Мемарыяльны комплекс «Першая палатка»

Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» — мемарыяльны комплекс у Наваполацку. Знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай, дзе ў 1958 годзе паставілі палаткі першыя будаўнікі Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, будаўніцтва якога паклала пачатак узнікнення горада.

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс «Першая палатка»
55°32′32,80″ пн. ш. 28°37′42,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Наваполацк
Дата пабудовы 1965 год

АпісаннеПравіць

У 1965 годзе ў гонар першапраходцаў узведзены помнік «Першая палатка». У комплекс уваходзіць стэла з надпісамі: «На гэтым месцы стаяла першая палатка будаўнікоў горада і прамысловага вузла» і «Слава будаўнікам Наваполацка» і скульптурная група з трох рабочых, якія ўзяліся за рукі, адна з іх дзяўчына. Побач знаходзіцца палатка, якая дала назву помніку.

На падпорнай сценцы комплексу ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі заслужанаму будаўніку рэспублікі, ганароваму грамадзяніну Наваполацка Мікалаю Цімафеевічу Архіпцу, ганаровым гараджанам Мікалаю Леанідавічу Генаву, Пятру Міхайлавічу Пілатовічу[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Вахрамеева, И. Дань уважения / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2003. – 16 сент. – С. 2.
  • Кірэйшын, М. В. Месца першай палаткі будаўнікоў горада / М. В. Кірэйшын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 372.
  • «Первая палатка» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 24.