Полацкі раён
Полацкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г., у сучасных межах з 1960 г. Падзелены на 17 сельскіх саветаў. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Расонскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Шумілінскім і Гарадоцкім раёнамі, а таксама з Расійскай Федэрацыяй.
Полацкі раён | |||||
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|---|
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Полацк | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 67,92 %, руская 30,33 % Размаўляюць дома: беларуская 35,33 %, руская 60,02 %[1] |
||||
Насельніцтва (2014) |
109 016 чал,[2] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 7,59 чал./км² (20-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 86,95 %, рускія — 9,97 %, украінцы — 1,39 %, іншыя — 1,69 %[1] |
||||
Плошча |
3 137,78[3] км² (1-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
136 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГеаграфіяПравіць
Раён размешчаны ў Полацкай нізіне. Паверхня раёна пераважна плоская, ускладняецца марэннымі ўзгоркамі, рачнымі далінамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, радзей озамі. 70 % тэрыторыі на вышыні ніжэй за 150 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 180 м (за 2 км на поўдзень ад Ветрына), найбольш нізкі пункт 105 м (урэз Заходняй Дзвіны на захад). Глыбіня расчлянення рэльефу на ўзгорыста-азёрных участках да 20 м/км².
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночнай ускраіны Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы і паўднёва-ўсходняй ускраіны Латвійскай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, у ледавіковых лагчынах — бярэзінскага і беларускіх зледзяненняў магутнасцю ад 30—50 м на водападзелах да 163 м у ледавіковых лагчынах; ніжэй дэвонскія да 300 м, на захадзе ардовікскія да 10—20 м і кембрыйскія да 50 м, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд) да 300—350 м адклады. Пароды крышт. фундамента на глыбіні 600—800 м ніжэй узроўню мора.
Глебы раёна адносяцца да Полацкага (большая частка), Сенненска-Расонска-Гарадоцкага (на паўночным усходзе) і часткова Шаркоўшчынска-Верхнядзвінскага (на паўднёвым захадзе) аграглебавых раёнаў. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, а таксама тарфяна-балотныя. Вядомы шматлікія радовішчы торфу, таксама радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў.
Лясы займаюць 53 % тэрыторыі раёна.
Налічваецца 311 азёраў, агульная плошча якіх складае 106 кв.км. Азёры:
- Астроўна,
- Белае, басейн Дрысы, Возера Братаўна
- Возера Глыбокае, Званае,
- Возера Янова,
- Возера Чарвятка,
- Возера Наўліцкае,
- Гомель,
- Возера Бабына,
- Возера Невежа, Возера Пушна,
- Сосна, Возера Страдань,
- Лешна (Сосна), Возера Чарбамысла
- Белае, басейн Дахнаркі
- Зыкоўскае возера
і іншыя.
Асноўная рака — Заходняя Дзвіна з прытокамі Обаль, Палата, Ушача, Нача, Сосніца, Тураўлянка і інш. Усяго — 21 рака.
НасельніцтваПравіць
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 405 населеных пунктаў (2007).
Колькасць насельніцтва раёна (без уліку Полацка і Наваполацка):
- 1998 — 33,8 тыс. чал.
- 2003 — 30 тыс. чал.
- 2006 — 28,6 тыс. чал.
- 2008 — 27,2 тыс. чал.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць чыгункі Невель—Полацк—Маладзечна і Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс. Аўтадарогамі раён звязаны з гарадамі Віцебск, Рыга, Лепель, Глыбокае, Мёры, Верхнядзвінск, а таксама гарадскімі пасёлкамі Асвея і Расоны.
Вядомыя асобыПравіць
- Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (1913—1986) — беларускі пісьменнік.
- Антон Антонавіч Грыневіч (1877—1937) — збіральнік беларускага музычнага фальклору, педагог, выдавец, кампазітар.
- Пётр Фёдаравіч Лысенка — беларускі археолаг.
- Таццяна Савельеўна Марыненка — савецкая партызанка.
- Уладзімір Азін (1895, Мар’янава — 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, начдзіў.
- Ганна Фёдараўна Арцёменка — Герой Сацыялістычнай працы.
- Мікола Сямашка (1914—1941) — беларускі паэт.
- Міхаіл Раманавіч Суднік — беларускі мовазнаўца.
- Аркадзь Аляксандравіч Барэйка — савецкі военачальнік.
- Дзмітрый Данілавіч Валенцік — Герой Савецкага Саюза.
- Браніслаў Эпімах-Шыпіла — дзеяч беларускай культуры.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Перепись населения - 2009
- ↑ Cтатистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
СпасылкіПравіць
- Полацкі раённы выканаўчы камітэт
- Спіс населенных пунктаў Полацкага раёна па сельсаветах
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Навіны Полацкага раёна на сайце Westki.info
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Азёры Полацкага раёна на сайце poseidon.by (руск.)