2 109 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 80,89 %,
рускія — 15,51 %,
украінцы — 1,47 %,
іншыя — 2,13 %[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Паштовы індэкс
211440
Аўтамабільны код
2
СААТА
2418000000
Афіцыйны сайт
novopolotsk.by  (руск.)
Наваполацк на карце Беларусі ±
Наваполацк (Беларусь)
Наваполацк
Наваполацк (Віцебская вобласць)
Наваполацк

Гісторыя

правіць

У 1954 дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Заходняй Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Заходняй Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.

22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі, у склад пасёлка ўключаны прамысловая пляцоўка Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, пляцоўка вытворча-тэхнічнай базы будаўнічага трэста № 16 «Нафтабуд», размешчаныя на тэрыторыі Ветрынскага раёна, тэрыторыя жылога гарадка, а таксама вёскі Плаксы, Серадома і Слабада, пералічаныя са складу Экіманскага сельсавета Полацкага раёна[7]. Утвораны рабочы пасёлак быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Полацкага гарсавета.

У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.

14 снежня 1963 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласці[8].

30 верасня 1964 года ў мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна[9], 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі Фарынаўскага сельсавета[10].

У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.

У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).

28 красавіка 1978 года ў склад Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета[11].

Геаграфічнае становішча

правіць

Наваполацк пабудаваны на раўніннай багнаватай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка — дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу[12].

Месцазнаходжанне

правіць
Адлегласць ад Наваполацка да буйных гарадоў (па аўтадарогах)[13][14]
  Рыга ~ 407 км
  Стакгольм ~ 1209 км
  Осла ~ 2301 км
  Пскоў ~ 281 км
  Санкт-Пецярбург ~ 595 км
  Талін ~ 657 км
  Хельсінкі ~ 742 км
  Мурманск ~ 1878 км
  Цвер ~ 579 км
  Волагда ~ 1095 км
  Архангельск ~ 1691 км
  Даўгаўпілс ~ 186 км
  Берлін ~ 1278 км
  Капенгаген ~ 1704 км
  Лондан ~ 2342 км
 
Ружа вятроў
  Масква ~ 631 км
  Омск ~ 3223 км
  Іркуцк ~ 5697 км
  Магадан ~ 9794 км
  Уладзівасток ~ 9810 км
  Хабараўск ~ 10020 км
  Вільнюс ~ 258 км
  Гродна ~ 433 км
  Брэст ~ 583 км
  Варшава ~ 708 км
  Прага ~ 1383 км
  Парыж ~ 2290 км
  Рым ~ 2529 км
  Мадрыд ~ 3611 км
  Мінск ~ 235 км
  Магілёў ~ 256 км
  Гомель ~ 431 км
  Кіеў ~ 683 км
  Львоў ~ 847 км
  Варонеж ~ 953 км
  Адэса ~ 1149 км
   Севастопаль ~ 1636 км
  Краснадар ~ 1783 км
  Тэль-Авіў ~ 3956 км
  Данецк ~ 1420 км
  Уладзікаўказ ~ 2198 км
  Душанбэ ~ 4381 км
  Дэлі ~ 5984 км
  Пекін ~ 8005 км

Насельніцтва

правіць
  • XX стагоддзе: 1970 — 40,1 тыс. чал.[15]; 1995 — 96,1 тыс. чал.[15]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 100,8 тыс. чал.; 2009 год — 101,0 тыс. чал.; 2009 год — 98 138 чал. (перапіс)[4]; 2016 год — 102 394 чал.[16]; 2017 год — 102 288 чал.[6]

Эканоміка

правіць

У горадзе існуе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з’яўляецца ДГП «Базіс».

Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.

12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку[17].

Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ

Транспарт

правіць

Культура

правіць

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.

Адукацыя

правіць
 
Наваполацк, вуліца Маладзёжная, дом 47. Будынак падатковай інспекцыі горада. На заднім плане — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, званы студэнтамі «Бастыліяй»[18].

Першай у Наваполацку ў 1959 г. была адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 г. Полацка. У 1963 г. пачала работу СШ № 2, у 1966 г. — СШ № 3, у 1969 г. — СШ № 4.

На сённяшні дзень у горадзе працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.

Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:

  • СШ № 1 — з архітэктурна-мастацкім ухілам;
  • на базе СШ № 2 працуе ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі воінскай славы» (раней ён называўся «Чырвоныя следапыты»), створаны абсерваторыя і планетарый;
  • СШ № 3 — з музыкальна-харавым ухілам;
  • СШ № 4 — з кадэцкіми фізіка-матэматычными класамі, якія рыхтуюць вучняў для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь;
  • СШ № 5 працуе па этнаграфічнай праграме;
  • СШ № 6 (з 1 верасня 1992 г. Наваполацкая гімназія, зараз гімназія № 1);
  • СШ № 7- з харэаграфічным ухілам;
  • СШ № 9 — з паглыбленым вывучэннем замежных моў; (Зараз гімназія № 2)
  • СШ № 10 З 1993 г. у школе адкрыты Наваполацкі ліцэй, які рыхтуе вучняў да паступлення ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • СШ № 12 — з экалагічным ухілам.

У горадзе адкрыты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.

Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў — дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Палац дзяцей і моладзі.

Медыцына

правіць

У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі[19]. ААТ «Нафтан» уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,

Славутасці

правіць
 
Зіма ў Наваполацку. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў.

  • Курган працоўнай славы знаходзіцца ў прамзоне насупраць аўтапарка № 6.
  • Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» ўстаноўлены на вуліцы Маладзёжнай — на месцы пачатку будаўніцтва горада[20].
  • Помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатораву — першаму дырэктару НПЗ. Устаноўлены ў 1993 годзе на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптар Л. Аганаў.
  • Помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 годзе. Аўтар А. Захараў.
  • Помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму» ўстаноўлены ў 1984 годзе прамзоне, каля завода ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў, А. Селіванаў.
  • Мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 годзе ўстаноўлены па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір» у 1974 годзе.
  • Помнік Л. П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы Полацка ўстаноўлены ў 1970 годзе ля СШ № 3. Скульптар А. Дупін.
  • Помнік на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка па вуліцы Паркавай. Аўтар — архітэктар М. Царык.
  • У 2002 годзе ў раёне гасцініцы «Нафтан» пастаўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аўтар Л. Аганаў.

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. а б Вынікі перапісу 2009 года
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  6. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Полацкі ў горад і прысваенні яму назвы Новаполацк ад 14 снежня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 37 (1037).
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў мяжу горада Новаполацка ад 30 верасня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 29 (1069).
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Шніткі ў мяжу горада Наваполацка ад 17 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 12 (1206).
  11. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  12. Мядзведзеў, А.І. Наваполацк / А.І. Мядзведзеў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 3. - С. 444.
  13. Разлік адлегласцяў паміж гарадамі. транспартная кампанія «КСВ 911». Праверана 21 жніўня 2021.
  14. Карты Google
  15. а б Беларусь 1995.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Рыжкова, Н. Успех - в новых технологиях и инвестициях / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. - 2010. - 9 дек. - С. 10. Об итогах и перспективах социально-экономического развития г. Новополоцка, рассмотренных на заседании горисполкома
  18. (руск.) Букотина-Исупова, Е. Н.. «Бастылія» адзначыла Дзень універсітэта. ПДУ (23 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
  19. Готовы прийти на помощь : [здравоохранение г. Новополоцка] // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. - С. 6.
  20. Помнікі гісторыі горада Наваполацка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Полацка / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2002. – С. 842.
  21. http://www.kurskadmin.ru/node/911
  22. На Полаччыне разьвіталіся з Васілём Храмцовым https://www.svaboda.org/a/24232253.html

Літаратура

правіць
  • Наваполацк // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511—512. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Вялічка, У. Наваполацкі ўзлёт / У. Вялічка // Беларуская думка. — 2007. — № 4. — С. 28—44.

Спасылкі

правіць