Наваполацк
Навапо́лацк[4] (афіц. транс.: Navapolack) — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017)[2].
Горад
Наваполацк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
У 1954 дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Заходняй Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Заходняй Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.
З 1959 існаваў рабочы пасёлак Полацкі, а з 1963 Презідыўм Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласці .
У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.
У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.
У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).
ГеаграфіяПравіць
Горад Наваполацк пабудаваны на раўніннай багнаватай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка - дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу[5].
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
У горадзе існуе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з'яўляецца ДГП “Базіс”.
Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.
12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення №10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку[7].
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ
ТранспартПравіць
КультураПравіць
Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.
АдукацыяПравіць
Першай у Наваполацку ў 1959 г. была адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 г. Полацка. У 1963 г. пачала работу СШ № 2, у 1966 г. – СШ № 3, у 1969 г. – СШ № 4.
На сённяшні дзень у горадзе працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.
Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:
- СШ № 1 – з архітэктурна-мастацкім ухілам;
- на базе СШ № 2 працуе ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі воінскай славы» (раней ён называўся «Чырвоныя следапыты»), створаны абсерваторыя і планетарый;
- СШ № 3 – з музыкальна-харавым ухілам;
- СШ № 4 – з кадэцкіми фізіка-матэматычными класамі, якія рыхтуюць вучняў для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь;
- СШ № 5 працуе па этнаграфічнай праграме;
- СШ № 6 (з 1 верасня 1992 г. Наваполацкая гімназія, зараз гімназія №1);
- СШ № 7- з харэаграфічным ухілам;
- СШ № 9 - з паглыбленым вывучэннем замежных моў; (Зараз гімназія №2)
- СШ № 10 З 1993 г. у школе адкрыты Наваполацкі ліцэй, які рыхтуе вучняў да паступлення ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
- СШ № 12 – з экалагічным ухілам.
У горадзе адкрыты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.
Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў – дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Дварэц дзяцей і моладзі.
МедыцынаПравіць
У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі[9]. ААТ "Нафтан" уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,
СлавутасціПравіць
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць»
У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў.
- Курган працоўнай славы знаходзіцца ў прамзоне насупраць аўтапарка № 6.
- Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» ўстаноўлены на вул. Маладзёжнай – на месцы пачатку будаўніцтва горада[10].
- Помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатораву – першаму дырэктару НПЗ. Устаноўлены ў 1993 г. на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптар Л. Аганаў.
- Помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні в. Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 г. Аўтар А. Захараў.
- Помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму» ўстаноўлены ў 1984 г. у прамзоне, каля завода ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў, А. Селіванаў.
- Мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 г. устаноўлены па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір» у 1974 г.
- Помнік Л.П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы г. Полацка ўстаноўлены ў 1970 г. ля СШ № 3. Скульптар А. Дупін.
- Помнік на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка па вуліцы Паркавай. Аўтар – архітэктар М. Царык.
- У 2002 годзе ў раёне гасцініцы «Нафтан» пастаўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аўтар Л. Аганаў.
Вядомыя асобыПравіць
- Дзмітрый Львовіч Аганаў (нар. 1976) — беларускі скульптар.
- Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. 1991) — беларускі гісторык.
- Уладзімір Арлоў
- Сяргей Астапчук
- Навум Гальпяровіч
- Вадзім Дзевятоўскі
- Андрэй Касціцын
- Сяргей Алегавіч Касціцын
- Алена Саннікава
- Сяржук Сокалаў-Воюш
- Віктар Іванавіч Яронька
- Ігар Вячаслававіч Астапковіч
- Дзяніс Мікалаевіч Карась (нар. 1978) — беларускі палітык.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Мядзведзеў, А.І. Наваполацк / А.І. Мядзведзеў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 3. - С. 444.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Рыжкова, Н. Успех - в новых технологиях и инвестициях / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. - 2010. - 9 дек. - С. 10. Об итогах и перспективах социально-экономического развития г. Новополоцка, рассмотренных на заседании горисполкома
- ↑ (руск.) Букотина-Исупова, Е. Н. «Бастылія» адзначыла Дзень універсітэта. ПДУ (23 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Готовы прийти на помощь : [здравоохранение г. Новополоцка] // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. - С. 6.
- ↑ Помнікі гісторыі горада Наваполацка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Полацка / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2002. – С. 842.
ЛітаратураПравіць
- Вялічка, У. Наваполацкі ўзлет / У. Вялічка // Беларуская думка. - 2007. - № 4. - С. 28-44.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваполацк
- Геаграфічныя звесткі па тэме Наваполацк на OpenStreetMap
- ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ — Наваполацк