Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў

Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці.

Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў
Дата заснавання 1967
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Ктатарава, д. 20.

ГісторыяПравіць

Установа адукацыі заснавана ў ліпені 1967 года на базе спецтрэста «Белсантэхмантаж № 1» з прысваеннем назвы «Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».

З 1 ліпеня 2014 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 28 сакавіка 2014 года № 193 і загада ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 4 красавіка 2014 года № 139 ліцэй быў перайменаваны ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў».

Каледж рыхтуе штукатураў, абліцовачнікаў-плітачнікаў, мантажнікаў, электрамантажнікаў, электрагазазваршчыкаў, слесараў.

Былыя назвыПравіць

  • Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
  • З 1 верасня 1984 года на падставе загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 4 ліпеня 1984 года № 81 навучальная ўстанова перайменавана ў «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
  • З 1 верасня 1989 года на падставе загаду Міністэрства народнай адукацыі БССР ад 4 студзеня 1989 года № 14 навучальная ўстанова перайменавана ў «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
  • З 1 верасня 2001 года на падставе загаду Віцебскага аблвыканкама ад 21 чэрвеня 2001 года № 384 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
  • З 1 верасня 2008 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 5 лістапада 2007 года № 766 і загаду ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 20 лістапада 2007 года № 386 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў»[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Александров, А. В училищах праздник / А. Александров // Витебский курьер. — 2005. — 14 окт. — С. 2.
  • Волынцева, А. С юбилеем, лицей строителей! / А. Волынцева // Новая газета (Наваполацк). — 2012. — 9 окт. — С. 3.
  • Павлюк, Ю. Здесь учат созидать / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). — 2007. — 12 кастр. — С. 4.
  • Павлюк, Ю. Отвечая потребностям производства, ГПТУ-89 готовится стать лицеем / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). — 2007. — 29 мая. — С. 5.
  • Павлюк, Ю. Строители будущего / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). — 2005. — 4 кастр. — С. 2.
  • Рожкевич, Г. С днем рождения, училище! / Г. Рожкевич // Химик (Новополоцк). — 2002. — 10 окт. — С. 2.
  • Рожкевич, Г. С днем рождения. ПТУ / Г. Рожкевич // Народнае слова. — 2002. — 8 кастр. — С. 5.
  • Рожкевич, Г. Юбилей встречаем с оптимизмом / Г. Рожкевич // Віцебскі рабочы. — 2002. — 12 кастр. — С. 2.
  • Стрельченко, О. Твердая «десятка» лицея строителей / О. Стрельченко // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 27 крас. — С. 4.