Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
УАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Полацкага раёна. Будынак ЦГБ знаходзіцца ў Полацку.
Полацкая ЦГБ | |
---|---|
Каардынаты | |
Адрас | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
polmed.by/polotskaya-tse… |
Гісторыя
правіцьУ 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў — тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае.
Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе — абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе — стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў.
У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна — дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры.
Структура Полацкай ЦГБ
правіцьУ склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:
- Бабыніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Багатырская ўрачэбная амбулаторыя;
- Вароніцкая бальніца сястрынскага догляду;
- Ветрынская ўчастковая бальніца;
- Гаранская ўрачэбная амбулаторыя;
- Гарчакоўская ўрачэбная амбулаторыя;
- Гомельскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Домнікаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Дрэтуньскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Залескі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Заскаркаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Захарніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- здраўпункты;
- Карпекаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Льнозавадскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Маласітнянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- медыка-санітарная частка ААТ «Полацк — Шкловалакно»;
- Нацкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Палатоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Паметніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Полацкая гарадская бальніца № 1;
- Полацкая гарадская паліклініка № 1;
- Полацкая гарадская паліклініка № 2;
- Полацкая дзіцячая паліклініка;
- Полацкая стаматалагічная паліклініка;
- Полацкая цэнтральная гарадская бальніца;
- Полацкая цэнтральная гарадская паліклініка;
- Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер;
- Руднянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Станцыя пералівання крыві;
- Станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
- Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Трасніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Трудаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Чарнаруцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Шпакаўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Юравіцкі фельчарска-акушэрскі пункт.
Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Козел, О. В. Развитие здравоохранения в Полоцке в 20-е годы XX в. / О. В. Козел // Здравоохранение. — 2004. — № 11. — С. 59-61.
- Медыцынскае абслугоўванне // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 698.