Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі
Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (20 сакавіка 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі лёгкаатлет (кіданне молата), палітык. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1998). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
20 сакавіка 1977 (47 гадоў) г. Наваполацк, Віцебская вобласць |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Срэбра | Пекін 2008 | Кіданне молата |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету | ||
Золата | Хельсінкі 2005 | Кіданне молата |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | Гётэбарг 2006 | Кіданне молата |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 сакавіка 1977 года ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці.
Скончыў юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лёгкай атлетыкай пачаў займацца з сямі гадоў. Заслужаны майстр спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, прызёр Алімпійскіх гульняў.
Працаваў інструктарам па спорце ў вайсковай часці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года — старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» (на грамадскіх пачатках).
Быў дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Быў дэлегатам другога, трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[1]
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.
25 верасня 2014 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, 28 верасня 2018 года пераабраны на новы тэрмін. 24 верасня 2020 года пакінуў пасаду.
Як паведаміла выданне Tribuna.com, братоў Алега і Вадзіма Дзевятоўскіх беспадстаўна затрымалі ў жніўні 2020 года ў кавярні ў цэнтры Мінска і адвезлі на Акрэсціна, дзе працягнулі здзекі[2]. Пасля адзін з братоў-спартоўцаў парэзаў сабе вены, а другі публічна адрокся ад А. Лукашэнкі[3].
Спартыўная кар’ера
правіцьСярэбраны прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў да 20 гадоў (1996 г., Сідней, Аўстралія). Сярэбраны прызёр міжнароднага турніра (2000 г.). Напярэдадні Летніх Алімпійскіх гульняў 2000 ў Сіднеі В. Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжыванне нандролона.
Займаў 4-е месца на XVIII Алімпійскіх гульнях (2004 г., Афіны), 7-е месца на IX чэмпіянаце свету (2003 г., Парыж).
На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Вадзім Дзевятоўскі паказаў другі вынік і быў узнагароджаны сярэбраным медалём. Аднак допінг-пробы В. Дзевятоўскага і бронзавага прызёра спаборніцтваў Івана Ціхана, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваны, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб’яўлена 11 снежня, пасля пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ва ўжавнні допінгу Вадзім Дзевятоўскі быў абвінавачыны ў другі раз, і гэта рабіла немагчымым яго далейшы ўдзел у Алімпіядах. Аднак 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.
Трэнеры: А. Дупін, П. Зайцаў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Удастоены званняў «Ганаровы жыхар Наваполацка», «Чалавек года Віцебшчыны — 2009».
Сям'я
правіцьБрат вадналыжніка Алега Дзевятоўскага (нар. 1973), заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь.
Жанаты, мае сына Льва.
Зноскі
- ↑ http://www.belayarus.by/today/organ/
- ↑ Tribuna.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 22 чэрвеня 2021.
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 24 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (бел.)
- Старонка аб Дзевятоўскім на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне
- Вадзім Дзевятоўскі — профіль на сайце IAAF (англ.)
- Інтэрв’ю газеце «Беларусь Сёння» Архівавана 27 верасня 2007.
- Інтэрв’ю газеце «Спартыўная панарама» Архівавана 14 сакавіка 2007.