Мікалай Леанідавіч Геноў

Мікалай Леанідавіч Гено́ў (19302002) — беларускі трэнер, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту.

Мікалай Леанідавіч Геноў
Род дзейнасці трэнер
Дата нараджэння 30 студзеня 1930(1930-01-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2002(2002-02-22) (72 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 студзеня 1930 года ў Полацку.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР, працаваў у калгасе.

У 1944 годзе вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 годзе прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 года працаваў ва Упраўленні механізацыі № 141 Наваполацка кранаўшчыком, быў задзейнічаны на будаўніцтве аб’ектаў Полацка і Наваполацка.

Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 года быў прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980).

22 лютага 2002 годзе загінуў у аўтамабільнай аварыі.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

У 2003 годзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце Наваполацка імя М. Л. Гено́ва. Пачынаючы з 2003 года ў Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генава з удзелам спартсменаў з розных краін свету.

У памяць аб М. Л. Гено́ве ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошка[1].

Імя М. Л. Гено́ва носіць адна з вуліц Наваполацка.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Быньков, А. Парящие над водой / А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 10 сент. — С. 15.
  • В память о Николае Генове // Информ Плюс (Полоцк). — 2011. — 29 сент. — С. 5.
  • Генов Николай Леонидович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 6.
  • Малашеня, Л. С именем Николая Генова / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2015. — 14 февр. — С. 11.
  • Только вперёд! // Новополоцк сегодня. — 2016. — 10 июня. — С. 7.
  • Факеев, В. Он море прописал на суше / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 15 февр. — С. 2.
  • Факеев, В. Союз всемирный нас отметил / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 22 февр. — С. 3.
  • Факеев, В. Яркий след на земле и воде / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2016. — 21 июня. — С. 4.

Спасылкі

правіць